Перайсці да асноўнага зместу

Тры месяцы ў Westwerk Residency ў Гамбургу для творцаў з па-за Германіі

27 жніўня 2026
Hamburg, Германія
Бясплатна
900 EUR

Міністэрства культуры і медыя Гамбургу запрашае міжнародных творцаў на трохмесячныя рэзідэнцыі ў Westwerk цягам 2027-2028 гадоў. Праграма прапануе пражыванне, 900 еўра ў месяц, пакрыццё дарогі, ментарскую падтрымку і 500 еўра на фінальную прэзентацыю.

Westwerk — гэта artist-run прастора ў цэнтры Гамбурга, дзе таксама знаходзяцца студыі, галерэі і невялікі тэатр.

Запрашаюцца прафесійныя міжнародныя solo artists ад 23 гадоў, якія:

  • Жывуць па-за Германіяй;
  • Працуюць у сферы візуальнага мастацтва або фатаграфіі;
  • Зацікаўленыя ў культурнай сцэне Гамбурга;
  • Хочуць пабудаваць прафесійныя сувязі ў гэтым горадзе;
  • Ужо маюць пэўны міжнародны досвед.

Фільм, мультымедыя і музыка могуць разглядацца, калі маюць сувязь з візуальным мастацтвам.

Рэзідэнцыя не прызначаная для куратараў(-ак).

Агульная колькасць месцаў -- 8 рэзідэнцый у 2027–2028 гг.

Можна выбраць некалькі пажаданых перыядаў:

  • 1 студзеня — 31 сакавіка 2027;
  • 1 красавіка — 30 чэрвеня 2027;
  • 1 ліпеня — 30 верасня 2027;
  • 1 кастрычніка — 31 снежня 2027;
  • 1 студзеня — 31 сакавіка 2028;
  • 1 красавіка — 30 чэрвеня 2028;
  • 1 ліпеня — 30 верасня 2028;
  • 1 кастрычніка — 31 снежня 2028.

Арганізатары паспрабуюць улічыць пажаданыя даты, але не гарантуюць іх.

Прапануецца:

  • Бясплатнае пражыванне ў 68 м² рэзідэнцыйнай кватэры з Wi-Fi;
  • Асобная жылая / працоўная прастора, кухня і shared bathroom;
  • Стыпендыя 900 EUR/месяц;
  • Пакрыццё адной дарогі ў абодва бакі;
  • Ментарская падтрымка ад Westwerk e.V.;
  • 500 EUR на арганізацыю фінальнай прэзентацыі;
  • Магчымасць кантактаў з мастацкай і культурнай сцэнай Гамбурга.

Важна:

  • Грант разлічаны на аднаго чалавека;
  • Прысутнасць у Гамбургу падчас рэзідэнцыі абавязковая;
  • Удзельнікі(-цы) самастойна афармляюць медыцынскую страхоўку, personal liability insurance і, калі патрэбна, візу / дазвол на пражыванне;
  • Нельга жыць з сям’ёй або хатнімі жывёламі;
  • У памяшканні дзейнічае no-smoking policy;
  • Харчаванне і догляд за прасторай — адказнасць саміх рэзідэнтаў(-ак).

Пасля рэзідэнцыі трэба будзе падрыхтаваць пісьмовы report пра досвед і перадаць яго Ministry for Culture and Media не пазней чым праз месяц пасля завяршэння праграмы.

Фармат і месца фінальнай прэзентацыі ўзгадняюцца з Westwerk. Гэта можа быць невялікая выстава, media-based presentation, artist talk, лекцыя, прэзентацыя працы або дыскусія.

Для падачы патрэбныя:

  • Informal covering letter з кантактамі — да 1 старонкі A4;
  • Personal statement з project outline — да 2 старонак A4;
  • CV у таблічнай форме;
  • Доказ наяўнасці private personal liability insurance — падаецца пасля пацверджання ўдзелу;
  • Прыклады мастацкіх работ — максімум 5 MB, без спасылак;
  • Інфармацыя пра пажаданы перыяд рэзідэнцыі.

Заяўка падаецца анлайн па-нямецку або па-англійску.