Перайсці да асноўнага зместу

TUTAKA шукае відэамантажора(-ку)

1 лістапада 2026
Анлайн
Бясплатна

Для каго:
Відэамантажоры(-кі), крэатары(-кі) відэакантэнту і спецыялісты(-кі), якія працуюць з кароткімі фарматамі для сацсетак.

Падыдзе тым, хто мае досвед мантажу ў Adobe Premiere Pro, DaVinci Resolve або іншых праграмах для відэамантажу, сочыць за трэндамі ў кароткіх відэа і ўмее творча адаптаваць кантэнт пад розныя платформы.

Што трэба будзе рабіць:

  • мантаваць кароткія відэа для TikTok, Instagram Reels і YouTube Shorts;
  • працаваць з матэрыяламі з фестываляў, канцэртаў, інтэрв’ю і іншых культурных падзей;
  • знаходзіць крэатыўныя рашэнні для падачы гісторый;
  • адаптаваць відэа пад розныя платформы;
  • працаваць з субцітрамі, гукам, дынамікай і візуальнымі эфектамі.

Каго шукаюць:

  • чалавека з крэатыўным мысленнем і адчуваннем візуальнай мовы;
  • з досведам відэамантажу;
  • таго(-ую), хто сочыць за трэндамі ў кароткіх відэа і ўмее выкарыстоўваць іх творча;
  • чалавека, які ўмее самастойна арганізоўваць сваю працу і выконваць дамоўленыя тэрміны.

Што прапануюць:

  • магчымасць дыстанцыйнай працы;
  • гнуткасць у арганізацыі працоўнага працэсу;
  • працу над культурнымі і медыяпраектамі;
  • магчымасць развівацца, эксперыментаваць і прапаноўваць уласныя ідэі;
  • ганарар па выніках суразмовы.

Як адгукнуцца:
Дашліце CV і спасылкі на прыклады сваіх прац на info@tutaka.org.