TUTAKA шукае СММ-спецыяліста(-ку) і кіраўніка(-цу) праектаў у Беластоку
TUTAKA шукае новых людзей у каманду ў Беластоку: СММ-спецыяліста(-ку) з навыкамі капірайтынгу і кіраўніка(-цу) праектаў для працы з культурнымі мерапрыемствамі, фестывалямі, канцэртамі і медыяпраектамі. Досвед у культурнай сферы вітаецца, але не абавязковы.
Каго шукаюць:
TUTAKA шукае адразу некалькіх людзей у каманду ў Беластоку.
Адкрытыя пазіцыі:
СММ-спецыяліст(-ка) з душой капірайтара(-кі)
Чалавек, які будзе працаваць з сацсеткамі: пісаць тэксты, запускаць рэкламу і публікаваць пасты ў патрэбны момант.
Кіраўнік(-ца) праектаў
Арганізатар(-ка) і каардынатар(-ка) культурных мерапрыемстваў — фестываляў, канцэртаў, медыяпраектаў. Гэта пазіцыя для тых, хто любіць упарадкоўваць хаос і ператвараць яго ў расклад.
Каго чакаюць:
- людзей, якія жывуць у Беластоку — каманда пакуль не працуе з новымі людзьмі дыстанцыйна;
- тых, хто хоча працаваць у беларускай культурнай сферы;
- студэнтаў(-ак), выпускнікоў(-ц) або людзей на пачатку прафесійнага шляху;
- людзей з матывацыяй вучыцца і развівацца.
Досвед у культурнай сферы вітаецца, але не абавязковы.
Мовы:
Працоўная мова — беларуская.
Польская патрэбная мінімум на ўзроўні B2.
Англійская будзе перавагай.
Што прапануюць:
- афіцыйны дагавор — у залежнасці ад патрэб: umowa o dzieło, umowa zlecenia, у перспектыве магчымы пераход на umowę o pracę;
- камфортны офіс;
- каманду людзей, якія любяць тое, што робяць;
- адпачынак двойчы на год;
- прэміі;
- пастаяннае развіццё і прастору для росту;
- працу ў адным з найбуйнейшых беларускіх фондаў у Польшчы;
- далучанасць да развіцця беларускай культуры і ідэнтычнасці.
Зарплата абмяркоўваецца паводле вынікаў інтэрв’ю.
Дзе:
Беласток, Польшча
Як адгукнуцца:
Дашліце CV еўрапейскага фармату і матывацыйны ліст на:
[info@tutaka.org](mailto:info@tutaka.org)
З кандыдатамі(-камі), адабранымі на аснове CV і ліста, каманда звяжацца і запросіць на інтэрв’ю.
Арганізацыя:
TUTAKA.