TV and Online Content — да 2 000 000 EUR на вытворчасць анімацыі, дакументалістыкі і ігравых праектаў для ТБ і анлайн-платформаў
TV and Online Content — конкурс праграмы Creative Europe MEDIA на вытворчасць якасных праектаў для лінейнага і нелінейнага паказу з шырокім міжнародным патэнцыялам.
Для каго:
Незалежныя еўрапейскія прадзюсарскія кампаніі, якія запускаюць у вытворчасць праект для ТБ або анлайн-платформаў з падтрымкай вяшчальнікаў з некалькіх краін.
- Кампанія — юрыдычная асоба, зарэгістраваная ў краіне, што цалкам удзельнічае ў напрамку MEDIA праграмы Creative Europe (краіны ЕС, а таксама краіны ЕЭП і асацыяваныя краіны са спісу праграмы, напрыклад Украіна), і большасць яе долі належыць грамадзянам(-кам) гэтых краін;
- Кампанія незалежная: адной тэлекампаніі або стрымінгавай платформе належыць не больш за 25% яе капіталу (калі такіх уладальнікаў некалькі — разам не больш за 50%);
- Можна падавацца адной кампаніяй або кансорцыумам з мінімум дзвюх;
- Партнёры з краін па-за MEDIA (напрыклад, з Карэі) могуць удзельнічаць як асацыяваныя, але грошай ад гранта не атрымліваюць;
- Фізічныя асобы падавацца не могуць, выключэнне — індывідуальныя прадпрымальнікі(-цы).
Конкурс мае тры асобныя напрамкі, на кожны падаецца асобная заяўка:
- TVONLINE-1 — анімацыя (адзінкавая або серыял) агулам ад 24 хвілін, бюджэт напрамку — 5 825 000 EUR;
- TVONLINE-2 — творчая дакументалістыка агулам ад 50 хвілін, бюджэт — 1 864 000 EUR;
- TVONLINE-3 — ігравыя фільмы і серыялы агулам ад 90 хвілін, бюджэт — 15 611 000 EUR.
Умовы для праекта:
- Заяўку трэба падаць не пазней за першы здымачны дзень (для анімацыі — пачатак анімацыі);
- У праекце ўдзельнічаюць мінімум два вяшчальнікі (тэлеканалы або VOD-сэрвісы) з дзвюх краін MEDIA — з падпісанымі дагаворамі або абавязковымі лістамі, дзе пазначаныя цана і тэрмін ліцэнзіі;
- Правы, перададзеныя вяшчальнікам, вяртаюцца да прадзюсара(-ркі) не пазней чым праз 7 гадоў (пры перадпродажы) або 10 гадоў (пры капрадукцыі);
- Мінімум 40% бюджэту вытворчасці ўжо пацверджана трэцімі бакамі — вяшчальнікамі, дыстрыбутарамі, фондамі, інвестарамі. Уласныя сродкі прадзюсараў і запытаны грант MEDIA сюды не ўваходзяць;
- Мінімум 50% фінансавання паходзіць з краін MEDIA;
- Больш за палову ключавых пазіцый (рэжысура, сцэнар, акцёры, кампазітар, мантаж, месцы здымак і інш.) займаюць грамадзяне(-кі) або жыхары(-ркі) краін MEDIA.
Не падтрымліваюцца ток-шоу, рэаліці, навучальныя і рэкламныя праекты, музычныя кліпы, праекты з фінансаваннем Eurimages (акрамя пілотнай праграмы для серыялаў) і праекты, задуманыя першапачаткова для кінапракату.
Што прапануецца:
- Фіксаваны грант (lump sum) ад 70 000 да 2 000 000 EUR — сума залежыць ад агульнага бюджэту вытворчасці;
- Бюджэт да 500 000 EUR — 70 000 EUR; 500 000–800 000 EUR — 100 000 EUR; 0,8–1 млн EUR — 150 000 EUR; 1–1,5 млн EUR — 220 000 EUR; 1,5–2 млн EUR — 300 000 EUR; 2–3 млн EUR — 400 000 EUR; 3–10 млн EUR — 500 000 EUR; 10–20 млн EUR — 1 000 000 EUR; больш за 20 млн EUR — 2 000 000 EUR;
- Аванс — звычайна 70% сумы пасля падпісання дагавора;
- Праект доўжыцца звычайна да 36 месяцаў.
Агульны бюджэт конкурсу — 23 300 000 EUR: каля 40% на першы дэдлайн і 60% на другі.
Для заяўкі патрэбныя:
- Анкета (часткі A, B і C) у сістэме падачы; частка B — да 70 старонак;
- Калькулятар фіксаванай сумы па шаблоне;
- Звесткі пра праект з базы Creative Europe MEDIA Database;
- Творчая прэзентацыя: нататка рэжысёра(-кі), буклет, урывак сцэнара, спасылка на трэйлер або тызер (калі ёсць);
- Структура фінансавання вытворчасці па шаблоне і копіі ўсіх пацверджаных дагавораў і капрадукцыйных кантрактаў;
- Лісты пра намеры ад вяшчальнікаў і дыстрыбутараў, якія не фінансуюць вытворчасць;
- Дэкларацыі пра незалежнасць і еўрапейскую ўласнасць і пра мову матэрыялаў.
Дэдлайн:
- 10 лютага 2027 года, 17:00 па брусельскім часе (CET) — гэта 17:00 па Варшаве і 19:00 па Мінску; вынікі — у жніўні 2027 года;
- 15 верасня 2027 года, 17:00 па брусельскім часе — гэта 18:00 па Мінску; вынікі — у сакавіку 2028 года.
Як падавацца:
Праз сістэму падачы на старонцы патрэбнага напрамку (спасылкі вышэй) у EU Funding & Tenders Portal. Спачатку трэба стварыць уліковы запіс EU Login і зарэгістраваць кампанію, каб атрымаць 9-значны код PIC. Па кансультацыю можна звярнуцца ў Creative Europe Desk сваёй краіны.
Арганізатар: Еўрапейская камісія; конкурс адміністравае European Education and Culture Executive Agency (EACEA).
Важна:
- Можна падаць некалькі заявак на розныя праекты, але з падобных праектаў разгледзяць толькі адзін;
- Вяшчальнікі не могуць быць асноўнымі ўладальнікамі правоў на праект;
- Конкурс залежыць ад канчатковага зацвярджэння бюджэту ЕС на 2027 год.