Тыдзень супраць смяротнага пакарання — шукаюць ініцыятывы і падзеі
«Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» рыхтуюць Тыдзень супраць смяротнага пакарання, які пройдзе 5–10 кастрычніка 2026 года. У гэтыя дні ва ўсім свеце адбываюцца мерапрыемствы, прысвечаныя адмене смяротнага пакарання. Праваабаронцы заклікаюць зрабіць так, каб Беларусь таксама гучала ў гэтай міжнароднай размове.
Наша мэта — расказаць як мага большай колькасці беларусаў, беларусак і замежнай аўдыторыі пра тое, што Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе ўсё яшчэ прымяняецца смяротнае пакаранне, і чаму яго адмена важная".
Для каго: праваабарончыя, культурніцкія, адукацыйныя і грамадзянскія ініцыятывы, валанцёры(-кі), актывісты(-кі), даследчыкі(-цы), студэнцкія супольнасці, бібліятэкі, універсітэты, культурніцкія прасторы і ўсе, каму важная тэма адмены смяротнага пакарання.
Можна арганізаваць:
- Кінапаказ і абмеркаванне;
- Лекцыю, прэзентацыю або дыскусію пра смяротнае пакаранне;
- Мерапрыемства ва ўніверсітэце, бібліятэцы, культурніцкай прасторы або ў сваім горадзе;
- Інфармацыйную кампанію;
- Іншую крэатыўную ініцыятыву, якая дапаможа ўзняць гэтую тэму.
Якую падтрымку могуць даць праваабаронцы:
- Інфармацыйную падтрымку;
- Экспертныя кансультацыі;
- Матэрыялы і мерч;
- Дапамогу з прасоўваннем мерапрыемства;
- Дапамогу з пошукам найлепшага фармату.
Калі ў вас ёсць ідэя або жаданне зрабіць нешта ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання, напішыце ў бот: @niepakaranniu_bot
Важна: Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі або плануеце публічную камунікацыю з Беларусі, ацаніце ўласныя рызыкі бяспекі перад удзелам.
Арганізатары: Кампанія «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі».