«У інтэрнэце зноў хтосьці няправы» — анлайн-курс пра крытычнае мысленне і супрацьдзеянне прапагандзе
«У інтэрнэце зноў хтосьці няправы» — адукацыйны курс пра крытычнае мысленне, супраціў прапагандзе і ўменне адстойваць сваю пазіцыю. За 5 заняткаў удзельнікі(-цы) будуць вучыцца правяраць інфармацыю, адрозніваць факты ад меркаванняў, фармуляваць доказы і распазнаваць маніпуляцыі. Праграма заснаваная на рэальных кейсах з беларускіх і расійскіх медыя.
Для ўсіх, хто хоча лепш разумець, як працуе дэзінфармацыя, правяраць інфармацыю і лагічна будаваць сваю пазіцыю.
Курс можа быць карысны тым, хто:
- хоча стаць лідарам(-кай) меркаванняў;
- будуе сваю супольнасць і працуе з аўдыторыяй;
- хоча навучыцца тлумачыць іншым, чаму не варта верыць усяму, што паказваюць па тэлевізары або пішуць у інтэрнэце;
- хоча стварыць уласны кантэнт супраць прапаганды.
На курсе ўдзельнікі(-цы) навучацца:
- Лагічна выбудоўваць сваю пазіцыю і падмацоўваць яе фактамі;
- Заваёўваць давер аўдыторыі і прыцягваць прыхільнікаў(-ніц);
- Распазнаваць фэйкі, маніпуляцыі, кагнітыўныя скажэнні, deepfake-кантэнт, сайты-клоны і ботаў;
- Аналізаваць інфармацыйныя кампаніі і разумець, хто можа стаяць за іх распаўсюдам.
Праграма:
- 26 кастрычніка, панядзелак — «Што такое праўда і як да яе дакапацца»
Пра тое, чым адрозніваюцца дадзеныя, факты і меркаванні, і як закласці базу для працы з інфармацыяй. - 29 кастрычніка, чацвер — «Адкуль бяруцца фэйкі»
Пра тое, як ствараюцца інфармацыйныя кампаніі, хто іх замаўляе, для каго яны працуюць і як адрозніваць першакрыніцу ад пераказу. - 2 лістапада, панядзелак — «Багі мозгу і кагнітыўныя скажэнні»
Пра тое, чаму паўтораная шмат разоў хлусня пачынае здавацца праўдай, як працуюць падмена фактаў меркаваннямі, фрэймінг, гульні з кантэкстам і фальшывыя дылемы. - 5 лістапада, чацвер — «Вайна машын і вайна з машынамі»
Пра тое, як нейрасеткі зрабілі фэйкі таннымі і масавымі, як працуюць аперацыі ўплыву, сайты-клоны, deepfake-кантэнт і боты ў каментарах. - 9 лістапада, панядзелак — «Практыка»
Фінальная сустрэча, на якой удзельнікі(-цы) будуць разбіраць фэйкі і інфармацыйныя кампаніі, што трапляюцца ў стужках: хто замоўца, на каго гэта разлічана і якія прыёмы выкарыстоўваюцца.
Фармат:
• кожны занятак доўжыцца 1 гадзіну;
• усе заняткі пачынаюцца а 17:00 па Варшаве.
Бонус для ўдзельнікаў(-ніц):
Пасля курса самыя актыўныя ўдзельнікі(-цы) змогуць стварыць уласны праект супраць прапаганды ў любым фармаце: рылс, падкаст, пост, комікс або нешта сваё.
Арганізатары прапануюць:
- Ментарства ад беларускіх крэатараў(-ак), якія дапамогуць распрацаваць праект;
- Інфармацыйную падтрымку або пляцоўку ў сацсетках РАДА;
- Падтрымку на розных этапах працы;
- Па магчымасці — дапамогу з тэхнікай, памяшканнем або фінансавымі рэсурсамі.