Перайсці да асноўнага зместу

un/fund 05 — выданне першай фотакнігі з Witty Books для фатографаў(-ак) на раннім этапе кар'еры

17 лістапада 2026, 23:59 GMT
19 кастрычніка 2026, 1:00 BST(адбылося)
Анлайн
10 EUR

un/fund — незалежная некамерцыйная платформа, якая падтрымлівае мастакоў(-чак) без галерэйнага або агенцкага прадстаўніцтва. Яе фінансуе прадакшн-хаўс un/produced.

Для каго:

Фатографы(-кі) з любой краіны, якія яшчэ не выдавалі фотакнігу.

Асноўныя патрабаванні:

  • Няма сталага прадстаўніцтва ў галерэі або агенцтве;
  • Да сямі гадоў прафесійнай практыкі. Іх лічаць ад першай выставы, публікацыі або аплатнай працы. Перапынкі ў кар'еры — дэкрэтны адпачынак, хвароба, догляд за блізкімі — не залічваюцца. Калі сумняваецеся, арганізатары(-кі) раяць усё ж падавацца;
  • Яшчэ няма выдадзенай фотакнігі. Самавыдадзеныя зіны (zines) не лічацца;
  • Можна падавацца ўдваіх;
  • Усе матэрыялы — на англійскай мове.

Пра open call:

Тэмы няма. Арганізатары(-кі) адкрытыя для розных фатаграфічных практык і асабліва чакаюць эксперыментаў, крытычнага мыслення і цікавасці да гісторый, якія застаюцца па-за ўвагай. Галоўнае — серыя, якую вы хочаце ператварыць у кнігу. Праект можа быць скончаным або яшчэ ў працэсе. Макет (dummy) і досвед стварэння кніг не патрэбныя.

Што прапануецца:

  • Выданне першай фотакнігі ў незалежным выдавецтве Witty Books;
  • Поўнае фінансаванне вытворчасці кнігі коштам un/produced;
  • Праца з заснавальнікам Witty Books Tommaso Parrillo над адборам здымкаў, іх паслядоўнасцю і дызайнам — ад першага адбору да надрукаванай кнігі;
  • Прасоўванне працы і кнігі на платформах un/fund і un/produced;
  • Далучэнне да супольнасці мастакоў(-чак), якіх un/fund падтрымаў за чатыры папярэднія выданні.

Для падачы патрэбныя:

  • Да 30 здымкаў з адной серыі;
  • Апісанне праекта (project statement);
  • Кароткая біяграфія.

Адзін чалавек можа падаць толькі адну заяўку з адным праектам.

Дэдлайн: 17 лістапада 2026 года, 23:59 GMT.

Збор за ўдзел — 10 EUR.

Кантакт: fund@un-produced.com

Арганізатар:

un/fund (un/produced) разам з Witty Books — незалежным выдавецтвам сучаснай фатаграфіі і візуальных мастацтваў, якое Tommaso Parrillo заснаваў у Турыне ў 2012 годзе. Кожную кнігу выдавецтва распрацоўвае ў цеснай супрацы з аўтарам(-кай).