V4@Theatre Critics Residency 2026 — рэзідэнцыя для маладых тэатральных крытыкаў і крытыкінь у Славакіі
V4@Theatre Critics Residency — творчая рэзідэнцыя для развіцця навыкаў тэатральнай рэфлексіі і крытычнага пісьма. Праграма пройдзе падчас 35-га International Theatre Festival Divadelná Nitra — аднаго з ключавых міжнародных тэатральных фестываляў у Славакіі і Цэнтральна-Усходняй Еўропе. Удзельнікі(-цы) будуць глядзець і абмяркоўваць спектаклі фестывалю, удзельнічаць у аналітычных семінарах, майстар-класах і дыскусіях.
Для каго: тэатральныя крытыкі(-ні) і тэатральныя прафесіяналы(-кі) ва ўзросце да 35 гадоў.
Падавацца могуць заяўнікі(-цы) з:
- Краін Visegrad Group: Славакія, Венгрыя, Чэхія, Польшча;
- Краін Заходніх Балканаў: Албанія, Боснія і Герцагавіна, Косава, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Сербія;
- Краін Усходняга партнёрства: Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія і Малдова.
Патрэбнае свабоднае валоданне англійскай мовай — вуснай і пісьмовай.
Праграма ўключае:
- Аналітычныя семінары;
- Майстар-класы;
- Спецыялізаваныя варкшопы;
- Дыскусіі з тэатральнымі творцамі;
- Паказы славацкіх і міжнародных спектакляў;
- Падзеі дадатковай праграмы фестывалю;
- Анлайн-лекцыі пасля фестывалю, звязаныя з праграмай.
Прапануецца:
- Квіткі на выбраныя пастаноўкі асноўнай праграмы фестывалю;
- Доступ да падзей дадатковай праграмы;
- Пражыванне на час рэзідэнцыі;
- Абеды падчас фестывалю;
- Кампенсацыя дарогі туды і назад да Нітры — найбольш эканамічным відам транспарту.
Пасля фестывалю ўдзельнікі(-цы) павінны апублікаваць рэцэнзію пра пастаноўкі ITF Divadelná Nitra ў медыя ў сваёй краіне. Таксама трэба будзе ўдзельнічаць у анлайн-лекцыі пасля фестывалю.
Для падачы патрэбны:
- Заяўка;
- Матывацыйны ліст — пра цікавасць да развіцця навыкаў прэзентацыі, крытычнай рэфлексіі і аналізу тэатральнай пастаноўкі;
- CV;
- Пацверджанне ад медыя, што яно гатовае апублікаваць вашу рэцэнзію пра фестываль.
Усе дакументы трэба падаваць на англійскай мове.
Дэдлайн: 10 жніўня 2026.
Для заяўнікаў(-ц) з Беларусі і іншых краін Усходняга партнёрства, якія не маюць асобнага партнёра ў спісе, падача ідзе праз Association Divadelná Nitra:
Tamara Vajdíková
tamara.vajdikova@gmail.com
Кантакт каардынатаркі:
Tamara Vajdíková
vajdikova@nitrafest.sk
+421 918 568 977
Арганізатар:
Association Divadelná Nitra / International Theatre Festival Divadelná Nitra.
Партнёры:
Zbigniew Raszewski Theatre Institute, Trafó – House of Contemporary Arts, Arts and Theatre Institute, Macedonian Center ITI / PRODUKCIJA, Center for Cultural Projects Azart, Theatre Institute Bratislava.
Праграма падтрымліваецца International Visegrad Fund.