Валантэрства для творчых людзей у праваабарончай ініцыятыве «Белага Слана»
Праваабаронка Наста Лойка шукае творчыя рукі і галовы, каб расказваць пра правы чалавека ў Беларусі так, каб гэта было зразумела, візуальна моцна і чапляла.
Для каго: творчыя людзі, якія малююць, праектуюць, працуюць з візуальнымі матэрыяламі, ілюстрацыяй, плакатамі, сацсеткамі, майстэрнямі або проста хочуць прыдумляць ідэі для праваабарончых кампаній.
Важна: шукаюць толькі людзей, якія не знаходзяцца ў Беларусі і не ездзяць туды, а таксама не ездзяць у іншыя небяспечныя краіны.
Пра ініцыятыву:
(Не)таемны Ордэн «Белага Слана» — валанцёрская ініцыятыва дапамогі ў праваабарончай дзейнасці.
Што можна рабіць:
- Ствараць візуалы, ілюстрацыі і плакаты для кампаній;
- Сумесна праводзіць творча-рэфлексійныя майстэрні;
- Прыдумляць, як паказваць складаныя сацыяльныя тэмы прыгожа і зразумела;
- Весці і аздабляць сацыяльныя сеткі;
- Далучацца да званкоў і накідваць творчыя ідэі.
Узровень уключанасці можа быць розным — важна, каб было трохі часу і жадання прысвяціць яго творчасці з сэнсам.
Што дае Ордэн:
- Супольнасць людзей з блізкімі поглядамі;
- Магчымасць убачыць «жывую праваабарону» знутры;
- Удзел у адвакацыйных кампаніях, скіраваных на вырашэнне грамадскіх праблем у Беларусі;
- Магчымасць даведвацца пра навучанне і развівацца ў новым.
Каго чакаюць:
- Людзей, якія падзяляюць праваабарончыя каштоўнасці: усе правы чалавека для ўсіх, мірныя метады, свабода, роўнасць, справядлівасць і чалавечая годнасць;
- Тых, хто пакуль не ва ўсім разбіраецца, але хоча развівацца ў гэтым кірунку.
Пасля запаўнення формы будзе кароткая анлайн-размова.
Як далучыцца: запоўніць анлайн-анкету і чакаць сувязі ад каманды.