Перайсці да асноўнага зместу

Варкшопы па супрацьдзеянні дэзынфармацыі ў Вільнюсе, Варшаве і Берліне + гранты да 2000 еўра

20 ліпеня 2026, 23:59 CEST
Літва, Польшча, Германія
Бясплатна
2 000 EUR

Capacity for Democracy, RadarBY і Digital Skills Coalition Belarus запрашаюць на бясплатныя варкшопы па працы з дэзынфармацыяй. Пасля навучання ўдзельнікі(-цы) змогуць падацца на гранты да 2000 еўра на каманду або індывідуальны праект.

Для каго: беларускія журналісты(-кі), даследчыкі(-цы), медыяспецыялісты(-кі), актывісты(-кі) і ўсе, каму цікава развіваць веды і кантакты ў сферы супрацьдзеяння дэзынфармацыі.

Папярэдні досвед не абавязковы, але будзе ўлічвацца пры адборы разам з матывацыяй і планамі выкарыстоўваць атрыманыя навыкі.

У праграме:

  • OSINT і праверка адкрытых крыніц: геалакацыя, спадарожнікавыя здымкі, аналіз метададзеных;
  • Маніторынг і аналіз дэзынфармацыйных наратываў;
  • Выяўленне і дэбанкінг прапагандысцкіх паведамленняў і кампаній;
  • Адказнае выкарыстанне інструментаў штучнага інтэлекту для аналізу і праверкі;
  • Лічбавая бяспека і этычныя стандарты ў журналістыцы, расследаваннях і працы з дэзынфармацыяй.

Змест варкшопаў ва ўсіх трох гарадах будзе падобны.

Прапануецца:

  • Харчаванне і неабходныя матэрыялы падчас заняткаў;
  • Магчымае пакрыццё выдаткаў на дарогу і пражыванне для ўдзельнікаў(-ц) з іншых гарадоў і краін — пры наяўнасці бюджэту і ў межах лімітаў;
  • Магчымасць сфармаваць каманду або працаваць індывідуальна над праектам пасля варкшопу;
  • Гранты да 2000 еўра на найлепшыя праекты;
  • Ментарская падтрымка і кансультацыі падчас рэалізацыі праектаў.

Пра гранты:

Пасля ўсіх варкшопаў арганізатары апублікуюць асобны набор на фінансаванне праектаў, звязаных з дэзынфармацыяй і барацьбой з прапагандай. Можна будзе падаваць аналітычныя праекты, маніторынгі, даследаванні, дэбанкінгавыя ініцыятывы або журналісцкія расследаванні. На рэалізацыю праектаў будзе адведзены адзін месяц.

Фінансаванне не гарантуецца: сродкі атрымаюць толькі праекты, адабраныя камісіяй. Каманды змогуць падаць больш за адзін праект.

Бяспека:
Усе ўдзельнікі(-цы) пройдуць верыфікацыю. Падчас варкшопаў будуць дзейнічаць правілы Chatham House; фота-, відэа- і аўдыязапіс забароненыя.

Падача праз асобныя анлайн-формы: