Варкшопы па супрацьдзеянні дэзынфармацыі і гранты да 2000 еўра Двухдзённыя навучальныя варкшопы ў Вільні, Варшаве і Берліне
1-2 жніўня – Вільня
https://forms.gle/RSJQHYKkDBqiH8o49
7-8 жніўня – Варшава
https://forms.gle/8WqLmo2apPMeUq6m8
22-23 жніўня – Бэрлін
https://forms.gle/nCk62JAuaTga4L9U8**Title — BE**
Варкшопы па супрацьдзеянні дэзынфармацыі і гранты да 2000 еўра
Subtitle — BE
Двухдзённыя навучальныя варкшопы ў Вільні, Варшаве і Берліне для тых, хто хоча развіваць навыкі OSINT, фактчэкінгу, маніторынгу прапаганды і лічбавай бяспекі.
Slugdisinformation-workshops-grants-vilnius-warsaw-berlin-2026
Excerpt — BE
Capacity for Democracy, RadarBY і Digital Skills Coalition Belarus запрашаюць на бясплатныя варкшопы па працы з дэзынфармацыяй. Пасля навучання ўдзельнікі(-цы) змогуць падацца на гранты да 2000 еўра на каманду або індывідуальны праект.
Content — BE
Для каго:
Беларускія журналісты(-кі), даследчыкі(-цы), медыяспецыялісты(-кі), актывісты(-кі) і ўсе, каму цікава развіваць веды і кантакты ў сферы супрацьдзеяння дэзынфармацыі.
Папярэдні досвед не абавязковы, але будзе ўлічвацца пры адборы разам з матывацыяй і планамі выкарыстоўваць атрыманыя навыкі.
У праграме:
– OSINT і праверка адкрытых крыніц: геалакацыя, спадарожнікавыя здымкі, аналіз метададзеных;
– Маніторынг і аналіз дэзынфармацыйных наратываў;
– Выяўленне і дэбанкінг прапагандысцкіх паведамленняў і кампаній;
– Адказнае выкарыстанне інструментаў штучнага інтэлекту для аналізу і праверкі;
– Лічбавая бяспека і этычныя стандарты ў журналістыцы, расследаваннях і працы з дэзынфармацыяй.
Змест варкшопаў ва ўсіх трох гарадах будзе падобны.
Калі і дзе:
– 1–2 жніўня 2026 года — Вільня;
– 7–8 жніўня 2026 года — Варшава;
– 22–23 жніўня 2026 года — Берлін.
Прапануецца:
– Бясплатны ўдзел у двухдзённым варкшопе;
– Харчаванне і неабходныя матэрыялы падчас заняткаў;
– Магчымае пакрыццё выдаткаў на дарогу і пражыванне для ўдзельнікаў(-ц) з іншых гарадоў і краін — пры наяўнасці бюджэту і ў межах лімітаў;
– Магчымасць сфармаваць каманду або працаваць індывідуальна над праектам пасля варкшопу;
– Гранты да 2000 еўра на найлепшыя праекты;
– Ментарская падтрымка і кансультацыі падчас рэалізацыі праектаў.
Пра гранты:
Пасля ўсіх варкшопаў арганізатары апублікуюць асобны набор на фінансаванне праектаў, звязаных з дэзынфармацыяй і барацьбой з прапагандай.
Можна будзе падаваць аналітычныя праекты, маніторынгі, даследаванні, дэбанкінгавыя ініцыятывы або журналісцкія расследаванні. На рэалізацыю праектаў будзе адведзены адзін месяц.
Фінансаванне не гарантуецца: сродкі атрымаюць толькі праекты, адабраныя камісіяй. Каманды змогуць падаць больш за адзін праект.
Бяспека:
Усе ўдзельнікі(-цы) пройдуць верифікацыю. Падчас варкшопаў будуць дзейнічаць правілы Chatham House; фота-, відэа- і аўдыязапіс забароненыя.
Дэдлайн:
20 ліпеня 2026 года
Арганізатары:
Capacity for Democracy, RadarBY і Digital Skills Coalition Belarus.
Падача:
Праз асобную анлайн-форму для Вільні, Варшавы або Берліна.