Перайсці да асноўнага зместу

Вэбінар пра новыя правілы збору грошай на медыцынскую дапамогу ў Беларусі

8 кастрычніка 2026, 16:00 CEST
Бясплатна

З 12 верасня 2026 года ў Беларусі дзейнічаюць новыя правілы збору грошай на мэты, звязаныя з медыцынскай дапамогай і аховай здароўя, устаноўленыя ўказам №304. Яны закранаюць як некамерцыйныя арганізацыі, якія займаюцца дабрачыннасцю, так і звычайных грамадзян, якія хочуць сабраць грошы на лячэнне для сябе або сваіх блізкіх.

На вэбінары разбяруць:

  • якімі спосабамі грамадзяне(-кі) і арганізацыі могуць збіраць грошы на лячэнне;
  • што патрэбна для адкрыцця дабрачыннага рахунку;
  • як публікаваць інфармацыю пра пачатак і завяршэнне збору;
  • на што і як можна выдаткаваць сабраныя грошы;
  • што рабіць, калі банк адмаўляе ў адкрыцці дабрачыннага рахунку;
  • якія справаздачы і куды трэба падаваць грамадзянам(-кам) і НКА;
  • ці можна цяпер збіраць грошы ў скрыні для ахвяраванняў;
  • як новы парадак суадносіцца са зборам ахвяраванняў на немедыцынскія мэты;
  • як змяніліся правілы рэгістрацыі і працы дабрачынных і іншых фондаў;
  • як збіраць дапамогу на лячэнне праз грамадскія аб’яднанні і ўстановы;
  • што рабіць тым, хто ўжо збірае сродкі на лячэнне або плануе пачаць збор у найбліжэйшы час.

Спікерка: Вольга Смалянка — юрыстка, экспертка ў галіне НКА і некамерцыйнага права.