Перайсці да асноўнага зместу

Вэбінар «Простая мова ў праваабароне»

14 кастрычніка 2026
14 кастрычніка 2026, 19:00 (BY)
Анлайн
Бясплатна

Праваабаронцы і праваабаронкі пішуць шмат: заявы, справаздачы, інструкцыі, тлумачэнні законаў. Але калі чалавек не можа зразумець тэкст пра свае правы, гэтыя правы для яго нібы і не існуюць. Простая мова — гэта не спрашчэнне сэнсу, а павага да чытачоў і чытачак і частка права на доступ да інфармацыі.

Для каго: праваабаронцы(-кі), актывісты(-кі), камунікацыйныя менеджары(-кі), аўтары(-кі) інструкцый, справаздач, заяваў і тлумачэнняў, а таксама ўсе, хто піша пра правы чалавека і хоча рабіць свае тэксты больш зразумелымі

На вэбінары разбяруць:

  • Што такое простая мова і тэксты для лёгкага чытання;
  • Як гэтыя фарматы звязаныя з правамі чалавека;
  • Прыёмы простай мовы;
  • Як прымяняць яе правілы на практыцы.

Спікерка:
Яна Собко-Бурова — трэнерка па простым пісьме, камунікацыях і правах чалавека, кіраўніца праектаў Асветніцкага дома правоў чалавека ў Чарнігаве.

Калі: 14 кастрычніка, серада, 19:00 па Мінску / 18:00 па Варшаве.

Вэбінар «Простая мова ў праваабароне» — sekktor.online