Viadoŭnia Camp — 5-дзённая праграма пра правы чалавека, годнасць і роўнасць
Viadoŭnia Camp: чалавечая годнасць і роўнасць у дзеянні — гэта 5-дзённая інтэнсіўная праграма з семінарамі, варкшопамі, гульнямі і каманднай працай. Фокус кэмпа — антыдыскрымінацыйныя практыкі ў нашых асяроддзях. Удзельнікі(-цы) будуць разам разбірацца, як вырашаць грамадскія праблемы, шукаць адказы на новыя выклікі і думаць пра формы дзеянняў, якія дапамагаюць прасоўваць роўнасць вакол сябе. Навучанне будзе адбывацца ў фармаце клапатлівай нефармальнай адукацыі.
Viadoŭnia Camp разлічаны на тых, хто:
- толькі пачынае свой шлях у актывізме;
- хоча разабрацца, што такое правы чалавека і навошта яны патрэбныя;
- хоча дадаць оптыку і каштоўнасці правоў чалавека ў працу сваёй дзейнай або будучай ініцыятывы.
Што будуць абмяркоўваць:
- гісторыю, змест, архітэктуру і дасягненні правоў чалавека;
- каштоўнасці правоў чалавека;
- правы чалавека ў штодзённым жыцці людзей і арганізацый;
- антыдыскрымінацыйныя практыкі;
- канцэпцыю комплекснага негвалтоўнага антыфашызму;
- сувязь міграцыі і правоў чалавека;
- дэкаланізацыю як каштоўнасць, падыход і практыку;
- арганізацыю адвакацыйных кампаній;
- грамадскі інтарэс і інструменты яго абароны;
- асновы негвалтоўнай і інклюзіўнай камунікацыі.
Таксама ўдзельнікі(-цы) змогуць развіць soft skills і метакампетэнцыі, пазнаёміцца з іншымі людзьмі з блізкімі каштоўнасцямі і атрымаць сертыфікат пра ўдзел у праграме.
Арганізатары пакрываюць:
- пражыванне (па два чалавекі ў пакоі з санвузлом);
- трохразовае вегетарыянскае харчаванне;
- напоі і снэкі цягам дня;
- трансфер да месца правядзення з найбліжэйшай чыгуначнай станцыі.
Выдаткі на дарогу могуць пакрыць толькі часткова.
Пра вынікі адбору паведамяць на пазначаную ў форме электронную пошту не пазней за 14 кастрычніка 2026 года.