Перайсці да асноўнага зместу

Villa Bloch x Cité internationale des arts — рэзідэнцыя для былых рэзідэнтаў(-ак) Cité

30 кастрычніка 2026
4 студзеня 2027 — 29 лютага 2028
Poitiers, Францыя
Бясплатна
1 250 EUR

Cité internationale des arts разам з горадам Пуацье запрашае на рэзідэнцыі ў Villa Bloch тых, хто ўжо прайшоў праз Cité. Мэта — стварыць умовы для асаблівага досведу: сустрэчы мастака(-чкі) з публікай на пэўнай тэрыторыі. Кожны год праграма прымае двух мастакоў(-чак).

Для каго:

Франкамоўныя мастакі(-чкі) сцэнічных мастацтваў — драматургі(-ні), рэжысёры(-кі), харэографы(-кі), кампазітары(-кі), артысты(-кі) цырка і перформансу, якія:

  • Ужо былі або зараз знаходзяцца ў рэзідэнцыі Cité internationale des arts у Парыжы — гэта абавязковая ўмова;
  • Гавораць і пішуць па-французску;
  • Гатовыя працаваць з рознай публікай.

Фармат:

Рэзідэнцыя на 3 або 6 месяцаў у адным з двух перыядаў:

  • 4 студзеня – 2 ліпеня 2027 года;
  • 30 жніўня 2027 – 29 лютага 2028 года.

Што прапануецца:

  • Стыпендыя 1250 EUR брута/месяц;
  • Бясплатнае пражыванне ў Villa Bloch з месцам для працы — толькі для самога мастака(-чкі), без сям'і;
  • Дарога Парыж – Пуацье і назад за кошт Cité;
  • Праязны на гарадскі транспарт і магчымасць узяць электраровар са зніжкай.

Дарога да Парыжа не пакрываецца.

Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):

Праца з публікай — публічныя сустрэчы і адукацыйныя варкшопы — да 30% усяго часу рэзідэнцыі.

Для заяўкі патрэбныя:

  • Запоўненая і падпісаная форма заяўкі;
  • Матывацыйны ліст — з выбарам 3 або 6 месяцаў і дакладнымі датамі;
  • Апісанне праекта: даследаванне, творчае развіццё і праца з публікай;
  • Актуальнае CV;
  • Партфоліа — адным PDF з вашым імем у назве файла.

Дэдлайн: 30 кастрычніка 2026 года. Вынікі — не пазней за снежань 2026 года.

Дакументы трэба даслаць на villa.bloch@poitiers.fr. Форма заяўкі і ўмовы — на старонцы open call.