Віртуальнае квір-кафэ — анлайн-прастора для квір-людзей з Беларусі ад prismatica
Віртуальнае квір-кафэ — гэта бяспечная і падтрымліваючая анлайн-прастора, дзе можна выдыхнуць, не прыкідвацца, нічога не тлумачыць і проста пабыць сярод сваіх. Арганізатары адзначаюць, што трывожныя навіны, адлегласці і досвед ізаляцыі могуць моцна выбіваць з раўнавагі. Таму раз на два тыдні ўдзельнікі(-цы) будуць збірацца разам, каб крафціць, глядзець кіно, дзяліцца тым, што баліць, у падтрымліваючых колах і проста быць побач.
Усяго запланавана 10 сустрэч. Кожная будзе доўжыцца ад 1,5 да 2 гадзін, але арганізатаркі гатовыя затрымацца, калі фільм будзе доўгім, а размова — асабліва важнай.
Першая сустрэча пройдзе ў фармаце слоу-фрэндынгу. Гэта знаёмства без ціску і няёмкага маўчання. Беражлівая мадэрацыя дапаможа ўдзельнікам(-цам) камфортна ўключыцца ў размову, знайсці супольныя інтарэсы і, магчыма, сустрэць людзей, з якімі захочацца прыйсці і на наступныя сустрэчы.
Каб захаваць прастору бяспечнай, арганізатаркі не публікуюць адкрытыя спасылкі на Zoom. Запрашэнне дашлюць пасля рэгістрацыі.
Калі: першая сустрэча — 19 верасня 2026, 12:00 па Мінску. Далей сустрэчы будуць праходзіць кожныя два тыдні.