VisArts Emerging Curator Program 2027 — гадавая праграма з ментаркай і 10 000 USD на выставу ў ЗША
VisArts — некамерцыйны цэнтр візуальных мастацтваў у Раквіле, які праводзіць выставы сучаснага мастацтва. Emerging Curator Program — гадавая праграма, падчас якой куратар(-ка) на раннім этапе кар'еры працуе разам з дасведчаным ментарам(-кай): распрацоўвае і рэалізуе ўласную выставу ў Kaplan Gallery і дапамагае з выставай ментара(-кі). Ментарка 2027 года — Fabiola R. Delgado, незалежная куратарка з Вашынгтона. Праграму падтрымлівае Windgate Foundation.
Для каго:
Куратары(-кі) на раннім этапе кар'еры, а таксама мастакі(-чкі), якія цікавяцца куратарствам і стварэннем выставаў.
Падавацца могуць людзі з усяго свету, але замежныя заяўнікі(-цы) павінны мець права працаваць у ЗША. VisArts не афармляе візы і не дапамагае з імі.
Што прапануецца:
- Бюджэт 10 000 USD ≈ 8600 EUR на выдаткі на выставу і куратарскі ганарар;
- Падтрымка каманды VisArts з друкам, прасоўваннем і публічнай праграмай выставы;
- Ментарская падтрымка цягам года;
- Практычны досвед працы ў некамерцыйным арт-цэнтры.
Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):
Цягам года куратарская каманда:
- Праводзіць куратарскае даследаванне;
- Распрацоўвае канцэпцыю выставы;
- Піша тэксты для каталога, друкаваных і анлайн-матэрыялаў;
- Складае бюджэт выставы і яе праграмы;
- Камунікуе з мастакамі(-чкамі) і ўстановамі, якія даюць працы, рыхтуе дамовы і дакументы для пазык;
- Распрацоўвае адукацыйную і публічную праграму для аўдыторыі ўсіх узростаў;
- Пры патрэбе шукае спонсараў і дадатковае фінансаванне;
- Курыруе дызайн экспазіцыі і мантаж;
- Рыхтуе прэс-рэлізы, тэксты для сайта і сацыяльных сетак.
Таксама каманда распрацоўвае інструменты для публічных праграм, якія спрыяюць узаемадзеянню і ўключэнню публікі.
Фармат:
Праграма доўжыцца са студзеня 2027 па студзень 2028 года ў VisArts (Раквіл, Мэрыленд, ЗША). Падрабязны графік пакуль не вызначаны.
Для заяўкі патрэбныя:
- Форма заяўкі;
- CV;
- Матэрыялы пра ранейшыя куратарскія праекты: да 10 выяваў, да 5 хвілін відэа або аўдыя, спіс выяваў (імя творцы, назва, год, тэхніка, апісанне) і дадатковыя PDF;
- Тэкст з адказамі на пытанні: чаму выстава ў некамерцыйным арт-цэнтры з ментаркай вам падыходзіць; чаго вы хочаце дасягнуць; якія вашыя куратарскія інтарэсы; як вы ўзбагаціце досвед гледачоў(-ак); як будзеце працаваць з супольнасцю; якія праграмы варта спалучаць з выставамі.
Гатовая канцэпцыя выставы не патрэбная: арганізатары хочуць зразумець вашыя інтарэсы і погляды. Фармальную прапанову вы распрацуеце разам з ментаркай і галерэйным аддзелам.
Таймлайн:
- 8 студзеня 2027 года — паведамленне фіналістам(-кам);
- 13–15 студзеня 2027 года — інтэрв'ю з фіналістамі(-камі);
- 20 студзеня 2027 года — абвяшчэнне куратара(-кі) праграмы;
- 27 жніўня – 10 кастрычніка 2027 года — выстава ментаркі;
- 15 кастрычніка 2027 – 9 студзеня 2028 года — выстава куратара(-кі).
Арганізатар: VisArts (Rockville, Maryland). Праграму падтрымлівае Windgate Foundation.