Перайсці да асноўнага зместу

Visions du Réel 2027 — прыём дакументальнага кіно

2 лістапада 2026
9 — 18 красавіка 2027
Швейцарыя
27 EUR

Visions du Réel — міжнародны фестываль дакументальнага кіно ў Ньёне, на беразе Жэнеўскага возера. 58-е выданне пройдзе з 9 да 18 красавіка 2027 года, індустрыяльная праграма — з 11 да 14 красавіка. Мастацкая дырэктарка — Anne Delseth.

Для каго: рэжысёры(-кі) ці прадусары(-кі).

  • Фільмы: прыём адкрыты для фільмаў любой працягласці. Кароткі метр — да 30 хвілін, сярэдні — 31–70 хвілін, поўны — больш за 60 хвілін;
  • Вытворчасць мусіць быць завершаная за 12 месяцаў да паказу на фестывалі — то-бок прыблізна з красавіка 2026 года для красавіка 2027-га;
  • Індустрыяльныя праграмы: толькі поўны метр даўжэй за 60 хвілін — кароткі метр, серыялы і інтэрактыўныя праекты не прымаюць. Рэжысёр(-ка) мусіць мець прынамсі адну гатовую кароткаметражку; дэбютанты(-ткі) прымаюцца, «particularly if working with an established producer or production company».

Шэсць конкурсных секцый: International Feature Film Competition; Burning Lights Competition (поўны і сярэдні метр); National Competition (поўны і сярэдні метр, Швейцарыя); International Medium Length and Short Film Competition; Wide Angle (поўны метр, у тым ліку фільмы, якія ўжо былі на іншых фестывалях); Opening Scenes (кароткі метр, дэбюты і навучальныя работы). Секцыю для фільма абірае мастацкая дырэкцыя, а не заяўнік(-ца).

Колькі каштуе падача:
Плаціць трэба за кожны фільм, і рэгістрацыя лічыцца завершанай толькі калі ўзнос дайшоў да фестывалю.

  • Ранні тэрмін (да 2 лістапада 2026 года): кароткі метр 25 CHF (≈ 27 EUR), поўны метр 35 CHF (≈ 37 EUR);
  • Позні тэрмін (да 15 снежня 2026 года): кароткі метр 40 CHF (≈ 43 EUR), поўны метр 50 CHF (≈ 53 EUR).

Індустрыяльныя праграмы:

  • За падачу: 30 CHF (≈ 32 EUR) да 2 лістапада, 40 CHF (≈ 43 EUR) з 3 лістапада да 15 снежня;
  • За ўдзел, толькі калі вас абралі: VdR–Pitching 360 CHF (≈ 383 EUR), VdR–Work in Progress 260 CHF (≈ 276 EUR), VdR–Rough Cut Lab 200 CHF (≈ 213 EUR). Дадатковыя акрэдытацыі звыш двух уключаных — 160 CHF (≈ 170 EUR) за чалавека;
  • Вызваленне ад узносу ёсць — і толькі тут. «Fee waivers are available for productions coming from countries on this list» — гэта спіс краін паводле палітыкі Швейцарскага агенцтва развіцця і супрацы (SDC), каля 140 пазіцый, сярод іх Украіна, Сербія, Косава, Індыя, Егіпет, Марока, Калумбія і іншыя. Беларусі ў гэтым спісе мы не бачылі. Запыт ідзе лістом на industry@visionsdureel.ch з тэмай «Fee Waiver Request – (Project Title)».

Прызы: плацяцца напрамую рэжысёру(-цы), а не прадусару(-цы): «The prize money is paid (in CHF) directly to the filmmaker. They are responsible for redistributing this money».

  • International Feature Film Competition: Grand Jury Prize 20 000 CHF (≈ 21 250 EUR) і Special Jury Award 10 000 CHF (≈ 10 630 EUR). Фільм-пераможца кваліфікуецца на «Оскар» у катэгорыі Best Documentary Feature, калі праваўладальнік(-ца) падасць яго;
  • Burning Lights: 10 000 CHF і Special Jury Prize 5 000 CHF (≈ 5 310 EUR);
  • National Competition: 15 000 CHF (≈ 15 940 EUR), з якіх 2 500 CHF — за анлайн-правы на фільм; плюс Special Jury Prize 10 000 CHF, і ён толькі для аўтараў(-ак) са швейцарскім грамадзянствам або тых, хто жыве ў Швейцарыі;
  • Сярэдні і кароткі метр: 6 000 CHF (≈ 6 380 EUR) за лепшы сярэдні метр і 4 000 CHF (≈ 4 250 EUR) за лепшы кароткі — апошні кваліфікуецца на «Оскар» за Best Documentary Short Film;
  • Прызы моладзёвага журы: 3 000 CHF і 2 000 CHF;
  • Prix du Public (лепшы поўны метр у Wide Angle): 10 000 CHF;
  • Opening Scenes: неграшовыя прызы без пазначанай сумы, а таксама ўдзел у Opening Scenes Lab.;
  • Eurimages New Lab Innovation Award — 20 000 EUR для інавацыйнага праекта ў распрацоўцы з міжнароднай кааперацыяй. Атрымальнік(-ца) мусіць быць незалежнай прадакшн-кампаніяй з краіны-члена Eurimages або, калі кампаніі няма, аўтарам(-кай) з такой краіны. Праекты, якія ўжо атрымлівалі падтрымку Eurimages, выключаюцца;
  • Пераможцы(-цы) абавязаныя паставіць лагатып узнагароды 2027 года на DCP і ў прасоўванні.

Тры індустрыяльныя праграмы:

  • VdR–Pitching — да пятнаццаці праектаў у позняй распрацоўцы, якія яшчэ не ўвайшлі ў вытворчасць і раней публічна не паказваліся. Фінансаванне на момант падачы мець не абавязкова. Прапануюць трэнінг пітча анлайн і на месцы, публічны пітч, круглыя сталы і арганізаваныя сустрэчы адзін на адзін, дзве індустрыяльныя акрэдытацыі і поўны доступ да падзей. Прысутнасць рэжысёра(-кі) абавязковая, прадусара(-кі) — чакаецца;
  • VdR–Work in Progress — шэсць праектаў на апошняй стадыі, з дзесяццю хвілінамі гатовага змантаванага матэрыялу да красавіка 2027 года. Паказ для фестываляў, сэйлз-агентаў, дыстрыбутараў і фондаў. Грашовай узнагароды не пазначана;
  • VdR–Rough Cut Lab — чатыры праекты на стадыі чарнавога мантажу, майстэрня з ментарамі і ментаркамі — вопытнымі мантажорамі(-камі) і людзьмі індустрыі. Прысутнасць рэжысёра(-кі) і мантажора(-кі) чакаецца.

Дарогу і жыллё для індустрыяльных праграм не пакрываюць: «travel, hotel and additional meals must be covered by the project teams» — толькі дапамога з лагістыкай.

Што дае фестываль абраным фільмам: паводле раздзела пра гасціннасць, для конкурсных секцый, Wide Angle і Highlights фестываль аплочвае пражыванне (колькасць начэй вызначае сам) і харчаванне на аднаго чалавека на фільм; для co-director — адзін двухмесны нумар і харчаванне на дваіх. Дарогу фестываль не пакрывае і ніякіх іншых выдаткаў таксама: ён толькі дапамагае звярнуцца ў нацыянальныя інстытуцыі за грошамі на дарогу, а сам запыт трэба рабіць самастойна. Выключэнне — Opening Scenes: іх аўтары(-кі) могуць атрымаць унёсак у дарогу, а пражыванне і харчаванне пакрываюцца.

Для заяўкі патрэбныя:

  • Анлайн-форма, узнос і спасылка на прагляд фільма з паролем, дзейсная да канца сакавіка 2027 года і з магчымасцю спампоўвання;
  • Заява рэжысёра(-кі) — падаецца адразу пры заяўцы;
  • Скрынер мусіць дайсці да фестывалю не пазней за 31 снежня 2026 года;
  • Пасля адбору: не менш за тры гарызантальныя кадры з фільма і фота аўтара(-кі) (10×15 см, 300 dpi, JPG), дыялогавы ліст з таймкодамі па-англійску і/або па-французску, фінальная версія высокай якасці з англійскімі субтытрамі, трэйлер да трох хвілін, міжнародная назва і рэкламныя матэрыялы;
  • Копія для паказу — толькі незашыфраваны DCP, іншых фарматаў не прымаюць. Копію з ушытымі англійскімі субтытрамі прадакшн-кампанія робіць за свой кошт; французскія фестываль зробіць сам, калі іх няма. На DCP і анлайн-версію трэба дадаць лагатып фестывалю. Загрузка — да 14 сакавіка 2027 года.

Дэдлайны:

  • Ранні тэрмін: 2 лістапада 2026 года;
  • Канчатковы тэрмін: 15 снежня 2026 года. Для фільмаў гадзіны і часавога пояса не пазначана; для індустрыяльных праграм пазначана дакладна — 17:00 CET;
  • Скрынеры — да 31 снежня 2026 года;
  • Вынікі па праектах — канец лютага 2027 года; па фільмах — да пачатку сакавіка (у PDF правілаў стаіць «2026», гэта відавочная апіска арганізатараў);
  • Афіцыйная аб'ява праграмы — 18 сакавіка 2027 года, і да гэтай даты расказваць пра свой адбор нельга.
Visions du Réel 2027 — прыём дакументальнага кіно — sekktor.online