Visualising Spatiality, Exploring Commonalities — анлайн-школа фатаграфіі з ментарствам Martin Thaulow
Visualising Spatiality, Exploring Commonalities — гэта анлайн-школа фатаграфіі для аўтараў(-ак), якія хочуць развіваць працу з партрэтам, святлом, этычнай дакументальнай практыкай, інтэрв’ю і візуальным сторытэлінгам. Навучанне і стварэнне новай працы будуць ісці паралельна, а вынікам стане супольны фотапраект і публікацыя з гісторыямі і здымкамі з усіх шасці краін.
Для каго: фатографы і фатографкі з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны. Ад кожнай краіны абяруць па 2 фатографы(-кі).
Падавацца можна, калі вы:
- Маеце базавыя навыкі ручной фатаграфіі і ўпэўнена працуеце з ручнымі наладамі камеры — дыяфрагмай, вытрымкай і ISO;
- Ужо зрабілі хаця б адзін завершаны фотапраект — серыю, заданне або асабісты праект;
- Маеце дастатковы ўзровень англійскай, каб удзельнічаць у прафесійнай размове, задаваць пытанні і атрымліваць крытычны фідбэк;
- Маеце доступ да камеры з ручным кіраваннем, успышкі з сінхранізатарам і стойкі для святла — уласных, пазычаных або арандаваных;
- Гатовыя самастойна фатаграфаваць паміж сесіямі і своечасова здаваць заданні;
- Адкрытыя да эксперыментаў, ментарства і абмеркавання незавершанай працы.
Фатаграфічная адукацыя або прафесійная кар’ера не абавязковыя, але патрэбная практыка, на якой можна будаваць далейшую працу.
Тэма праграмы:
Агульная тэма — прастора і месца: як культурныя прасторы адлюстроўваюць сацыяльныя, культурныя і палітычныя рэаліі рэгіёна і ўзаемадзейнічаюць з імі.
Удзельнікі(-цы) будуць дакументаваць уплыў праектаў, падтрыманыя дацкімі партнёрамі ў рэгіёне, і даследаваць, як месцы і прасторы фармуюць наш досвед, супольнасці і спосабы бачання.
Ментар: Martin Thaulow — дацкі фатограф і візуальны мастак, заснавальнік Good People ApS. Ён працуе з партрэтам, візуальнай журналістыкай і публічнымі выставамі пра дэмакратыю, грамадзянскую супольнасць і чалавечыя гісторыі. Сярод яго праектаў з Danish Cultural Institute — Armenia — Landscapes of Memories.
Што будзе ў праграме:
- 12 анлайн-сесій;
- Індывідуальныя ментарскія сустрэчы паводле патрэбаў удзельнікаў(-ц);
- Самастойная палявая праца;
- Практыка партрэта і працы са святлом;
- Этычная праца з уразлівымі людзьмі і супольнасцямі;
- Інтэрв’ю і антрапалагічны падыход да дакументавання;
- Структураванне і ўпарадкаванне візуальнага матэрыялу;
- Абмен фідбэкам паміж удзельнікамі(-цамі).
Кожны модуль будзе мець канкрэтнае вузкае заданне.
Прапануецца:
- Фінансавая падтрымка ў форме аднаразовай выплаты для палявой працы;
- Супольная публікацая.
Арганізатары пазначаюць, што ўдзельнікі і ўдзельніцы будуць мець shared usage rights на фота разам з Danish Cultural Institute. Таксама абяцаецца належнае пазначэнне аўтарства пры будучым выкарыстанні або згадванні здымкаў.
Мова: усе сесіі, ментарства і фідбэк будуць праходзіць па-англійску, без перакладу.
Даты праграмы: сярэдзіна верасня — канец лістапада 2026.
Інфасесія: 9 верасня, 17:30–19:30 CEST, анлайн. Рэгістрацыя на інфасесію
Дэдлайн: 15 верасня, 23:59 CEST.
Арганізатары: Danish Cultural Institute, ICON×, Good People ApS і IZOLYATSIA Foundation. Праграма падтрымліваецца New Democracy Fund.