Vondel і ЕБРР — аўдыт digital-камунікацыі для бізнесаў беларускіх фаўндараў і фаўндарак
Vondel пры падтрымцы Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця прапануе фаўндарам(-кам) з Беларусі, чые малыя або сярэднія бізнесы зарэгістраваныя ў краінах аперацый ЕБРР, аўдыт digital-камунікацыі і пробны performance-запуск. 80% кошту паслугі пакрывае ЕБРР.
Для каго: фаўндары(-кі) з Беларусі, чые малыя або сярэднія бізнесы зарэгістраваныя ў краінах аперацый ЕБРР і хочуць развівацца ў digital.
Што прапануюць:
Vondel правядзе аўдыт digital-камунікацыі бізнесу і разам з камандай зробіць пробны performance-запуск з улікам знойдзеных кропак росту. Мэта — не толькі атрымаць рэкамендацыі, але і ўбачыць, на што бізнес здольны ў digital.
Што будуць аналізаваць: сайт; дадатак; digital-каналы; рэкламныя крэатывы; аўдыторыі; стратэгію прасоўвання.
Удзельнікі(-цы) атрымаюць зразумелую справаздачу з рэкамендацыямі:
- што працуе;
- што варта палепшыць;
- якія каналы і гіпотэзы тэставаць;
- якія крэатывы запускаць;
- куды рухацца далей у digital.
Фінансавыя ўмовы: 80% кошту паслугі пакрывае ЕБРР.
Як падавацца:
Каб даведацца, як аформіць заяўку і атрымаць паслугу, трэба напісаць Vondel у direct.
Арганізатары: Vondel і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця.
Праграма фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.