Перайсці да асноўнага зместу

Восеньскі марафон з Laid On — бясплатныя сустрэчы і стрымы пра ШІ для юрыстаў і юрыстак

29 верасня — 30 лістапада 2026
Анлайн
Бясплатна

Laid On запускае восеньскі цыкл бясплатных анлайн-сустрэч і стрымаў пра штучны інтэлект для юрыстаў(-ак) і тых, хто працуе з прававымі пытаннямі. У праграме — AI Act, бяспечная праца з ШІ, унутраныя AI-правілы, прапаганда, боты, атручванне інфармацыі і практычны AI-набор 2026.

Для каго: юрысты(-кі), праваабаронцы(-кі), прадстаўнікі(-цы) арганізацый і ініцыятываў, а таксама ўсе, хто працуе з прававымі пытаннямі і хоча лепш разумець, як бяспечна і практычна выкарыстоўваць ШІ.

Пра праграму:

Laid On запускае восеньскі марафон пра штучны інтэлект: 2 анлайн-сустрэчы і 3 кароткія стрымы.

Фармат стрымаў просты: адна вузкая тэма, адна размова, адна гадзіна. Анлайн-сустрэчы будуць больш практычнымі і арыентаванымі на пытанні ўдзельнікаў(-ц).

Праграма:

  • 29 верасня, 20:00 CET — стрым «AI Act без панікі: што сапраўды трэба ведаць»
    Размова пра тое, як цяпер рэгулюецца ШІ ў Еўрапейскім Саюзе, што патрабуе AI Act і што гэта можа азначаць на практыцы, у тым ліку ў польскім кантэксце.
  • 22 кастрычніка, 18:00 CET — анлайн-сустрэча «Бяспечная праца з ШІ: як не страціць доступ, даныя, кліента, рэпутацыю, грошы»
    Практычны вэбінар пра бяспечныя фарматы працы з ШІ, рызыкі, добрыя і дрэнныя практыкі, а таксама базавую AI-гігіену.
  • 27 кастрычніка, 20:00 CET — стрым «Як зрабіць, каб вашыя правілы працы з ШІ рэальна працавалі: у кампаніі ці для вас асабіста»
    Працяг тэмы бяспекі: як стварыць простую і эфектыўную сістэму правілаў, якой сапраўды будуць карыстацца.
  • 24 лістапада, 20:00 CET — стрым «Калі ШІ вучаць хлусіць: прапаганда, боты і атручванне інфармацыі»
    Размова пра тое, як фабрыкі ботаў і прапагандысцкія сеткі запаўняюць інтэрнэт патрэбнымі ім «фактамі», ці могуць гэтыя даныя трапляць у адказы AI і як ад гэтага абараняцца.
  • 30 лістапада, 18:00 CET — анлайн-сустрэча «AI-набор юрыста 2026»
    Падсумаванне года і абнаўленне практычнага набору: інструменты, падыходы і працоўныя сцэнары выкарыстання ШІ ў юрыдычнай працы.

Першы стрым: https://www.youtube.com/watch?v=vKPKWe3W9AM

Восеньскі марафон з Laid On — бясплатныя сустрэчы і стрымы пра ШІ для юрыстаў і юрыстак — sekktor.online