Перайсці да асноўнага зместу

W. Eugene Smith Grant — 30 000 USD для дакументальных фотапраектаў

12 кастрычніка 2026
Анлайн
50 USD
30 000 USD

W. Eugene Smith Grant падтрымлівае фатаграфічныя праекты, якія працягваюць традыцыю гуманістычнай фотаэсэістыкі W. Eugene Smith.

Для каго: фатографы(-кі) і візуальныя творцы ад 18 гадоў, якія працуюць з дакументальнай фатаграфіяй, фотажурналістыкай або мультымедыйнымі праектамі. Падавацца можна з любой краіны — міжнародныя заяўкі вітаюцца. Прафесійны статус не абавязковы: падавацца могуць і не прафесійныя фатографы(-кі).

Студэнты(-кі) не могуць падавацца на гэты грант — для іх ёсць асобны W. Eugene Smith Student Grant.

Асаблівую ўвагу надаюць працам, якія:

  • спрыяюць сацыяльным зменам;
  • выкарыстоўваюць новыя тэхналогіі і спосабы распаўсюду выяваў;
  • злучаюць традыцыю фатаграфіі і сацыяльных зменаў з сучаснай практыкай;
  • працуюць з важнымі тэмамі чалавечага досведу — гуманітарнымі, культурнымі, сацыяльнымі, экалагічнымі, навуковымі, медыцынскімі, палітычнымі або звязанымі з узброенымі канфліктамі.

Грант прызначаны для таго, каб пачаць працу над фатаграфічным праектам або завяршыць здымку ўжо існага. Калі фатаграфічная частка ўжо завершаная і засталіся толькі рэдагаванне, падрыхтоўка выставы або кнігі, такі праект не падыходзіць. Калабаратыўныя заяўкі прымаюцца. Адзін чалавек можа падаць толькі адну прапанову.

Фінансавыя ўмовы:

  • галоўны грант — 30 000 USD;
  • два дадатковыя гранты для фіналістаў(-ак) — па 10 000 USD.

Выплата адбываецца часткамі:

  • для галоўнага гранта: 24 000 USD пасля атрымання гранта і 6 000 USD пасля перадачы 12 лічбавых выяваў і 12 прынтаў цягам 18 месяцаў;
  • для грантаў фіналістаў(-ак): 8 000 USD пасля атрымання гранта і 2 000 USD пасля перадачы 12 лічбавых выяваў цягам 18 месяцаў.

Атрымальнікі(-цы) таксама павінны падаць фінальную справаздачу пра выкарыстанне гранта.

Важныя ўмовы:

Выявы і прынты, перададзеныя пасля атрымання гранта, стануць часткай W. Eugene Smith Legacy Collection у International Center of Photography. Атрымальнікі(-цы) падпішуць Deed of Gift, які дае Smith Fund і ICP невыключную ліцэнзію на некамерцыйнае выкарыстанне гэтых работ у выставах, публікацыях і іншых матэрыялах, звязаных з фондам або ICP.

Для заяўкі патрэбныя:

  • біяграфія да 1 500 знакаў з прабеламі;
  • CV да 2 000 знакаў з прабеламі — або PDF любой даўжыні;
  • апісанне праекта да 2 000 знакаў з прабеламі;
  • праектная прапанова да 3 000 знакаў з прабеламі;
  • да 40 выяваў;
  • аплата рэгістрацыйнага ўнёску.

Выявы павінны прадстаўляць праект, на які вы падаецеся. Калі праект новы, можна дадаць папярэднія працы, выразна пазначыўшы іх як past work, каб паказаць сваё бачанне і здольнасць рэалізаваць заяўлены праект.

Важна: выявы, згенераваныя AI, не прымаюцца.

Кошт падачы: 50 USD. Калі заяўнік(-ца) не можа аплаціць унёсак, можна звярнуцца па fee waiver да адной з партнёрскіх арганізацый Smith Fund.

Адбор:
Заяўкі ацэньвае міжнароднае журы з трох чалавек. Спачатку журы разглядае заяўкі, прапановы і фатаграфіі і выбірае фіналістаў(-ак). Фіналісты(-кі) атрымаюць магчымасць дапрацаваць прапановы і адказаць на пытанні журы. Пасля другога разгляду будуць выбраныя атрымальнік(-ца) галоўнага гранта, атрымальнік(-ца) fellowship і фіналіст(-ка).