Перайсці да асноўнага зместу

W. Eugene Smith Student Grant — 5 000 USD для студэнцкіх фотапраектаў

13 кастрычніка 2026
Анлайн
10 USD
5 000 USD

W. Eugene Smith Student Grant падтрымлівае студэнцкія фотапраекты, якія працягваюць традыцыю гуманістычнай фотаэсэістыкі W. Eugene Smith.

Для каго:

Студэнты(-кі) ад 18 гадоў, якія працуюць з дакументальнай фатаграфіяй, фотажурналістыкай або мультымедыйнымі праектамі.

Падавацца можна з любой краіны — міжнародныя заяўкі вітаюцца.

Важна: гэта грант толькі для студэнтаў(-ак), якія навучаюцца ў прызнанай адукацыйнай установе. У заяўцы трэба падаць актуальны студэнцкі білет. Старшакласнікі(-цы) не могуць падавацца.

Асаблівую ўвагу надаюць працам, якія:

  • спрыяюць сацыяльным зменам;
  • выкарыстоўваюць новыя тэхналогіі і спосабы распаўсюду выяваў;
  • злучаюць фатаграфію і сацыяльную тэму з сучаснай практыкай;
  • працуюць з важнымі тэмамі чалавечага досведу — гуманітарнымі, культурнымі, сацыяльнымі, экалагічнымі, навуковымі, медыцынскімі, палітычнымі або звязанымі з узброенымі канфліктамі.

Праект мусіць ужо быць пачаты: заяўку будуць ацэньваць як work-in-progress, а пададзеныя выявы павінны быць з гэтага ongoing body of work.

Фінансавыя ўмовы:

Грант — 5 000 USD для кожнага(-ай) з двух адабраных студэнтаў(-ак) — гэта прыкладна 4 387 EUR.

Выплата адбываецца часткамі:

  • 4 500 USD пасля атрымання гранта;
  • 500 USD пасля перадачы 12 лічбавых выяваў цягам 18 месяцаў.

Атрымальнік(-ца) таксама павінен(-на) падаць фінальную справаздачу пра тое, як быў выкарыстаны грант і як ён дапамог праекту.

Важныя ўмовы:

12 лічбавых выяваў стануць часткай W. Eugene Smith Legacy Collection у International Center of Photography. Атрымальнік(-ца) падпісвае Deed of Gift, які дае Smith Fund і ICP невыключную ліцэнзію на некамерцыйнае выкарыстанне гэтых работ у выставах, публікацыях і іншых матэрыялах, звязаных з фондам або ICP.

Для заяўкі патрэбныя:

  • біяграфія да 1 500 знакаў з прабеламі;
  • CV да 2 000 знакаў з прабеламі — або PDF любой даўжыні;
  • апісанне праекта да 2 000 знакаў з прабеламі;
  • праектная прапанова да 3 000 знакаў з прабеламі;
  • да 40 выяваў усяго, уключна са студэнцкім білетам;
  • JPG актуальнага студэнцкага білета — як 40-я выява;
  • аплата рэгістрацыйнага ўнёску.

Выявы павінны прадстаўляць праект, на які вы падаецеся. Можна таксама дадаць папярэднія працы, выразна пазначыўшы іх як past work, каб паказаць сваё бачанне і здольнасць рэалізаваць праект.

Важна:

  • Выявы, згенераваныя AI, не прымаюцца.
  • Адзін чалавек можа падаць толькі адну прапанову.
  • Калабаратыўныя заяўкі прымаюцца.

Кошт падачы: 10 USD. Калі заяўнік(-ца) не можа аплаціць унёсак, можна звярнуцца па fee waiver да адной з партнёрскіх арганізацый Smith Fund.

Адбор:

Заяўкі ацэньвае міжнароднае журы з трох чалавек. Спачатку журы разглядае заяўкі, прапановы і фатаграфіі і выбірае фіналістаў(-ак). Фіналісты(-кі) атрымаюць магчымасць дапрацаваць прапановы і адказаць на пытанні журы. Пасля другога разгляду выберуць атрымальнікаў(-ц) Student Grant.