WATCH DOCS Pitching 2026 — пітчынг дакументальных праектаў з узнагародамі да 20 000 PLN
WATCH DOCS — міжнародны фестываль дакументальнага кіно пра правы чалавека, які праводзіць Helsinki Foundation for Human Rights. Пітчынг — індустрыйная падзея ў межах 26-га фестывалю, дзе аўтары(-кі) праектаў прэзентуюць іх прадусарам(-кам), тэлеканалам, дыстрыб'ютарам(-кам), сейлз-агентам(-кам) і прадстаўнікам(-цам) кінафондаў. Мэта — знайсці партнёраў(-ак) для вытворчасці, капрадукцыі і фінансавання, атрымаць фідбэк ад экспертаў(-ак) і пашырыць сувязі паміж незалежнымі кінасупольнасцямі Польшчы, Украіны, Беларусі і Грузіі.
Для каго:
Рэжысёры(-кі) і прадусары(-кі) з Польшчы, Украіны, Беларусі і Грузіі, якія працуюць над дакументальнымі фільмамі пра сацыяльныя тэмы і правы чалавека.
- Прымаюцца кароткаметражныя, сярэднеметражныя і поўнаметражныя праекты;
- Праект павінен быць на этапе прасунутага дэвелапменту, вытворчасці або постпрадакшну;
- Польскі(-ая) прадусар(-ка) не патрабуецца;
- Досвед міжнароднай вытворчасці таксама не абавязковы;
- Падаць праект можа рэжысёр(-ка) або прадусар(-ка) асобна ці абодва разам. Калі падае прадусар(-ка), патрэбная згода рэжысёра(-кі);
- Праект можа развіваць як прыватная асоба, так і прадусарская кампанія;
- Падыходзяць і незалежныя праекты, і міжнародныя капрадукцыі;
- Можна падаваць праекты, якія ўжо прэзентаваліся на іншых індустрыйных падзеях;
- Адзін чалавек можа падаць некалькі праектаў, але арганізатары могуць абмежаваць колькасць адабраных.
Фармат:
- Пітчынг пройдзе 11 снежня 2026 года ў Варшаве, падчас фестывалю (4–13 снежня 2026 года);
- Дакладнае месца і расклад адабраныя ўдзельнікі(-цы) атрымаюць асобным лістом;
- Час на прэзентацыю і колькасць праектаў паведамяць перад падзеяй;
- Матэрыялы для прэзентацыі трэба падрыхтаваць на англійскай мове або з англійскімі субцітрамі. Арганізатары могуць дапамагчы з перакладам — у аб'ёме, які ўдакладняць перад падзеяй.
Што прапануецца:
- Прэзентацыя праекта перад прадстаўнікамі(-цамі) кінаіндустрыі;
- Дзве ўзнагароды: WATCH DOCS Industry Development Award (15 000 PLN) — для праекта на этапе дэвелапменту, WATCH DOCS Industry Main Award (20 000 PLN) — для праекта на этапе вытворчасці або постпрадакшну. Абедзве сумы пазначаныя брута;
- Бясплатны ўдзел у пітчынгу, а таксама ў паказах і суправаджальных падзеях фестывалю;
- Удзельнікам(-цам) не з Варшавы арганізатары паводле магчымасцяў забяспечаць пражыванне і кампенсацыю дарогі — падрабязныя ўмовы паведамяць адабраным;
- Пра магчымыя дадатковыя ўзнагароды і адзнакі паведамяць перад пачаткам пітчынгу.
Прэзентацыя праекта павінна ўключаць:
- Знаёмства з камандай;
- Тэму і герояў(-інь) фільма;
- Мастацкую канцэпцыю;
- Цяперашні этап праекта;
- Бюджэт і фінансаванне;
- Вытворчыя і фінансавыя патрэбы;
- Від супрацы, які вы шукаеце;
- Візуальны або — пажадана — аўдыявізуальны матэрыял.
Пераможцы(-чкі) абавязуюцца згадваць узнагароду ў фінальных цітрах фільма (тэкст і лагатыпы), а атрымальнікі(-цы) Development Award — таксама ў пачатковых цітрах. Дэталі вызначыць дамова з арганізатарамі, на падставе якой выплачваюцца грошы.
Для заяўкі патрэбныя:
- Назва праекта;
- Імя і прозвішча рэжысёра(-кі), а таксама прадусара(-кі), калі ён ці яна ёсць;
- Кантактныя даныя;
- Краіна паходжання аўтара(-кі);
- Логлайн і сінопсіс;
- Планаваны хранаметраж;
- Планаваны агульны бюджэт, звесткі пра ўжо атрыманае фінансаванне і фінансавы план або фінансаванне, якое вы шукаеце;
- Партнёры праекта, калі ёсць;
- Цяперашні этап праекта;
- Спасылка на аўдыявізуальныя матэрыялы, а калі іх няма — на візуальныя (мудборд, фатаграфіі);
- Біяграфія і фільмаграфія рэжысёра(-кі) і прадусара(-кі).
Па жаданні можна дадаць апісанне праекта і яго тэмы, рэжысёрскую заяву (director's statement) і прадусарскую заяву (producer's statement).
Дэдлайн: 30 кастрычніка 2026 года. Пра вынікі адбору паведамяць да 12 лістапада 2026 года.
Падаючы праект, вы згаджаецеся з рэгламентам пітчынгу (PDF, па-польску).
Арганізатар: Helsinki Foundation for Human Rights (Helsińska Fundacja Praw Człowieka) у межах фестывалю WATCH DOCS. Фестываль сафінансуюць, сярод іншых, Creative Europe MEDIA, Polski Instytut Sztuki Filmowej і горад Варшава.