Перайсці да асноўнага зместу

WATCH DOCS шукае SMM-спецыяліста(-ку) ў Варшаве

31 жніўня 2026
15 верасня — 31 снежня 2026
Warszawa, Польшча
Бясплатна
1 300 EUR

WATCH DOCS International Film Festival шукае SMM-спецыяліста(-ку) для працы над камунікацыяй 26-га фестывалю. Патрэбны досвед вядзення сацыяльных сетак для фестываляў, падзей або культурны інстытуцый, уменне ствараць кароткія відэа і добрае валоданне польскай і англійскай мовамі.

Для каго: SMM-спецыялісты(-кі), кантэнт-крэатары(-кі) з досведам вядзення сацыяльных сетак для фестываляў, культурных падзей або інстытуцый.

26-ы WATCH DOCS International Film Festival пройдзе 4–13 снежня 2026 года.

Асноўныя абавязкі:

  • Сумесна ствараць камунікацыю фестывалю ў сацыяльных сетках: Facebook, Instagram, TikTok;
  • Планаваць і рэалізоўваць кантэнт-каляндар;
  • Рыхтаваць простыя графічныя матэрыялы для прамоцыі фестывалю і спадарожных падзей;
  • Планаваць, ствараць і прадзюсаваць кароткія відэа;
  • Рабіць базавы відэамантаж;
  • Весці live-асвятленне фестывалю ў сацыяльных сетках;
  • Супрацоўнічаць з партнёрамі, спонсарамі, інфлюенсерамі(-камі) і гасцямі фестывалю ў стварэнні кантэнту;
  • Супрацоўнічаць з партнёрамі па кантэнце на польскай жэставай мове і матэрыялах, звязаных з даступнасцю;
  • Развіваць супольнасць WATCH DOCS і мадэраваць камунікацыю;
  • Ствараць падзеі ў Facebook і публікаваць кантэнт на YouTube;
  • Сумесна рыхтаваць фестывальны newsletter.

Патрабаванні:

  • Досвед вядзення сацыяльных сетак для фестываляў, падзей або культурных інстытуцый;
  • Уменне ствараць візуальна цэльны кантэнт, а таксама кароткія відэа;
  • Добрыя навыкі пісьма і ўменне ствараць пераканаўчыя тэксты без дапамогі штучнага інтэлекту;
  • Арганізаванасць і здольнасць каардынаваць некалькі задач адначасова;
  • Валоданне інструментамі Figma, CapCut, Edits і Meta Ads;
  • Цікавасць да кіно, аўдыявізуальнай культуры і сацыяльных тэм;
  • Камунікабельнасць і гатоўнасць працаваць з людзьмі;
  • Крэатыўнасць і праактыўнасць;
  • Выдатнае валоданне польскай мовай і камфортная камунікацыя па-англійску.

SMM-спецыяліст(-ка) будзе штодня працаваць у цеснай сувязі з Communications Coordinator і Press Officer фестывалю.

Будзе перавагай:

  • Веданне тэм, звязаных з культурнай даступнасцю;
  • Базавае веданне CMS-платформаў;
  • Мінімум 1 год досведу вядзення сацыяльных сетак;
  • Досвед планавання і вядзення платных рэкламных кампаній у Meta Ads.

Умовы:

  • Месца працы — Варшава;
  • Занятасць — поўная;
  • Перыяд кантракта — 15 верасня — 31 снежня 2026 года;
  • Форма супрацы — umowa zlecenie або працоўны дагавор на вызначаны тэрмін;
  • Заробак — 5650–8000 PLN брута ў месяц / ≈ 1311–1856 EUR у залежнасці ад досведу.

Для падачы патрэбны:

  • CV з пунктам пра згоду на апрацоўку персанальных дадзеных;
  • Матывацыйны ліст;
  • Партфоліа або прыклады створанай графікі і кароткіх відэа.

Арганізатары пакідаюць за сабой права выбраць кандыдата(-ку) да заканчэння прыёму заявак.

Дашліце заяўку на email: festival@watchdocs.pl. У тэме ліста пазначце: Specjalista_ka ds. mediów społecznościowych.

WATCH DOCS шукае SMM-спецыяліста(-ку) ў Варшаве — sekktor.online