Перайсці да асноўнага зместу

Water Bodies & Ecology 2026 — 40-дзённы даследчы праект пра ваду і экалогію ў Індыі

30 жніўня 2026
Mumbai, Індыя
Бясплатна

Water Bodies & Ecology — міждысцыплінарная ініцыятыва Dot Line Space Art Foundation (Мумбаі, Індыя), якая шукае мастацкае вымярэнне ў тэмах вады, экалогіі, клімату, памяці і экалагічнай свядомасці. Праграма будуецца на даследаванні і працы з канкрэтным месцам ды імкнецца наладзіць размову паміж сучаснымі мастацкімі практыкамі і экалагічнай праблематыкай. У 2026 годзе яна пройдзе на дзвюх пляцоўках і збярэ разам мастакоў(-чак), даследчыкаў(-ыц), калектывы і супольнасці.

Для каго:

  • Асобныя мастакі(-чкі);
  • Мастацкія групы;
  • Міждысцыплінарныя практыкі(-іні);
  • Ініцыятывы, што працуюць з супольнасцямі;
  • Калектывы

Падавацца запрашаюць аўтараў(-ак), якія працуюць у любых медыя і дысцыплінах.

Складнікі праграмы:

  • Даследаванне і палявая праца;
  • Праекты, звязаныя з месцам;
  • Інсталяцыі;
  • Выставы;
  • Публічныя размовы і ўзаемадзеянне з аўдыторыяй.

Калі і дзе: Індыя, дзве пляцоўкі, 2026 год. Працягласць праграмы — 40 дзён.

Прапануецца: адабраным аўтарам(-кам) дадуць гранты на дарогу і вытворчыя выдаткі.