We Grow — анлайн-праграма для жанчын, якія шукаюць новыя кар'ерныя магчымасці
We Grow — анлайн-праграма адукацыйнай платформы WE Platform, якая аб'ядноўвае беларусак у розных краінах. На шасці вэбінарах HR-спецыялісткі і кар'ерныя кансультанткі расказваюць пра рынак працы, рэзюмэ і інтэрв'ю, LinkedIn, асабісты брэнд і пераход на фрыланс. Пасля вэбінараў удзельніцы могуць папрацаваць над рэальнымі задачамі праектаў і атрымаць індывідуальныя кансультацыі.
Для жанчыны, якія:
- Думаюць пра змену працы або прафесіі;
- Сутыкаюцца з цяжкасцямі ў пошуку працы;
- Вяртаюцца на рынак працы пасля доўгага перапынку;
- Адгукаюцца на вакансіі, але не праходзяць далей;
- Хочуць паспрабаваць фрыланс.
Падавацца можна з любой краіны.
Фармат:
Анлайн. Шэсць вэбінараў з 8 снежня 2026 года да 23 лютага 2027 года — па аўторках, двойчы на месяц, а 20:00 па мінскім часе. Вэбінары можна глядзець у прамым эфіры або ў запісе; арганізатаркі раяць далучацца ўжывую, каб задаваць пытанні спікерцы. Мова праграмы ва ўмовах не пазначаная — анонс напісаны па-расейску.
Вэбінары:
- 8 снежня — «Навігацыя па рынку працы і пошук вакансій»: дзе ёсць попыт, чаго чакаюць працадаўцы, колькі плацяць, як шукаць і ацэньваць вакансіі, як выкарыстоўваць ШІ для аналітыкі (Аляксандра Хільмановіч);
- 15 снежня — «Перазборка досведу і кар'ерны паварот»: аўдыт уласнага досведу і навыкаў, некалькі кар'ерных гіпотэз для праверкі (Юлія Шыбалка);
- 12 студзеня — «Падрыхтоўка CV і інтэрв'ю»: структура рэзюмэ, ключавыя словы, адаптацыя пад вакансію з дапамогай ШІ, як праходзіць інтэрв'ю (Аліна Бандарэнка);
- 26 студзеня — «Праца на фрылансе»: як падрыхтавацца да пераходу, даследаваць попыт на сваю паслугу і шукаць кліентаў (Лена Коцур-Коцяк);
- 9 лютага — «LinkedIn для працы і пошуку кліентаў»: ад аптымізацыі профілю да бачнасці ў сетцы (Лена Коцур-Коцяк);
- 23 лютага — «Асабісты брэнд»: як вызначыць, чым вы адрозніваецеся, і расказваць пра свой досвед (Алёна Козуб).
Пасля вэбінараў:
- Праца над рэальнымі задачамі розных праектаў разам з ментаркамі — каб атрымаць досвед для партфоліа і рэзюмэ;
- Бясплатныя індывідуальныя кансультацыі ад экспертак у розных сферах;
- Закрыты чат удзельніц з запісамі вэбінараў, матэрыяламі спікерак, невялікімі заданнямі і напамінамі пра сустрэчы.
Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):
Каб атрымаць доступ да дадатковых магчымасцяў праграмы, трэба паглядзець не менш за 4 вэбінары — у прамым эфіры або ў запісе.
Таймлайн:
- 4 снежня 2026 года — вынікі адбору прыйдуць на email;
- 8 снежня 2026 года – 23 лютага 2027 года — вэбінары.
Кантакт: info@weplatform.org
Арганізатар:
WE Platform — адукацыйная платформа, якая аб'ядноўвае беларусак у розных краінах і падтрымлівае іх у кар'еры, бізнесе і фрылансе.