Перайсці да асноўнага зместу

Werkstattwoche Lüben — 12-дзённая рэзідэнцыя для мастакоў(-чак) у Германіі

31 ліпеня 2026
1 — 12 ліпеня 2027
Wittingen, Германія
Бясплатна

Werkstattwoche Lüben — міжнародная мастацкая рэзідэнцыя, дзе ўдзельнікі(-цы) будуць жыць і працаваць у Lüben, развіваць свае праекты ў адкрытым творчым асяроддзі, абмяркоўваць працэсы з іншымі аўтарамі(-камі) і ўдзельнічаць у супольнай праграме. Вынікі працы будуць паказаныя на фінальнай групавой выставе ў апошні ўікэнд рэзідэнцыі.

Для каго: мастакі(-чкі) з Германіі і іншых краін.

У праграму адбяруць:

  • 16 мастакоў(-чак);
  • 2 студэнтаў(-кі);
  • 2 мастакоў(-чак) з рэгіёна: акругі GF, WOB, CE, UE і SAW.

Можна падавацца ў розных тэхніках і медыумах: жывапіс, малюнак, скульптура, фатаграфія, інсталяцыя, перформанс, танец, відэа, змешаныя медыя і іншыя практыкі.

Патрэбнае валоданне англійскай мовай.

Прапануецца:

  • Бясплатнае пражыванне ў мясцовых жыхароў — не гатэльны фармат;
  • Бясплатнае харчаванне ў Lübener Tenne, уключаючы каву, гарбату і ваду;
  • Магчымая частковая кампенсацыя дарогі, калі патрэбна;
  • Базавыя матэрыялы і тэхнічнае абсталяванне ў абмежаванай колькасці: палотны, мальберты, акрылавыя фарбы, праектар;
  • Дапамога каманды з асаблівымі тэхнічнымі запытамі;
  • Публічная фінальная выстава;
  • Дадатковая праграма: арт-размовы, лекцыі, абмен, ёга, падкасты, экскурсіі і іншыя супольныя актыўнасці.

Важна: у рэгіёне няма крамаў з мастацкімі матэрыяламі, таму асноўныя матэрыялы трэба прывезці з сабой.

Прыезд: 1 ліпеня 2027 года да 17:00.
Ад’езд: 12 ліпеня 2027 года пасля поўдня.

Для падачы патрэбны:

  • Анлайн-заяўка;
  • Партрэт / фота;
  • Біяграфія;
  • Інфармацыя пра адукацыю і выставачны досвед;
  • Матывацыя — да 2500 знакаў;
  • Да 4 выяваў работ у JPG / JPEG / PNG;
  • Кароткае апісанне кожнай працы — да 500 знакаў;
  • Спасылкі на сайт, Instagram або YouTube, калі ёсць.

Вынікі: пачатак снежня 2026 года.

Падача:
Толькі праз анлайн-форму.

Арганізатары: Kulturverein Wittingen e. V. і горад Wittingen.