Перайсці да асноўнага зместу

WeSA Residency 2026 — рэзідэнцыя для мастакоў і мастачак любых дысцыплін

1 ліпеня 2026, 1:00 UTC+9
Чэджу, Паўднёвая Карэя
Бясплатна
1 140 EUR

WeSA запрашае мастакоў(-чак) і творчыя калектывы з усяго свету на 10-дзённую рэзідэнцыю ў Seonheul на востраве Чэджу.

Для каго: мастакі(-чкі) і творчыя калектывы з любой краіны, незалежна ад мастацкай дысцыпліны, прафесійнага досведу і бекграўнду.

Праграма прапануе мастакам і мастачкам час і прастору для развіцця новых ідэй, эксперыментаў і стварэння працы ў кантэксце павольнага рытму вёскі і ляснога ландшафту Чэджу.

Рэзідэнцыя працягласцю 10 дзён пройдзе ў перыяд са жніўня да снежня 2026 года.

Дакладныя даты будуць узгодненыя з адабранымі ўдзельнікамі(-цамі).

Прапануецца:

  • Працоўная прастора;
  • Пражыванне;
  • Стыпендыя каля 2 000 000 KRW / 1 140 EUR;
  • Падтрымка пералёту, уключаная ў агульную суму стыпендыі;
  • Магчымасць развіць ідэю або стварыць новую працу;
  • Магчымая дадатковая падтрымка для далейшай рэалізацыі праекта пасля асобнага разгляду.

Важна:

Удзел у фінальнай прэзентацыі рэзідэнцыі ў канцы снежня 2026 года з’яўляецца абавязковым.

Падчас прэзентацыі ўдзельнікі(-цы) павінны падзяліцца працэсам і вынікамі рэзідэнцыі.

Для міжнародных мастакоў(-чак) дапускаецца ўдзел у фінальнай прэзентацыі анлайн.

Калі ўдзельнік(-ца) не можа далучыцца да прэзентацыі, удзел у рэзідэнцыі немагчымы.