Westwerk Residency for International Artists in Hamburg Three-month residency for visual artists and photographers in Germany
Title — BE
Westwerk Residency — 3-месячная рэзідэнцыя для міжнародных мастакоў(-чак) у Гамбургу
Subtitle — BE
Рэзідэнцыя для professional solo artists у сферы візуальнага мастацтва і фатаграфіі, якія хочуць працаваць над праектам і будаваць сувязі з культурнай сцэнай Гамбурга.
Slugwestwerk-residency-hamburg-international-artists-2027-2028
Excerpt — BE
Ministry for Culture and Media Hamburg запрашае міжнародных мастакоў(-чак) на 8 трохмесячных рэзідэнцый у Westwerk у 2027 і 2028 гадах. Праграма прапануе пражыванне, 900 еўра ў месяц, пакрыццё дарогі, ментарскую падтрымку і 500 еўра на фінальную прэзентацыю.
Content — BE
Для каго:
Прафесійныя міжнародныя solo artists ад 23 гадоў, якія:
- Жывуць па-за Германіяй;
- Працуюць у сферы візуальнага мастацтва або фатаграфіі;
- Зацікаўленыя ў культурнай сцэне Гамбурга;
- Хочуць пабудаваць прафесійныя сувязі ў Гамбургу;
- Ужо маюць пэўны міжнародны досвед.
Фільм, мультымедыя і музыка могуць разглядацца, калі маюць сувязь з візуальным мастацтвам.
Рэзідэнцыя не прызначаная для куратараў(-ак).
Пра рэзідэнцыю:
Westwerk Residency — гэта праграма ад Hamburg Ministry for Culture and Media для міжнародных мастакоў(-чак). Яна дае магчымасць жыць і працаваць у Westwerk — artist-run цэнтры ў цэнтры Гамбурга, дзе таксама знаходзяцца студыі, галерэі і невялікі тэатр.
Падчас рэзідэнцыі ўдзельнікі(-цы) працуюць над уласным мастацкім праектам, знаёмяцца з культурнай сцэнай Гамбурга і атрымліваюць падтрымку ад Westwerk e.V.
Колькасць месцаў:
8 рэзідэнцый у 2027–2028 гадах.
Перыяды рэзідэнцыі:
Можна выбраць некалькі пажаданых перыядаў:
- 1 студзеня — 31 сакавіка 2027;
- 1 красавіка — 30 чэрвеня 2027;
- 1 ліпеня — 30 верасня 2027;
- 1 кастрычніка — 31 снежня 2027;
- 1 студзеня — 31 сакавіка 2028;
- 1 красавіка — 30 чэрвеня 2028;
- 1 ліпеня — 30 верасня 2028;
- 1 кастрычніка — 31 снежня 2028.
Арганізатары паспрабуюць улічыць пажаданыя даты, але не гарантуюць іх.
Прапануецца:
- Бясплатнае пражыванне ў 68 м² рэзідэнцыйнай кватэры з Wi-Fi;
- Асобная жылая / працоўная прастора, кухня і shared bathroom;
- Стыпендыя 900 еўра ў месяц;
- Пакрыццё адной дарогі ў абодва бакі;
- Ментарская падтрымка ад Westwerk e.V.;
- 500 еўра на арганізацыю фінальнай прэзентацыі;
- Магчымасць кантактаў з мастацкай і культурнай сцэнай Гамбурга.
Важна:
- Грант разлічаны на аднаго чалавека;
- Прысутнасць у Гамбургу падчас рэзідэнцыі абавязковая;
- Удзельнікі(-цы) самастойна афармляюць медыцынскую страхоўку, personal liability insurance і, калі патрэбна, візу / дазвол на пражыванне;
- Нельга жыць з сям’ёй або хатнімі жывёламі;
- У памяшканні дзейнічае no-smoking policy;
- Харчаванне і догляд за прасторай — адказнасць саміх рэзідэнтаў(-ак).
Пасля рэзідэнцыі трэба будзе падрыхтаваць пісьмовы report пра досвед і перадаць яго Ministry for Culture and Media не пазней чым праз месяц пасля завяршэння праграмы.
Фінальная прэзентацыя:
Фармат і месца фінальнай прэзентацыі ўзгадняюцца з Westwerk. Гэта можа быць невялікая выстава, media-based presentation, artist talk, лекцыя, прэзентацыя працы або дыскусія.
Для падачы патрэбны:
Заяўка падаецца анлайн па-нямецку або па-англійску.
Патрэбныя дакументы:
- Informal covering letter з кантактамі — да 1 старонкі A4;
- Personal statement з project outline — да 2 старонак A4;
- CV у таблічнай форме;
- Доказ наяўнасці private personal liability insurance — падаецца пасля пацверджання ўдзелу;
- Прыклады мастацкіх работ — максімум 5 MB, без спасылак;
- Інфармацыя пра пажаданы перыяд рэзідэнцыі.
Дэдлайн:
27 жніўня 2026 года, 23:59 CET
Вынікі:
У кастрычніку 2026 года / не пазней за 1 лістапада 2026 года.
З-за вялікай колькасці заявак арганізатары не будуць дасылаць rejection emails.
Арганізатар:
Hamburg Ministry for Culture and Media у супрацоўніцтве з Westwerk e.V.