White Rabbit Gallery — конкурс лічбавай працы на тэму NEW UGLY з прызам 2 000 AUD
Удзельнікам(-цам) прапануюць стварыць анімацыю або лічбавы artwork для галоўнай старонкі сайта White Rabbit Gallery. Праца будзе паказвацца на галоўнай старонцы сайта White Rabbit Gallery 24/7 на працягу 5 месяцаў. Праца і біяграфія аўтара(-кі) таксама стануць пастаяннай часткай WRG Digital Archive.
Для каго: мастакі(-чкі) і дызайнеры(-кі), якія:
• Маюць 18+ гадоў;
• Знаходзяцца ў першыя 10 гадоў сваёй мастацкай або дызайнерскай практыкі;
• Не прадстаўленыя камерцыйнай галерэяй, дызайн-агенцтвам і не працуюць у дызайн-кампаніі.
Падавацца могуць удзельнікі(-цы) з розных краін, у тым ліку студэнты(-кі), калі яны адпавядаюць крытэрам.
Магчымыя калектыўныя заяўкі, але ўсе ўдзельнікі(-цы) групы павінны адпавядаць патрабаванням. Калі пераможа група, ганарар будзе падзелены пароўну паміж усімі ўдзельнікамі(-цамі).
Тэма:
Гэты набор звязаны з выставай Generation Xi — пра пакаленне маладых кітайскіх мастакоў(-чак), якія выраслі ў час хуткага развіцця штучнага інтэлекту, humanoid robotics, электрамабіляў і маштабных тэхналагічных зменаў. Для WRG Digital Call-Out: Generation Xi заяўнікам(-цам) прапануюць стварыць працу, натхнёную эстэтыкай New Ugly.
New Ugly — дызайн-рух, які свядома адмаўляецца ад традыцыйных правілаў кампазіцыі і працуе з хаосам, недасканаласцю, няёмкасцю і наўмыснай парушанасцю.
Што прапануецца:
- Ганарар 2000 AUD / ≈ 1226 EUR;
- Пяць месяцаў паказу працы на галоўнай старонцы сайта галерэі;
- Прамоцыя ў сацыяльных сетках White Rabbit Gallery;
- Прафесійная падтрымка і кансультацыі ад крэатыўнага агенцтва і дызайн-студыі Spring in Alaska;
- Уключэнне працы і біяграфіі аўтара(-кі) ў WRG Digital Archive.
Патрабаванні да artwork:
• Мінімальны фармат — 720p HD, суадносіны бакоў 16:9;
• Мінімальная рэзалюцыя — 1280 × 720 px;
• Мінімальная якасць — 720p;
• Bit rate — 5–10 Mbps;
• Frame rate — мінімум 24;
• Codecs — H.264, Apple ProRes 422 (HQ), H.265 (HEVC);
• Без аўдыя;
• Працягласць — да 20 секунд;
• Памер файла — да 150 MB.
Можна падаць і працу ў працэсе, калі ёсць моцная канцэпцыя і яснае бачанне.
Для падачы патрэбны:
• Спасылка на artwork;
• CV — 1 старонка PDF, да 3 MB;
• Пісьмовая заява пра artwork — да 200 слоў;
• Спасылка на сайт або 5 папярэдніх прац.
Таймлайн:
• Дэдлайн — 14 верасня 2026 года, 17:00 AEST;
• Абвяшчэнне вынікаў — 21 верасня 2026 года, 17:00 AEST;
• Перыяд дапрацоўкі працы — 28 верасня — 2 лістапада 2026 года;
• Запуск працы на сайце — 9 лістапада 2026 года, 09:00 AEST.
Журы:
- Judith Neilson AM — заснавальніца і дырэктарка White Rabbit Gallery;
- David Williams — куратар White Rabbit Gallery;
- Hannah McKellar — Digital Communications Manager White Rabbit Gallery;
- Noa Peer — заснавальніца і дырэктарка Spring in Alaska;
- Keren Moran — заснавальніца і дырэктарка Spring in Alaska.