Перайсці да асноўнага зместу

Who Walks Here — трансфеміністычная гарадская рэзідэнцыя ў Мадэне (толькі для краін Creative Europe)

7 верасня 2026
1 траўня — 1 чэрвеня 2027
Modena, Італія
Бясплатна

Who Walks Here — 28-дзённая рэзідэнцыя ў OvestLab, грамадзянскім цэнтры калектыву Amigdala у Villaggio Artigiano Мадэны. Набор запрашае трох аўтараў(-ак) даследаваць бягучае ператварэнне квартала праз трансфеміністычную гарадскую оптыку і ў размове з мясцовымі супольнасцямі. Рэзідэнцыя працягвае лінію, якую Amigdala адкрылі праектам Transfemina: Intersectional Landscapes — два гады калектыў даследаваў квартал і горад з феміністычнай перспектывы ў межах праграмы Creative Europe.

Для каго:

  • Мастакі(-чкі) і культурніцкія прафесіяналы(-кі), якія жывуць у краіне-удзельніцы праграмы Creative Europe, апроч Італіі;
  • Падавацца можна індывідуальна або ўжо існуючым калектывам да трох чалавек;
  • Падавацца можна з практыкамі ў такіх сферах: сцэнічныя мастацтвы, харэаграфія і рух, драматургія, вакальныя і гукавыя даследаванні, візуальнае і публічнае мастацтва, архітэктура і грамадзянскі дызайн, вусная гісторыя, дакументальныя і партысіпатыўныя практыкі.

Што прапануецца:

  • Выплата на пражыванне (hosting allowance) і суткавыя — па стаўках праграмы Culture Moves Europe;
  • Выплата на дарогу, уключна з выдаткамі на перасячэнне межаў і «зялёнымі» надбаўкамі за экалагічны транспарт — таксама паводле Culture Moves Europe;
  • Пражыванне ў гасцявым доме OvestLab.

Рэзідэнцыя доўжыцца 28 дзён у траўні 2027 года.