Women Who Collage — анлайн-выстава Mari Art Collective для мастачак, якія працуюць з калажамі
Mari Art Collective — анлайн-платформа, створаная мастачкай Lindsey Frances Jones, якая паказвае працы жанчын, што працуюць з паперай. Новая анлайн-выстава Women Who Collage прысвечаная калажу як шырокай сучаснай практыцы. Тэма вольная; куратарку цікавіць, як мастачкі злучаюць розныя матэрыялы, выявы, гісторыі і ідэі ў новае цэлае.
Прымаюцца калажы ў любых формах, у прыватнасці:
- Аналагавы і лічбавы калаж;
- Фотамантаж;
- Асамбляж;
- Тэкстыль;
- Змешаныя тэхнікі і эксперыменты з выкарыстаннем знойдзеных, друкаваных, маляваных або зробленых уручную матэрыялаў.
Анлайн-выстава пройдзе з 20 снежня 2026 года да сакавіка 2027 года. Пасля завяршэння выстава застанецца на сайце як пастаянны архіў.
Для падачы патрэбныя:
- Да 3 прац, дзе калаж — асноўны працэс або медыум;
- Якасныя выявы прац з апісаннем: назва, памер, тэхніка, год;
- Кароткая біяграфія або творчая заява;
- Уступны ўнёсак 15 USD ≈ 13 EUR з адной мастачкі (не вяртаецца).
Арганізатар:
Mari Art Collective. Журы — Lindsey Frances Jones, мастачка і заснавальніца Mari Art Collective.