Women's Studio Workshop Artist's Book Residency Grant — 8–10 тыдняў у ЗША на стварэнне Artist's Book
Artist's Book Residency Grant — рэзідэнцыя Women's Studio Workshop, некамерцыйнай майстэрні і выдавецтва ў штаце Нью-Ёрк, якая з 1974 года падтрымлівае жанчын і квір-творцаў. За 8–10 тыдняў творцы самі друкуюць і пераплятаюць ліміціраваны наклад кнігі. Кнігі Women's Studio Workshop захоўваюцца больш чым у 450 калекцыях свету.
Для каго:
Творцы, якія працуюць з artist's book як мастацкай формай. Women's Studio Workshop падтрымлівае жанчын, а таксама транс-, інтэрсэкс-, небінарных і гендарфлюідных творцаў.
Фармат:
Рэзідэнцыя на 8–10 тыдняў у майстэрнях Women's Studio Workshop у Кінгстане (штат Нью-Ёрк, ЗША). Рэзідэнцыя праходзіць з верасня па чэрвень, праз год пасля падачы заяўкі.
Што прапануецца:
- Стыпендыя 350 USD (≈ 310 EUR) на тыдзень — да 3 500 USD за 10 тыдняў;
- Да 1 000 USD на матэрыялы;
- Да 250 USD на дарогу;
- Бясплатнае жыллё на месцы і доступ да майстэрань 24/7;
- Тэхнічныя кансультацыі, навучанне працы з новым абсталяваннем, тэхнікамі і матэрыяламі, дапамога з вытворчасцю.
Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):
Самастойна надрукаваць і пераплесці ліміціраваны наклад кнігі — пажадана ад 50 да 100 асобнікаў. Паводле стандартнага кантракта 20% накладу атрымлівае творца, 20% (не менш за 9 асобнікаў) застаюцца ў Women's Studio Workshop для архіва і продажу бібліятэкам-партнёрам, 60% ідзе ў продаж. Калі кнігі прадае Women's Studio Workshop, творца атрымлівае 50% ад кожнага продажу раз на год, каля 30 чэрвеня. Канчатковыя ўмовы кантракта ўзгадняюць пасля перамогі.
Для заяўкі патрэбныя:
- Актуальнае рэзюмэ;
- Кароткае апісанне праекта і патрэбных матэрыялаў — да 200 слоў;
- Бюджэт матэрыялаў па форме Women's Studio Workshop (Google Sheets, Excel або PDF на старонцы праграмы);
- Да 10 выяваў нядаўніх работ;
- Спіс выяў: назва, тэхніка, памеры і год кожнай работы;
- Фізічны макет кнігі ў рэальным памеры, які паказвае пераплёт і тое, як кніга працуе ў руках, — не абавязкова завершаны, але хоць з 1–2 цалкам зробленымі разваротамі;
- Форма для адпраўкі (PDF на старонцы праграмы), укладзеная ў пасылку з макетам.
Як падавацца:
Першыя пяць пунктаў загружаюцца праз Submittable(знешні сайт). Макет і форму трэба даслаць поштай на адрас: Artist's Book Application, Women's Studio Workshop, PO Box 489, Rosendale, NY 12472, USA.
Адбор:
Стыпендыятаў(-ак) выбірае незалежнае журы з мастакоў(-чак) і куратараў(-ак).
Таймлайн:
- Анлайн-частка — да 15 лістапада 2026 года, 23:59 па нью-ёркскім часе (EST);
- Пасылка з макетам — з паштовым штэмпелем не пазней за 15 лістапада 2026 года;
- Вынікі — у сакавіку 2027 года.