«Як прадаць любы пітч голасам і не баяцца» — вэбінар пра голас, упэўненасць і пераканаўчыя выступы.
журналістыкаграмадзянская супольнасцьадвакацыямаркетынг і PRтэле і радыёаўдыё і подкастыбізнес і менеджмент
Вэбінар ладзіць праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» (J4T), а праводзіць Марына Руся Шукюрава — вакальная тэрапеўтка, трэнерка па голасе і стваральніца дадатку Vocal Image. Удзельнікі(-цы) атрымаюць простыя тэхнікі, якімі можна карыстацца адразу: перад пітчам, прэзентацыяй ці інтэрв'ю.
Для каго:
Журналісты(-кі), прадстаўнікі(-цы) НДА і актывісты(-кі), якім важна пераканаўча прадстаўляць свае ідэі, упэўнена выступаць перад аўдыторыяй і не баяцца ўласнага голасу.
- Працоўныя мовы — беларуская і расейская.
Што прапануецца:
- Аўтарскі падыход Марыны Русі Шукюравай да падрыхтоўкі спікераў і спікерак рознага ўзроўню: як праз кіраванне голасам прыйсці да ўпэўненага стану;
- Жывы разбор голасу на прыкладзе кагосьці з прысутных;
- Кароткая размінка, каб голас гучаў ніжэй і больш аб'ёмна;
- Маўклівыя практыкаванні: як трэніраваць голас без гуку і падрыхтавацца да выступу ў любым месцы, нават за некалькі хвілін да выхаду на сцэну;
- Псіхалагічныя прыёмы, якія дапамагаюць справіцца са страхам публічных выступаў;
- Напрыканцы — расповед пра тое, як працягнуць працу над голасам на індывідуальных сесіях.
У дзень вэбінара ўсе, хто зарэгістраваўся, атрымаюць на электронную пошту запрашэнне і спасылку на Zoom.
Кантакт: event@j4t.info