Перайсці да асноўнага зместу

Young Europe V: Life Stories — рэзідэнцыя для тэатральнага педагога ці педагагіні

28 чэрвеня 2026, 12:00 CEST
Nicosia, Кіпр
Бясплатна
500 EUR

European Theatre Convention запрашае тэатральнага(-ую) педагога(-іню) далучыцца да Cyprus Theatre Organisation у Нікасіі. Рэзідэнт(-ка) будзе працаваць з творчай камандай на фінальным этапе рэпетыцый, удзельнічаць у паездках па школах і праводзіць адукацыйную праграму вакол спектакля для падлеткаў.

Для каго: фрыланс-творцы і тэатральныя прафесіяналы(-кі), якія маюць досвед у тэатральнай педагогіцы і адукацыйных праграмах для школьнай аўдыторыі.

Кандыдат(-ка) павінен(-на):

  • Мець досвед распрацоўкі і правядзення адукацыйных тэатральных праграм;
  • Умець суправаджаць спектаклі, створаныя для паказу ў класах;
  • Мець базавыя тэхнічныя навыкі для падтрымкі мабільнага паказу;
  • Вольна валодаць грэчаскай і англійскай мовамі.

Адабраны(-ая) спецыяліст(-ка) далучыцца да Cyprus Theatre Organisation / THOC у Нікасіі і стане часткай творчай і адукацыйнай каманды новага спектакля для старшакласнікаў(-ц).

Рэзідэнт(-ка) будзе:

  • Дапамагаць на фінальным этапе рэпетыцый;
  • Удзельнічаць у паездках спектакля па школах Кіпра;
  • Праводзіць адукацыйную праграму вакол пастаноўкі;
  • Працаваць разам з артыстычнай камандай і стаць часткай гастрольнай трупы.

Пра спектакль:
П’еса даследуе клопат як актыўную практыку, заснаваную на эмпатыі, адказнасці і здольнасці ствараць надзею.

Два пятнаццацігадовыя хлопцы трапляюць у сімвалічны Сад чалавецтва, дзе кожная надзея становіцца семем. Праз мабільную праграму яны слухаюць галасы раслін, якія распавядаюць гісторыі людзей з розных частак свету — пра страту, ідэнтычнасць, несправядлівасць, адзіноту, устойлівасць і надзею.

Спектакль будзе паказвацца ў сярэдніх школах Кіпра.

Калі: 25 студзеня — 25 красавіка 2027 года (да 6 тыдняў).

Прапануецца:

  • Рэзідэнцыя ў Cyprus Theatre Organisation;
  • Пакрыццё дарогі ад месца пражывання да тэатра — да 400 EUR;
  • Пражыванне, арганізаванае тэатрам;
  • Сутачныя на лакальныя выдаткі за фактычны час знаходжання, максімум за 42 дні;
  • Дадатковая фінансавая падтрымка ад тэатра — 500 EUR.

Пра тэатр:

Cyprus Theatre Organisation — дзяржаўны тэатр Кіпра, заснаваны ў 1971 годзе. Ён мае чатыры сцэны, у тым ліку адкрыты тэатр, і стварае пастаноўкі для розных аўдыторый.

Асаблівая ўвага ў працы тэатра надаецца інклюзіі, устойлівасці, клопату і развіццю спектакляў для школьных класаў.