Перайсці да асноўнага зместу

ZAMEK Artist-in-Residence — рэзідэнцыі ў Познані

27 ліпеня 2026, 23:59 CEST
Poznań, Польшча
3 465 EUR

ZAMEK Culture Centre у Познані адкрыў набор на рэзідэнцыі 2027 года. Можна падаваць канцэптуальныя праекты без абавязковага фінальнага выніку або вытворчыя рэзідэнцыі, якія завяршаюцца мастацкай падзеяй.

Для каго: мастакі(-чкі), якія працуюць у сферах сучаснай культуры, у тым ліку:

  • Візуальнае мастацтва;
  • Перформанс;
  • Харэаграфія і танец;
  • Музыка і гукавое мастацтва;
  • Архітэктура;
  • Кіно;
  • Міждысцыплінарныя практыкі.

Літаратурныя праекты не прымаюцца.

Тыпы рэзідэнцый:

  • Канцэптуальная рэзідэнцыя — праца над праектам або яго часткай без абавязку завяршыць ці паказаць фінальны вынік;
  • Вытворчая рэзідэнцыя — праца над праектам, якая завяршаецца мастацкай падзеяй.

Калі: 2027 год. Працягласць рэзідэнцыі — ад 4 да 8 тыдняў.

Асабліва цікавяць праекты, якія:

  • Даследуюць зменлівыя рэальнасці жыцця і пытанні будучыні;
  • Закранаюць кліматычны і міграцыйны крызісы, вайну ва Украіне, сацыяльныя або палітычныя тэмы;
  • Натхняюцца кантэкстам Замка, яго гісторыяй і архітэктурай;
  • Улічваюць даступнасць і ўдзел розных груп аўдыторыі.

Прапануецца:

  • Пражыванне ў кватэры ў былой імператарскай рэзідэнцыі;
  • Студыя;
  • Ганарар 6000 PLN брута ў месяц;
  • Вытворчы бюджэт 5000–15 000 PLN брута;
  • Куратарская падтрымка;
  • Прасоўванне рэзідэнцыі і праекта.

Чакаецца ад удзельнікаў(-ц):

Для канцэптуальнай рэзідэнцыі — сустрэчы з публікай мінімум раз на два тыдні: лекцыя, прэзентацыя, artist talk, варкшоп або іншы фармат.

Для вытворчай рэзідэнцыі — сустрэчы з публікай мінімум раз на два тыдні і фінальная мастацкая падзея: выстава, канцэрт, кінапаказ або іншы фармат.

Для падачы патрэбны:

Заяўка павінна быць па-польску або па-англійску і складацца з 3 PDF-файлаў:

  • APPLICATION — назва і кароткі сінопсіс праекта да 500 знакаў, матывацыйны ліст, разгорнутае апісанне праекта, інфармацыя пра сустрэчы з публікай і фінальную падзею, калі гэта вытворчая рэзідэнцыя, дэталёвы бюджэт 5000–15 000 PLN брута, прапанаваныя месяцы рэзідэнцыі;
  • PORTFOLIO — партфоліа;
  • DECLARATIONS — падпісаныя сканы дэкларацый пра аўтарскія правы, згоду на апрацоўку даных і прыняцце правілаў праграмы.