Ён звярнуў увагу, што ўвод на нашай роднай мове Google проста не падтрымлівае.

«Гэта штучны бар’ер, які прымушае нас альбо маўчаць, альбо пераходзіць на чужыя мовы, калі мы карыстаемся клавіятурай Gboard. Чаму ўкраінская, польская ці казахская мовы маюць гэтую функцыю, а беларуская — не? Мы — мільёны актыўных карыстальнікаў па ўсім свеце, і мы не хочам быць „нямымі“ ў сваіх уласных тэлефонах», — кажа аўтар петыцыі.

Ён лічыць, што Google ужо мае ўсе дадзеныя (праз Google Translate і Mozilla Common Voice) і тэхнічных прычын для ігнаравання беларускай мовы няма.

Падтрымаць петыцыю можна на сайце Change.org.