Гэта конкурс, створаны для прасоўвання сучаснай беларускай драматургіі.
«Мы хочам, каб сучасныя тэксты былі прачытаны і дасягнулі шырокай аўдыторыі, а голас драматургаў з Беларусі быў пачуты. Таму мы запрашаем беларускіх аўтараў да 20 студзеня даслаць свае працы і прыняць удзел у конкурсе», — кажуць у BIT.
П’есы, адабраныя журы, будуць прадстаўлены ў фармаце перфарматыўных чытанняў на афлайн-мерапрыемстве ў Польшчы, а пераможцы атрымаюць грашовую ўзнагароду.
Тэксты прымаюцца ад беларускіх драматургаў незалежна ад краіны іх пражывання на беларускай, рускай і польскай мовах з указаннем аўтарства або ананімна.
Email для адпраўкі тэкстаў: dramatyzacyja@proton.me
Belarusian Institute of Theatre — гэта маладая незалежная арганізацыя, створаная беларускай тэатральнай супольнасцю ў эміграцыі. Яна аб’ядноўвае акцёраў, рэжысёраў, драматургаў, даследчыкаў і менеджэраў, каб развіваць прафесійную супольнасць, дакументаваць і даследаваць сучасны беларускі тэатр, займацца нефармальнай і акадэмічнай тэатральнай адукацыяй, а таксама прасоўваць і адстойваць беларускі тэатральны парадак дня на міжнародным узроўні. Інстытут працуе як своеасаблівая прафесійная асацыяцыя для беларускіх тэатралаў унутры краіны і за яе межамі.