Беларуска з нікам @vikysia.lisa апублікавала відэа, у якім папрасіла разумную калонку «Алісу» прачытаць верш Рыгора Барадуліна «Трэба дома бываць часцей».

Як піша Сitydog.io, «Аліса» з заданнем справілася не вельмі добра. Глядзіце самі.

Трэнд хутка падхапілі і іншыя беларусы, пачаўшы правяраць свае калонкі на здольнасць размаўляць на беларускай мове.