Мы шукаем квір-мастакоў і мастачак усіх нацыянальнасцей.
Тваё мастацтва – гэта злосць, боль, каханне, страх, стомленасць?
Пакажы гэта. Ператвары ў выказванне.

Што падаем?
Жывапіс, графіка, фота, скульптура, вышыўка – усё, што ідзе ад сэрца і кажа гучней, чым цэнзура.

Беларускі квір-вопыт – ужо палітычнае мастацтва.
Многія з нас страцілі дом, бяспеку, сяброў.
Міграцыя. Рэпрэсіі. Адзінота.
Няхай твая праца стане голасам тых, каго спрабавалі прымусіць замаўчаць.

Дэдлайн: 01/08 – 12/08
Выстава і аўкцыён – у Вільні
10% з продажу кожнай працы – на падтрымку квір-беларусаў на эміграцыі, у тым ліку тых, хто пацярпеў ад рэпрэсій.

Форма рэгістрацыі