Сяргей Гудзілін выклаў на Patreon прататып кнігі з працоўнай назвай “Постбеларус”. Там вы можаце падтрымаць праект.
“Хутка год як развіваецца ідэя фотакнігі-архіву аб уласным досведзе эміграцыі (пздц канечне эксклюзіў). Не тое каб гэта была ўжо мара (хто ў эміграцыі кніг ня піша, га?), але пачаў абрастаць у сваім экзылі ўсялякім смеццем, якое, пры больш пільным паглядзе, з’яўляецца зусім і не смеццем. Нешта прывёзлася з сабой у кішэнях, тэчках і на донцах валізак. Ну дык во — жыву і калекцыяную артэфакты жыццядзейнасці з музейнай пільнасцю”, — піша фатограф.
Артэфакты аўтара — гэта квіткі і жэтоны, абгорткі ад цукерак, тэст на кавід, сімка ды іншыя маленькія атрыбуты эмігранцкага жыцця.




Сяргей Гудзілін — фатограф, і лічбавы мастак з Жодзіна, уладальнік Гран-пры Belarus Press Photo (2011)і прэміі “Прафота” (2020).