Нагадаем, мастака затрымалі ў студзені 2025 года.

28 лістапада суд у Варшаве прысудзіў хлопцу два гады ўмоўнага пакарання. Таксама ён павінен заплаціць 160 злотых.

Як піша «Еўрарадыё», беларус віны не прызнаў, а свой учынак назваў актам мастацтва.

Ён адзначыў, што неадназначны жэст Маск зрабіў як прадстаўнік урада ЗША.

У той час таксама актыўна абмяркоўвалася, што амерыканскі мільярдэр купляе апартаменты ў Варшаве.