Беларусам і беларускам прапаноўваюць нібыта прайсці кастынг для новага фільму Палуяна «Спадчына». Рэжысёр папярэджвае, што не шукае такім чынам людзей для здымкаў.

Мяркуючы па ўсім, «запрашаюць на кастынг» беларускія спецслужбы. Гэта не першы выпадак, калі яны называюцца прадстаўнікамі розных ініцыятываў, каб атрымаць чуллівую інфармацыю ад беларусаў і беларусак.

Фільм «Спадчына» Аляксея Палуяна — гэта поўнаметражная мастацкая стужка пра пратэсты 2020 года і «спадчыну беларускай аўтакратыі». Здымкі плануюць пачаць у жніўні 2026 года.