Вечар класікі ва Уроцлаве
У аўторак, 5 жніўня, ва Уроцлаве адбудзецца канцэрт класічнай «Гукі, Эпохі, Хваляванні» з удзелам беларускіх класічных выканаўцаў.
Паказ фільма “Выпадковая прэзідэнтка” ў Варшаве
У пятніцу, 8 жніўня, у Беларускім Моладзевым Хабе адбудзецца паказ дакументальнага фільма “Выпадковая прэзідэнтка” (“The Accidental President”).
Кінаклуб у прасторы АБФ: “Ружовыя сары”
Фільм пра смеласць, годнасць і жаночы супраціў у сэрцы Індыі.
У Варшаве стартаваў летні кінафестываль “Пад агульным небам” — праграма

У дворыку Centrum Myśli Jana Pawła II будуць паказваць фільмы з Украіны, Беларусі, Грузіі, В’етнама і Індыі. Ідэя праекта нарадзілася чатыры гады таму як творчы водгук на змены ў грамадстве і імкненне будаваць масты паміж культурамі праз мастацтва. Фестываль адкрыўся 9 ліпеня паказам украінскага кіно — гледачы ўбачылі “Рэдакцыю” Рамана Бандарчука і “Чыстае неба” Марціна […]
Dlina Volny едзе ў тур па Вялікабрытаніі

Darkwave-трыа сыграе шэсць канцэртаў у падтрымку новага альбома In Between. Паўнафарматнік хутка выйдзе на лэйбле Italians Do It Better. Аднаіменны сінгл ужо даступны для праслухоўвання. In Between by Dlina Volny Dlina Volny утварыўся ў Мінску ў 2016 годзе. У маі 2018 года гурт выпусціў свой першы поўнафарматны альбом Mechty.
Сямейны монаспектакль Светы Бень «Беспрацоўнае дрэва» і прэзентацыя аднайменнай кнігі пройдуць у Варшаве

Тэатр лялек “Картонка” запрашае дзяцей ад 5 гадоў і добра выхаваных дарослых. 13 ліпеня ў Teatr Nowe Formy (вул. Zakroczymska 11) адбудуцца два паказы монаспектакля – а 12:00 і а 15:00. Пасля кожнага паказу пройдзе прэзентацыя кнігі “Беспрацоўнае дрэва”, якая выйшла ў выдавецтве “Мяне няма”. Гэта гісторыя пра дрэва, якое было змушана пакінуць парк, дзе […]
Выстава “Застацца / Zostać” да 60-годдзя Алеся Пушкіна адбудзецца ў Варшаве

З 6 па 20 жніўня ў Музеі Вольнай Беларусі (Foksal 11) пакажуць працы больш як 15 мастакоў і мастачак з розных куткоў Еўропы. “Гэта людзі, якія працягваюць гаварыць пра свабоду, памяць і глыбокі асабісты досвед — на мове, блізкай да духу Алеся Пушкіна”, — кажуць арганізатары_кі. Паводле іх, гэтая выстава — не толькі ўшанаванне мастака, […]
Прэм’ера спектакля Паліны Дабравольскай RYK адбудзецца ў прыгарадзе Варшавы

Гэта гісторыя пра смутак, выжыванне і трагедыю апошніх этапаў шостага вымірання. 15 сакавіка 2063 г., 13:12 ночы. У разбураным будынку з замкнёным водаправодам і разгалінаванай сістэмай фільтрацыі паветра тры гераіні сутыкаюцца з таямнічым рыкам. Старэйшая з іх, Тэкля, даглядае арандатараў, вымушаных жыць у ізаляцыі. Яе дачка спрабуе справіцца з няўстойлівымі тэхналогіямі, якія дапамагаюць ім заставацца […]
Прэзентацыя кнігі Макара “Апошняе пакаленне” ў Вільнюсе
Творчая прастора “Kropka” запрашае на прэзентацыю кнігі Макара “Апошняе пакаленне”. “Апошняе пакаленне” — аповесьць пра менскую моладзь, якая жыве звычайным жыцьцём у рэаліях эпохі пасля 2020 года. За першы месяц кніга трапіла на другое месца па продажах і стала бестсэлерам па версіі выдавецтва Янушкевіч. Дата правядзення: 5 красавіка, 16:00. Лакацыя: Вільнюс, Творчая прастора “Kropka“, Savičiaus […]
Распачаўся польскі пракат фільма Мары Тамковіч “Пад шэрым небам”
26 сакавіка ў кінатэатры “Атлантык” адбыўся першы паказ польскага пракату фільма Мары Тамковіч “Пад шэрым небам”. “Пад шэрым небам” — гісторыя палітзняволеных журналістаў Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша, што распавядае пра каханне ва ўмовах дзяржаўнага тэрору. Дыстрыбутары “Żółty Szalik” паведамляюць, што фільм “Пад шэрым небам” можна паглядзець у 13 гарадах Польшчы. Шукайце свой горад у […]
Сустрэча з Андрэям Скурко ў Вільнюсе
З нагоды Міжнароднага дня дзіцячай кнігі Беларуская школка ў Вільні запрашае маленькіх чытачоў на сустрэчу з Андрэям Скурко. “Хто жыве ў гаражы? Стукі-грукі — што за гукі? Як завесці дыназаўра?.. “ — на гэтыя і іншыя пытанні чытачоў усіх узростаў адкажа аўтар вершаў для дзяцей Андрэй Скурко. Арганізатары абяцаюць сюрпрызы. Дата правядзення: 5 красавіка, 10:00. Лакацыя: Вільнюс, […]
Выстава Дар’і Цемры “Fragile” і перформанс у Познані
Галерэя MAD запрашае на выставу Дар’і Цемры “Fragile” і яе перформанс “Bandage by Care”. “Зыходзячы з дыялогу паміж гістарычнымі і сучаснымі рэаліямі, Fragile разглядае спосабы, якімі посттраўматычны досвед фарміруе нашае ўспрыманне часу, прасторы і прыналежнасці. Праца Cemra не проста адлюстроўвае траўму, але стварае прастору, дзе яе можна прызнаць, зразумець і, магчыма, нават вылечыць. У эпоху, […]
Канцэрт-прэм’ера новага альбома Анастасіі Рыдлеўскай у Варшаве
Прэм’ера новага альбома Анастасіі Рыдлеўскай, над якім яна працавала ўвесь папярэдні год. За пультам будзе DJ Korrrnej, а Ілля Фамін на клавішах. “Гэты альбом — пра свабоду быць сабой. Пра прыняцце сваіх страхаў, жаданняў і пачуццяў. Найважнейшы канцэрт у маім жыцці. Страшна. Радасна. І ўсё яшчэ не верыцца, што гэты момант так блізка”, — дзеліцца […]
Канцэрт Аляксандра Ясінскага ў Варшаве
Кампазітар і баяніст Аляксандр Ясінскі запрашае ў музычнае падарожжа, дзе беларускі фальклор сустрэнецца са стыхійнай імправізацыяй, медытатыўны мінімалізм напаткае рокавы драйв, а старое і сучаснае, простае і складанае знойдуць агульную мову праз музыку. “Прыеду да вас пайграць прыгожую музыку, якую вельмі люблю і глыбока адчуваю. Усіх ад сэрца запрашаю!” — запрашае слухачоў Аляксандр Ясінскі. Кошт […]
Нядзельныя танцавальныя сустрэчы ў Вільнюсе
Клюб еўрапейскіх сацыяльных танцаў VAŁOŠKA запрашае ўсіх ахвочых на нядзельныя танцавальныя сустрэчы. Умовы ўдзелу: Узровень падрыхтоўкі не мае значэньня З сабою варта мець зручны для танцаў абутак Уваход вольны, данаты вітаюцца. Дата правядзення: 30 сакавіка, 17:30 — 19:30. Лакацыя: Вільнюс, творчая прастора KROPKA, Savičiaus g. 6.
Тэатральны Капуснік у Варшаве
Тэатральная ініцыятыва для беларусаў замежжа Dzieja Druhaja запрашае на Тэатральны Капуснік у Варшаве. У Міжнародны дзень тэатра, тэатар “Новыя формы” ладзіць імпрэзу “Тэатральны капуснік” з удзелам тэатральных дзеячоў з Беларусі, Украіны ды Польшчы. Гэта мерапрыемства скіравана на аднаўленне і працяг традыцый тэатральных капуснікаў, а таксама на ўмацаванне сувязей паміж творчымі асобамі нашых краінаў. Кошт квіткоў: […]
Спектакль “Onyx” у Варшаве
Свабодны Тэатр запрашае на спектакль “Onyx” у Варшаве. Onyx — дынамічны спектакль у форме кароткіх замалёвак на тэму шалёных прыгод падлеткаў у 90-я. Дата правядзення: 29 сакавіка, 19:00. Лакацыя: Варшава, Музеі Вольнай Беларусі, Foksal 11. Зарэгістравацца
Беларуская паэзія з сімфанічным аркестрам у Празе
Беларуская паэзія прагучыць з сімфанічным аркестрам у Празе. Канцэрт-прэзентацыя супольнага альбома праекта Razam a Iva Marešová і сімфанічнага аркестра Filharmonie Hradec Králové. У склад гурта ўваходзіць беларускі баяніст і кампазітар Аляксандр Ясінскі. У праграме канцэрта прагучаць песні на тэксты Валярыны Куставай, Уладзіміра Караткевіча, Алеся Плоткі і беларускія народныя песні. Кошт квіткоў: ад 350 крон. Дата […]
Канцэрт-кватэрнік Светы Бень у Вільнюсе
CreateCulture Space запрашае на творчы вечар з вершамі і музыкай Светы Бень. Света Бень едзе ў Вільнюс з прэзентацыяй кнігі “З ямкі земляной” і канцэртам-кватэрнікам. Вас чакаюць яе песні і вершы. Падчас мерапрыемства дзейнічае прынцып BYOB (Bring Your Own Bottle) — прыносьце з сабой свае напоі. Кошт квіткоў: Першыя 15 квіткоў — 20 еўра Астатнія […]
JUNACTVA: другі фестываль гукавога і тэатральнага абсурду ў Варшаве
Прадзюсарская ініцыятыва INEXKULT запрашае на другі фестываль гукавога і тэатральнага абсурду JUNACTVA у Варшаве. З вядомых на дадзены момант выканаўцаў: ili-ili — праект створаны акцёрамі і музыкамi Разбітае Сэрца Пацана Света Бень і Галя Чыкіс. Кошт квіткоў: Ранняя птушка 100 zł Звычайны 130 zł — колькасць абмежаваная Адчайны 150 zł — перад фэстам Ачмурэнны 200 zł — […]
“З’ехалыя: Атлас беларускай эміграцыі”: квіз + новая серыя
CreateCulture Space запрашае на сустрэчу, прысвечаную гадавіне юц’юб-праекта “З’ехалыя: Атлас беларускай эміграцыі“. Год таму быў запушчаны праект пра беларусаў і беларусак, якія эмігравалі, знайшлі сябе на новым месцы і будуюць жыццё па-новаму. Як адаптавацца? Што дапамагае захаваць беларускую ідэнтычнасць? Дзе знайсці новыя хоббі ды сяброў? Пра гэта распавядаюць героі праекта. У праграме мерапрыемства: Прэм’ера новай […]
Паказ дакументальнага кіно “Беларусь 23.34” і дыскусія ў Лодзі
Паказ дакументальнага кіно “Беларусь 23.34” адбудзецца ў Лодзі. Фільм “Беларусь 23.34” — дакументальны фільм пра рэпрэсіі супраць удзельнікаў пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе. Пасля прагляду гледачоў чакае сустрэча з рэжысёрам Таняй Свірэпай, якое змадэруе Марта Полтавіч-Бобак. Кошт квіткоў: 15 злотых. Дата правядзення: 25 сакавіка, 18:00. Набыць квіткі
Кінапрагляд фільма “Малітва за Бобі”
Адукацыйнае медыя пра сацыяльнае прадпрымальніцтва для ЛГБТК+ людзей з Беларусі і ў міграцыі Biz By Queers запрашае на кінапрагляд фільма “Малітва за Бобі”. “Малітва за Бобі” — гэта гісторыя юнага Бобі Грыфіта, якога рэлігійная сям’я не прымае з-за яго арыентацыі. Глыбокая і кранальная гісторыя, заснаваная на рэальных падзеях, аб прыняцці, каханні і барацьбе за права […]
Дабрачынная SWAP-вечарына ў Вільнюсе
CreateCulture Space запрашае на SWAP Party у Вільнюсе. 50% сродкаў пойдзе на падтрымку CreateCulture Space, а 50% — украінскай арганізацыі Martynka_help. Што можна прынесці: Да 7 рэчаў адзення (абавязкова ў добрым стане, без плям і каташкаў) Абутак, аксэсуары, кнігі і расліны. Як будзе праходзіць SWAP Party: Вы прыносіце і развешваеце рэчы Знаёмства і адпачынак Прымерка […]
Адкрыццё выставы “There is No River Without Sources” у Берліне
Artistic Research and Social Innovation Foundation запрашаюць на адкрыццё выставы “There is No River Without Sources” у Берліне. “Гэта выстава пра Беларусь, якая існуе не на мапе, а ў людзях. Пра тых, хто раскіданы па свеце, але не згублены. 11 мастакоў з 8 краін праз сваё мастацтва разважаюць пра тое, што значыць утрымаць ідэнтычнасць, калі дзяржава […]
“Прэзентацыя” паэта Віталя Рыжкова ў Варшаве
Літаратурны канцэрт Віталя Рыжкова пад назвай “Прэзентацыя” адбудзецца ў Варшаве. “Такім чынам я хацеў бы адзначыць 20 гадоў ад моманту, калі ўпершыню выйшаў на сцэну. Таму “Прэзентацыя” будзе не прадметная, гэта не кніга і не альбом, а агульная прэзентацыя творчасці і шляху, — тлумачыць Віталь. — Я бы хацеў каротка і забаўна распавесці, як я […]
Канцэрт Ягора Забелава ў Беластоку
Białystok Music Club запрашае на канцэрт Ягора Забелава ў Беластоку. Ягор Забелаў пашырае межы магчымасцей акардэона, спалучаючы элементы эксперыментальнай, кінематаграфічнай і джазавай музыкі. Паслухаць можаце тут. Дата правядзення: 19 сакавіка, дзверы — 19:00, канцэрт — 19.30. Лакацыя: Беласток, Białystok Music Club, вул. Legionowa 14/16. Набыць квіткі
Выстава Юліі Стратовіч “Steel and Water” у Варшаве
Галерэя Totuart запрашае на выставу Юліі Стратовіч “Steel and Water” — візуальнае даследаванне сутыкнення індустрыяльнага і прыроднага, трывалага і зменлівага, чалавека і яго следу ў гарадскім ландшафце. Праект натхнёны партавымі пейзажамі Гданьска, дзе метал і вада не супрацьстаяць адно аднаму, а суіснуюць, ствараючы напружаны, але гарманічны дыялог. Праз жывапіс, інсталяцыі і элементы відэаарту мастачка запрашае […]
Прэзентацыя рамана Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?” у польскім перакладзе ў Варшаве
У Музеі сучаснага мастацтва ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя рамана Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?” у польскім перакладзе. Гэта містычная гісторыя пра вёску, заглыбленую ў багны, сямейныя таямніцы і сустрэчы з воўкам, які становіцца сімвалам чалавечых страхаў і надзей. Даты правядзення: 13 сакавіка, 18:00. Лакацыя: Варшава, Muzeum Sztuki Nowoczesnej, ulica Pańska 3.
Імпрэза ад хора SPIEVY: музыка, маркет, класы
Хор SPIEVY запрашае на святкаванне 8 сакавіка ў Варшаве. У праграме мерапрыемтва: Майстар-класы ад мастачак калектыву Маркет з вырабамі ад жанчын Музыкальная праграма Адкрытае кола SPIEVY — жаночая спеўная практыка. Дата правядзення: 8 cакавіка, 12:00 — 18:00. Лакацыя: Варшава, PRZEŚWIT, Freta 39.
Канцэрт гурта ДСП у Варшаве
Пляцоўка Prastora запрашае вас адзначыць Міжнародны жаночы дзень канцэртам праекта ДСП з праграмай “Нашая любоў!”. ДСП — гэта праект гурта Разбітае Сэрца Пацана. Кошт квіткоў: данат 50 злотых. Дата правядзення: 8 сакавіка, 18:00. Лакацыя: Варшава, Prastora, Hoza 41 lok 2. Зарэгістравацца
ФемКвіз у Варшаве
Фем-стэндап клуб імя Зоські Верас запрашае на ФемКвіз у Варшаве. Дэталі мерапрыемства: Арганізатаркі падрыхтавалі пытанні, звязаныя з жанчынамі, іх месцам у гісторыі, а таксама фем-версію гульні “Адгадай мелодыю”. Квіз будзе праходзіць на беларускай мове, але запрашаюцца людзі, якія размаўляюць на іншых мовах. Калі спатрэбіцца, пытанні перакладуць. Адказваць і стасавацца падчас квіза можна на той мове, […]
Канцэрт Irdorath у Варшаве
Гурт Irdorath запрашае на вялікі канцэрт у Варшаве. “Irdorath — беларускі праект, які стварае свой музычны сусвет: высакародны і дзікі, змрочны і хвалюючы, напоўнены славянскімі легендамі, адгалоскамі сярэднявечча і народнай музыкі,” — з анонса арганізатараў. Кошт квіткоў: 80 злотых — загядзя, 90 злотых — у дзень мерапрыемства, бясплатны ўваход для палітвязняў. Дата правядзення: 6 сакавіка, […]
Fem*Тэкстуры з Юляй Цімафеевай: жаночы досвед, выгнанне і паэзія
Fem*HUB запрашае на літаратурную сустрэчу з Юляй Цімафеевай, беларускай паэткай і перакладчыцай. У дзень салідарнасці і барацьбы жанчын гаворка пойдзе пра выгнанне , жаночы досвед і фемінісцкія перспектывы ў літаратуры. Юля пачытае не толькі са сваіх ранейшых тэкстаў, але і падзеліцца новымі паэтычнымі творамі і калажамі, над якімі яна працуе зараз. Падчас сустрэчы можна будзе […]
Спектакль Свабоднага Тэатра ў Варшаве
У першыя выходныя вясны, Музей Вольнай Беларусі запрашае на прэм’еру ад Свабоднага Тэатра – Onyx. Спектакль па п’есе Максіма Дасько пра вясёлае, але шалёнае жыццё мінскіх падлеткаў на пачатку 90-ых. “Нам яшчэ не было васямнаццаці, мы жылі ў спальным раёне на ўскрайку Менска, слухалі рэп усходняга ўзбярэжжа, пераважна Onyx, і былі ўцягнутыя ў крымінальнае асяроддзе: часткова […]
Сустрэча з беларускімі і літоўскімі пісьменніцамі ў Вільнюсе
Выдавецтва “Пфляўмбаўм” запрашае на сустрэчу з пісьменніцамі і прадстаўляе іх кнігі на беларускай мове. Удзел бяруць: Югася Каляда (Беларусь) Гедрэ Казлаўскайтэ (Літва) Віргінія Кульвінскайтэ (Літва). Мадэратар: Уладзіслаў Гарбацкі. Мовы: літоўская і беларуская. Арганізатаркі абяцаюць пачастунак. Дата правядзення: 27 лютага, 19:00. Лакацыя: Вільнюс, бар Paviljonas, Pylimo g. 21B.
Дабрачынны ФемКвіз у Вільнюсе
Вясновы дабрачынны ФемКвіз адбудзецца ў Вільнюсе. Дэталі мерапрыемства: Арганізатаркі падрыхтавалі пытанні, звязаныя з жанчынамі, іх месцам у гісторыі, а таксама фем-версію гульні “Адгадай мелодыю”. Квіз будзе праходзіць на беларускай мове, але запрашаюцца людзі, якія размаўляюць на іншых мовах. Калі спатрэбіцца, пытанні перакладуць. Адказваць і стасавацца падчас квіза можна на той мове, якая вам зручней. Для […]
Паэтычны вечар “Кшталт Слова” ў Варшаве
Кшталт Слова запрашаюць на Паэтычны вечар #2 у Варшаве. Імпрэза адбудзецца ў падвальным памяшканьні тэатру, зь люстрамі, сьвятлом і танным ліноліўмам. Адмыслова пад імпрэзу будзе зроблена самаскладанка з вершамі і песьнямі (з акордамі) выступоўцаў. Яе можна будзе набыць толькі на мерапрыемстве. У імпрэзе ўдзельнічаюць наступныя паэты і паэткі: Алесь Плотка Павел Капанскі Канстантын Літвінаў Леся-Стэфанія […]
Масленіца на Вісле ў Варшаве
Школа беларускай традыцыйнай культуры Ethno Art запрашае далучыцца да святкавання Масленіцы ў Варшаве. У праграме імпрэзы: Абрад спальвання пудзіла Масленіцы(зробіце яго падчас івэнта) Масленічныя песні Веснавы карагод Гульні на паветры Бліны з сырам, маслам, тварагом(бліны пажадана прыносіць з сабой). Дата правядзення: 1 сакавіка, 14:00. Лакацыя: Варшава, правы бераг Віслы (мапа).
Прэм’ера канцэрта-спектакля ад Timeless Orchestra
Timeless Orchestra запрашае на прэм’еру канцэрта-спектакля “Музыка праз цела”. Аркестр з дзесяці музыкантаў пад кіраўніцтвам дырыжора Івана Касцяхіна выканае творы на стыку эпох, спалучаючы класічныя творы Эдварда Элгара і Бенджаміна Брытана з творамі сучасных кампазітараў — Людовіка Эйнаўдзі, Арво Пярта і Макса Рыхтэра. “У гэтым спектаклі гук абуджае цела, прымушаючы яго жыць у рытме музыкі […]
Прэзентацыя кнігі Макара “Апошняе пакаленне” ў Варшаве
Кнігарня “Кнігаўка” запрашае на прэзентацыю кнігі Макара “Апошняе пакаленне” ў Варшаве. “Апошняе пакаленне” — аповесць пра мінскую моладзь, якая жыве звычайным жыццём у рэаліях эпохі пасля 2020 года. Дата правядзення: 22 лютага, 16:00. Лакацыя: Варшава, Кнігарня “Кнігаўка”, ul. Kłopotowskiego, 4.
Спектакль “Канец паўкабана” ў Варшаве
Прадзюсарская ініцыятыва Inexkult запрашае на спектакль “Канец паўкабана” паводле твора Гельмута Кайзара. “Гэта гісторыя пра тое, як пераплятаюцца жывёльнае і чалавечае, пра забароны і жарсці, смерць і замагільнае жыццё. Што застаецца, калі заканчваецца зямное існаванне? Ці можна штосьці ўзяць з сабой? І хто раскажа нашу гісторыю? Адна кароткая прыпавесць вядзе нас у надзвычай доўгае падарожжа,” […]
Канцэрт гурта “Разбітае Сэрца Пацана” ў Познані
Прэм’ера новага альбому гурта “Разбітае Сэрца Пацана” адбудзецца ў Познані. “Гурт “Разбітае Сэрца Пацана” прадстаўляе свой новы альбом “Бо кругом свінарнік, а ты прэкрасней усех”. Гэта сапраўдная калекцыя песень пра каханне — найважнейшую тэму ў нашым жыцці. Бо што застаецца ў нас без кахання? Калі зараз у вашым сэрцы яго няма, проста паверце — на […]
Прэм’ера спектакля “Пінгвін” у Варшаве
Прэм’ера спектакля “Пінгвін” адбудзецца на польскай мове ў Варшаве. Спектакль натхнёны кнігай казак “Тата і Пінгвін” Аляксандра Васілевіча — беларускага прадпрымальніка, грамадскага дзеяча і палітычнага вязня, які напісаў яе, знаходзячыся ў следчым ізалятары у Менску для сваёй дачкі. Сцэнар і рэжысура: Вікторыя Ягорава. Сцэнаграфія, відэа і рэжысура святла: Даніла Ганчароў. Музыка: Ілля Семашкевіч. Харэаграфія: Сяргей […]
Вечар беларускага дыяфільма ў Познані
З нагоды Дня роднай мовы ў Познані адбудзецца вечар беларускага дыяфільма. Сустрэчу правядуць удзельнікі праекта Diafilm live, якія ўжо больш за 7 год займаюцца творчым пераасэнсаваннем старых казак, а таксама і зборам калекцыі стужак. У праграме: Міні-лекцыя пра ўзнікненне аддзелу выторчасці дыяфільмаў на беларускай мове Прагляд дыяфільмаў з прыватнай калекцыі Цікавосткі і сюрпрызы ад Diafilm […]
Rust of Reverence: канцэрт + дыскусійная панэль у Варшаве
Канцэрт Rust of Reverence (у перакладзе “іржа пашаны” або “эрозія славы”) адсылае да ідэі размывання каштоўнасцей, іх занядбання і страты значэння з цягам часу. Праграма мерапрыемства: Прэм’ернае выкананне кампазіцыі Андрэя Яўдакімова “Rust of Reverence” з выкарыстаннем арыгінальных беларускіх народных песень і інструментальнай музыкі. Відэакампанент уводзіць візуальныя спасылкі на тэму эрозіі культурнай памяці і значэння каранёў. […]
Канцэрт падчас дэкламатарскага конкурсу да Дня роднай мовы ў Беластоку
Падчас фіналу IV Міжнароднага дэкламатарскага конкурсу да Дня роднай мовы адбудзецца выступ Akvaleria (Kriwi, Harotnica) і Andruś Takindang (Recha, Harotnica). Яны зайграюць мікс песень з розных канцэртных праграм — і для малых, і для дарослых. Дата правядзення: 21 лютага, 17:00. Лакацыя: Беласток, Беластоцкі тэатр лялек, ul.Kalinowskiego 1.
Тыдзень роднай мовы ў Варшаве
Беларускі Моладзевы Хаб запрашае на “Тыдзень роднай мовы”. Прапануюцца наступныя тэматычныя івэнты: 17 лютага, 19:00. Барадулінскі спеўны сход з Сяржуком Доўгушавым 18 лютага, 18:00. Прэзентацыя кнігі вершаў Андрэя Хадановіча да оперы “Дзікае паляванне караля Стаха” 19 лютага, 18:00. Кінапрагляд “Беларускія песні: традыцыя адлегласці” 20 лютага, 18:30. Wyspa — падлеткавы клуб, сустрэча прысвечана дню роднай мовы […]
Канцэрт-перформанс “Валянцінка” ў Варшаве
Беларускі Моладзевы Хаб і гурт Music DoLa запрашаюць на канцэрт-перформанс “Валянцінка”. “Канцэрт-перформанс, у якім закранем тэмы кахання, сяброўства, гераізму, а галоўнае любові да сябе. Таму, калі вы без пары – не сумуйце, а прыходзьце да нас! А калі знайшліся, прыходзьце разам,” — заахвочваюць да ўдзелу арганізатары. Таксама абяцаюць келіхi з віном. Кошт квіткоў: 40 злотых у […]
Анлайн-сустрэча з польскай паэткай Крыстынай Дамброўскай і Андрэям Хадановічам
Прастора польскай культуры запрашае на анлайн-сустрэчу з польскай паэткай Крыстынай Дамброўскай. Правядзе сустрэчу Андрэй Хадановіч — размова з паэтычнымі чытаннямі на дзвюх мовах адбудзецца ў межах праекту “Санаторый пад клепсідрай”. Аўтарка паразважае на наступныя тэмы: Ці адказвае культура на выклікі свайго часу і ці можа творчасць быць тэрапіяй Ці дапамагае Дамброўскай у пісанні ўласны […]
Кінапаказ “Monogamish” + дыскусія ў Варшаве
ПразКіно запрашаюць на кінапаказ “Monogamish” і абмеркаванне тэмы кахання пасля. “Узяўшы за аснову фільм Тао Русполі, які прысвечаны розным мадэлям стасункаў на працягу гісторыі і ў наш час, пагаворым пра тое, чаго ж мы сапраўды хочам, і як правільна і ў чым “наша прырода”. Таксама абмяркуем якія абмежаванні накладаюць на адносіны дзяржава і рэлігія,” — […]
Польска-беларуская выстава пра Белавежскую пушчу ў Варшаве
Куратарская група 4 запрашае на выставу “Дзе людзі і звяры блукаюць у цені сцяны”, прысвечаную 186-кіламетроваму муру ў Белавежскай пушчы і крызісу чалавека вакол яго. Сучасныя беларускія і польскія мастакі і мастачкі даследуюць, як сцены падзяляюць людзей і жывёл, а прырода становіцца пры гэтым палітычным сведкам. Выстава — гэта спроба асэнсаваць межы, якія стварае чалавек, […]
Дзень роднай мовы ў Вільнюсе
Дзень роднай мовы адзначаюць у Вільнюсе. У праграме: Музычныя гурты і калектывы: “Беларускі Цуд“, “Гудаграй”, “Гоман“, “Світанак“, “Пацеркі“, “Валошкі“, “Ойра“ Паэзія і культурніцкі актывізм: Сяржук Сыс, Ілля Міронаў, Ванда Марцінш, Аліна Нагорная, Анатоль Хіневіч. Кошт квіткоў: бясплатна, але вітаюцца данаты. Дата правядзення: 22 лютага, 15:00. Лакацыя: Вільнюс, Raugyklos, 25.
Канцэрт Kriwi і вясновы рэйв у Познані
У Познані адбудзецца канцэрт гурта Kriwi, а таксама першы вясновы рэйв. Гурт Kriwi — спалучэнне старажытных спеваў і сучаснага гучання, фолк-эксперымент. Удзел у вясновым рэйве возьмуць: Papa Bo Emil Zenko Digital Activizm. Кошт квіткоў: ад 80 злотых. Дата правядзення: 1 сакавіка, Kriwi: 19:00, рэйв: 22:00 — 5:00. Лакацыя: Познань, W Sercu, Al. Niepodległości 30. Набыць квіткі
Прэм’ера спектакля “Цесля” ў Вільнюсе
Прэм’ера спектакля “Цесля” адбудзецца ў Вільнюсе. “Жыў-быў сабе чалавек. Жыў, як умеў, і быў, як хацеў… Але час мяняецца, людзі знікаюць, і мінулае жыццё немагчыма ні захаваць, ні аднавіць… Гэта спектакль пра чалавека, які збіраецца пераязджаць. Але змена месца жыхарства — гэта не толькі фізічны рух у прасторы. Маленькае роднае мястэчка не так проста памяняць […]
Канцэрт J:Mors ва Уроцлаве
Гурт J:Mors запрашае вялікі юбілейны канцэрт з нагоды свайго 25-годдзя. “Працягваем святкаваць наш юбілей і едзем ва ўсе гарады з добрым настроем. Абавязкова будуць найлепшыя песні, новыя песні і прыемныя неспадзянкі. Сардэчна запрашаю на канцэрты!” – кажа Уладзімір Пугач. Кошт квіткоў: ад 99 злотых. Дата правядзення: 28 лютага, 20:00. Лакацыя: Уроцлаў, Łącznik, Tramwajowa 1-3. Набыць квіткі
Перформанс Глеба Кавальскага “Браты” ў Берліне
Сетка культурных інстытуцый PerspAKTIV запрашае на перфоманс Глеба Кавальскага. Глеб Кавальскі зараз жыве ў Берліне і займаецца квір-мастацтацтвам, актывізмам і дзіджэйінгам. Іх праца ахоплівае перформансы, відэа, фільмы, музыку, публічныя акцыі і анлайн-інтэрвенцыі. Перфоманс “Браты” створаны ў калабарацыі з акторам Кірылам Машэкай. Анонс ад арганізатараў: “Перфоманс паглыбляецца ў тэмы сувязей, перамяшчэння і страты. Ён створаны на […]
Канцэрт J:Mors у Кракаве
Гурт J:Mors запрашае вялікі юбілейны канцэрт з нагоды свайго 25-годдзя. “Працягваем святкаваць наш юбілей і едзем ва ўсе гарады з добрым настроем. Абавязкова будуць найлепшыя песні, новыя песні і прыемныя неспадзянкі. Сардэчна запрашаю на канцэрты!” – кажа Уладзімір Пугач. Кошт квіткоў: ад 99 злотых. Дата правядзення: 27 лютага, 20:00. Лакацыя: Кракаў, Klub Gwarek, Władysława Reymonta 17. […]
Прэм’ера спектакля па аповесці Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?” у Варшаве
Прадзюсарская ініцыятыва INEXKULT запрашае на прэм’еру спектакля па аповесці Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?”. “Рына — алкагалічка, ёй каля 40. Яна вяртаецца з Дармштадта ў сваю родную вёску на Палессі, у Беларусі, на пахаванне сваёй 102-гадовай бабулі. Тая за сваё доўгае жыццё перажыла дзве вайны, дзевяць змен улады і перанос межаў у роднай вёсцы. […]
Дзень Святога Валянціна з Пітам Паўлавым у Варшаве: канцэрт і монаспектакль
Піт Паўлаў запрашае адзначыць Дзень Святога Валянціна ў Варшаве. Імпрэза складаецца з канцэрта-монаспектакля ад Піта. Кошт квіткоў: free donation. Дата правядзення: 16 лютага, 18:00. Лакацыя: Варшава, пляцоўка Прастора, Hoża-41 lok. 2. Зарэгістравацца
“Паўстанцкі салон”— гістарычная вечарына ў Беластоку
Клуб “Invictus 1863” запрашае на гістарычную вечарыну “Паўстанцкі салон”. Арганізатары паспрабуюць аднавіць атмасферу інтэлектуальных і творчых салонаў эпохі паўстання 1863 года. У праграме салона: Музыка, якая натхняла пасіянарыяў Гульні у аўтэнтычныя карты таго часу Спевы паўстанцкіх песень Танцы XIX стагоддзя пад кіраўніцтвам майстроў гістарычных танцаў Стравы і напоі, што елі і пілі нашыя продкі Гістарычная […]
Кінапаказ фільма “Купала” ў Варшаве
Прастора запрашае на кінапаказ фільма “Купала”. “Купала” (2020) — гістарычнай драма пра лёс знакамітага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. У карціне раскрываюцца важнейшыя падзеі яго жыцця і творчасці, пераплеценыя з драматычнымі падзеямі ХХ стагоддзя. Асаблівы госць вечара — Алег Гарбуз, акцёр Акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, які зняўся ў больш чым 90 фільмах і ўдзельнічае […]
Прэзентацыя беларускіх незалежных кінапраектаў у Берліне
Беларуская незалежная кінаакадэмія запрашае на пітчынг беларускіх незалежных кінапраектаў на EFM. У праграме прэзентацыя 10 беларускіх незалежных мастацкіх і дакументальных кінапраектаў, якія цяпер у распрацоўцы і шукаюць фінансаванне і партнёрства. Мадэратар: італьянскі прадзюсар і кінаэксперт Стэфана Тэальдзі. Таксама кінаакадэмія запрашае на свой стэнд, які будзе працаваць з 13 да 19 лютага. Дата правядзення: 15 лютага, […]
Тыдзень тэатра з Вольнымі Купалаўцамі ў Варшаве
Вольныя Купалаўцы запрашаюць “Тыдзень Тэатра” ў Варшаве. Да прагляду прапануюцца наступныя спектаклі: 26 сакавіка — Moj Hleb 27 і 28 сакавіка — Гусі-людзі-лебедзі 29 сакавіка — Экстрэмісты 30 сакавіка — Зэкамерон. Кошт квіткоў: ад 90 злотых. Лакацыя: Варшава, Scena Przodownik Teatru Dramatycznego, Olesińska 21. Квіткі і праграма
Вялікі паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” ў Вільнюсе
Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі ПЭН запрашаюць на Міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова ў Вільнюсе. Удзел бяруць: Паэты і перакладчыкі, якія прэзентуюць плён сваёй працы за мінулы год Музыкі Выдаўцы, кнігараспаўсюднікі. Дэталі праграмы: 13 лютага адбудуцца чытанні літоўскіх паэтаў і паэтак з перакладамі на беларускую мову з анталогіі “Горад на […]
Кінаклуб CrossCut: абмеркаванне фільма Лінча “Ўнутраная Iмперыя” ў Варшаве
Кінаклуб CrossCut запрашае на абмеркаванне фільма Дэвіда Лінча “Ўнутраная Iмперыя/Inland Empire” (2004). “Фільм часткова зняты ў Лодзі і натхнённы польскім вайбам. Так што калі вы таксама пачынаеце дурнець у Польшчы зімой — давайце дурнець разам і разбірацца, чаму так. Калі вы паглядзіце фільм і нічога не зразумееце — так і мусіць быць. Разуменне пераацэненае,” — […]
Канцэрт гурта “Syndrom Samazvanca” ў Беластоку
Bialystok Music Club запрашае на канцэрт гурта “Syndrom Samazvanca”. “”Syndrom Samazvanca” — гэта не проста гурт, гэта выбух шчырасці і энергіі. Без фільтраў, без пафасу, толькі гітары, крыху хаосу і ўсё, што мы з вамі любім у жывой музыцы. Прыходзьце, адрывайцеся і будзьце сабой — тут няма месцаў для масак і паказухі. Толькі мы, вы, […]
Дзень нараджэння Боба Марлі з Botanic Project у Варшаве
Botanic Project запрашае аматараў рэгі традыцыйна сабрацца на святкаванне дня нараджэння Боба Марлі. “Мы зробім сапраўднае свята рэгі ў Варшаве! У гэты вечар будзе шмат Марлея, лепшае аўтарскае, танцы, напоі і толькі добры настрой,” — абяцаюць арганізатары. Дата правядзення: 8 лютага, дзверы — 19:00, канцэрт — 20:00. Лакацыя: Варшава, Beer Station Praga, Ząbkowska 5. Кошт […]
Прэзентацыя кнігі Цімура Кудзеліча ў Варшаве
Прастора MIT space запрашае на прэзентацыю кнігі Цімур Кудзеліча “Значныя дні”. Цімур Кудзеліч — пісьменнік і кніжнік з Менска, цяпер жыве і працуе ў Варшаве. Прыхільнік арганічнага авангарду і літаратуры ўмоўнасці. Аўтар кніг прозы “ЯК”, “Пацукі”, паэтычнага зіну “бяз гэтага — усё”. “Значныя дні”— раман пра страх і ачмурэнне, безвыходнасць і пробліскі надзей. Яго рэчаіснасць […]
Канцэрт гурта J:MOPC у Познані
Канцэрт гурта J:MOPC адбудзецца ў Познані. “Працягваем святкаваць наш юбілей і едзем ва ўсе гарады з добрым настроем. Абавязкова будуць найлепшыя песні, новыя песні і прыемныя неспадзянкі. Сардэчна запрашаю на канцэрты!” – лідар гурта, Уладзімір Пугач. Кошт квіткоў: ад 99 злотых. Дата правядзення: 2 сакавіка, 19:00. Лакацыя: Познань, Pod Minogą, Nowowiejskiego 8. Набыць квіткі
Канцэрт Atesta і Sož у Варшаве
Гурт Atesta прэзентуе новы альбом Hramadstva. Спецыяльны госць — гурт Sož. Арагнізатары рэкламуюць свой івэнт наступным чынам: “За сваю кар’еру гурт Atesta запісаў некалькі народных хітоў. Хто з вас не чуў рокавыя “Белы” і “375”, не глядзеў супольнае відэа на “Беларусіцу”, не клеіў пластыр на сардэчка пад рамантычныя “Ажыны”? Але гурт не спыняецца і выпускае […]
Выстава Дзіны Леонавай у Варшаве
Галерэя HOS запрашае на выставу Дзіны Леонавай “Між слаямі”. Куратарка: Марыяна Ломжа. “Для Дзіны акт стварэння — гэта акт зазямлення. Малюючы, яна імкнецца ўвекавечыць наваколле, сваіх блізкіх ці, у рэшце рэшт, сябе. Яе аўтапартрэты зыходзяць з успрымання ўласнай асобы як цэнтра, ад якога разыходзяцца далейшыя кантэксты. Праўда, яна часам малюе алегарычныя сюжэты, а яе творы […]
Монаспектакль “Страта” ў тэхніцы ready-made у Варшаве
Тутэйшы тэатр запрашае на Монаспектакль “Страта” ў тэхніцы ready-made. Аўтар, актор, рэжысёр: Андрэй Саўчанка. Святло і праекцыі: Даніла Ганчароў і Сяржук Голік. Гук: Эрык Арлоў-Шымкус. Мадэрацыя абмеркавання: Анастасія Каплан. Мова: беларуская. Аднойчы рэжысёр Андрэй Саўчанка знайшоў ля дваровага гарадскога сметніка старую валізку, ў якой апынуўся стос разарваных фатаздымкаў. Чыйсьці сямейны архіў. Далейшае жыццё знаходкі — […]
Зімовы канцэрт: віяланчэль і фартэпіяна ў Варшаве
Прастора MIT запрашае на “Зімовы канцэрт” Міхаіла Радунскага(віяланчэль) і Анастасіі Буры(фартэпіяна). “Светлая і ясная музыка Баха, поўная гармоніі і парадку, нібы ціхая зімовая раніца. Музыка аб успамінах і надзеі — лірычны твор Блоха, які адкрывае глыбіню чалавечых эмоцый. Драматызм і запал Санаты Брамса, якая гучыць, як бура ў душы. І медытатыўная п’еса Пярта, якая вяртае […]
Піжама-паці ў Вільнюсе
CreateCulture Space запрашае на вечарынку “Як дома”. Умовы ўдзелу: Правіла Potluck: прыносьце адну хатнюю страву на свой густ — бутэрброды, салаты, пірог ці што заўгодна Bring Your Own Bottle: вазьміце свой улюбёны напой Дрэс-код: хатні або піжамны. Захапіце з сабой утульнае адзенне і хатнія тапачкі ці цёплыя шкарпэткі Арганізатары падрыхтавалі лёгкія закускі, духмяны глінтвейн і […]
Немузычная гутарка ў Вільнюсе
CreateCulture Space запрашае на абмяркаванне музычных твораў. Прапануецца звярнуць увагу не толькі на ноты і словы, а яшчэ і на гісторыі, вобразы і філасофію. Арганізатары прапануюць: Паглыбіцца ў кантэкст і абмяркаваць легендарныя беларускія песні і музыкаў Даведацца аб невідавочных музычных цікавостках Перайначыць радкі сусветных і не вельмі хітоў на свой лад Паспрабаваць сябе ў ролі […]
Спектакль “Крэмулятар” паводле Сашы Філіпенкі ў Празе
У Празе адбудзецца спектакль “Крэмулятар” паводле рамана Сашы Філіпенкі. “Крэмулятар” — гісторыя пра лётчыка і белагвардзейскага афіцэра Пятра Несцярэнка, які пасля працяглых нягод эміграцыі пачатку ХХ стагоддзя заключае дамову з Саветамі і вяртаецца на радзіму. Рэжысёр: Максім Дзізенка. Кошт квіткоў: ад 1000 крон. Дата правядзення: 7 лютага, 20:00. Лакацыя: Прага, Divadlo Hybernia, Náměstí Republiky 3/4. […]
Афтерпаці фем-арт фестываля “Roar Women” у Варшаве
Стваральніцы фем-арт фестываля “Roar Women” запрашаюць на афтерпаці. Другі дзень нетворкінг-фестывалю адбудзецца ў бары Karma. У плане: 16:20 — Жэня Давыдзенка, праграмная дырэктарка фестывалю і рэжысёрка, паспрабуе сябе ў ролі кухара і пачастуе ўсіх веганскай пастай з тэфтэлькамі. На кухні ёй будзе дапамагаць шэф Барыс. 18:00 — фем-стэндап. DJ-set. Усе сабраныя сродкі ахвяруюцца арганізацыі Martynka, […]
Кінапрагляд дакументальнага фільма “Выпадковая прэзідэнтка” ў Варшаве
Беларускі Моладзевы Хаб запрашае на кінапрагляд дакументальнага фільма “Выпадковая прэзідэнтка”. “Выпадковая прэзідэнтка” (“The Accidental President“, 2024) распавядае гісторыю Святланы Ціханоўскай. У фільме зафіксаваны незвычайны шлях гераіні — ад хатняй гаспадыні да лідаркі нацыі. Брытанскія рэжысёры Майк Лернер і Мартын Херынг так распавядалі пра стужку і яе гераіню: “Неверагодная адвага Святланы Ціханоўскай і тысяч звычайных беларусаў, […]
Паэтычна-музычны вечар Артура Камароўскага ў Варшаве
Паэт і мастак Артур Камароўскі, рэзідэнт Старамейскага Дома Культуры, запрашае на паэтычна-музычны вечар у Варшаве. Артур Камароўскі будзе чытаць вершы з новай кнігі пад акампанемент класічнай музыкі. Таксама вас чакае візуальнае мастацтва ад беларускай мастачкі Надзі Саяпінай. Дата правядзення: 23 студзеня, 18:30. Лакацыя: Варшава, Staromiejski Dom Kultury, Rynek Starego Miasta 2.
Музычныя фестывалі Belarus Outside Sound System у чатырох гарадах Польшчы
Belarus Outside Sound System запрашае на музычныя фестывалі ў Варшаве, Кракаве, Познані і Гданьску. Мэта фестываляў — аб’яднаць наведвальнікаў праз музыку і мастацтва. Дата правядзення: 26 студзеня. Варшава: Hydrozagadka + Chmury18:00 — 00:00 Разбітае Сэрца Пацана Pukst/Agayan Гітара і Барабаны Lös KAŠMAR el.zi.al DJ’s: Scarlett Papa Bo Selektah Кракаў: Ultra bar + Stakkato 16:00 — 23:00 […]
Канцэрт YAŪGEN у Беластоку
Białystok Music Club запрашае на канцэрт YAŪGEN у Беластоку. Яўген Курыльчык прэзентуе свой сольны праект у стылі neofolk. У яго выкананні спалучаюцца сучасныя тэхналогіі з традыцыйнымі інструментамі з усяго свету, каб надаць музыцы шаманскі каларыт. У праграме — песні з альбома “U haju”, які выйшаў у мінулым годзе, а таксама эксклюзіўныя кампазіцыі, якія перадаюць прыгажосць […]
Панк-рок канцэрт у Познані
Беларускія і польскія панк-гурты зайграюць на пляцоўцы познаньскага сквоту Розбрат. У праграме: Strefa zagrożenia hałasem Ня варта Дзяцюкі Кошт квіткоў: ад 50 злотых загадзя, 60 злотых у дзень канцэрту (на тэрыторыі сквота прымаюцца только наяўныя). Дата правядзення: 25 студзеня, 20:00. Лакацыя: Познань, Rozbrat, Pułaskiego 21A. Набыць квіткі
Выстава Ніны Маргаевай “Крок насустрач” у Вільнюсе
CreateCulture Space запрашае на адкрыццё выставы Ніны Маргаевай “Крок насустрач” у Вільнюсе. Выстава мае дабрачынны характар: працы можна набыць, а ўсе сабраныя сродкі (за вылікам падаткаў) будуць накіраваны на падтрымку Ніны Маргаевай, якой у 2023 годзе дыягнаставалі рэдкае захворванне — БАС. “Крок насустрач” даследуе штодзённасць праз мастацтва. Простыя прадметы і пейзажы становяцца адлюстраваннем чалавечых эмоцый […]
Кінаклуб CrossCut: абмеркаванне фільма “Меню” з кухарам Барысам у Варшаве
Кінаклуб CrossCut запрашае на абмеркаванне фільма The Menu / Меню (2022) з кухарам Барысам з Кармы. Падчас сустрэчы не паказваюць кіно, а адразу абмяркоўваюць — арганізатары робяць акцэнт на людзей і хочуць больш часу прысвячаць думкам. У праграме: Вядучы, які рыхтуе для вас прэзентацыю, расказвае цікавыя факты і мемы пра кіно — Мікіта Бялевіч. Госць, […]
Прэзентацыя кнігі Аляксандра Чарнухі “Гвалт” у Варшаве
Музей вольнай Беларусі запрашае на прэзентацыю кнігі “Гвалт” і афіцыйны старт яе продажу. Новая кніга Аляксандра Чарнухі “Гвалт” — гэта зборнік апавяданняў, аб’яднаных у адну эпічную гісторыю пра герояў і злодзеяў, правільных і няправільных, тутэйшых і не тутэйшых. Падчас прэзентацыі вы зможаце паслухаць адно з апавяданняў у выкананні аўтара пры падтрымцы SCVRLΞ†† і паўдзельнічаць у […]
Перформанс Ігара Шугалеева ў варшаўскім Новым Тэатры 18 — 23 cтудзеня
Перформанс Ігара Шугалеева “Ich heiße Frau Troffea” адбудзецца ў Варшаве. “Занураючыся ў гісторыю фрау Трафэі, выканаўца распавядае пра ўласны вопыт траўматычнай апантанасьці і бясконцых пошукаў свабоды, якія падаюцца балючымі і фатальнымі. Праз шок, выкліканы растаньнем з домам і са сваім мінулым, паглынуты прымусовай эміграцыяй зь Беларусі і пошукамі сябе, ён цалкам растае ў прыцягальнай бэрлінскай […]
Паказ дакументальнага фільма Аляксея Палуяна “Courage”. Сустрэча з рэжысёрам у Вільнюсе
CreateCulture Space запрашаюць на прагляд дакументальнага фільма Аляксея Палуяна, а таксама афлайн-сустрэчу з рэжысёрам у Вільнюсе. “Courage” — дакументальны фільм пра падзеі лета-восені 2020 года. Прэм’ера дэбютнага поўнаметражнага фільма рэжысёра адбылася ў сакавіку 2021 года на 71-м Берлінскім міжнародным кінафестывалі. Гэты фільм трапіў у лонг-ліст кінапрэміі “Оскар” у катэгорыі “Лепшы дакументальны фільм”. Аляксей Палуян: “Фільм […]
Выступы хору Spievy ў Варшаве 17 — 18 студзеня
Хор Spievy запрашае на імпрэзы ў Варшаве. Паказ фільму “Голас” курдскай аўтаркі Tara Abdullah у кінатэатры MSN. Пасля фільму адбудзецца гукавая ванна ў выкананні хору. Кошт квіткоў: 1 злоты. Дата правядзення: 17 студзеня, 20:30. Лакацыя: Варшава, Muzeum Sztuki Nowoczesnej, ul. Marszałkowska 103. Набыць квіткі Спеўны перфоманс у рамках групавой выставы The Shield, дзе прысутнічаюць працы […]
Конкурс на ментарскую праграму для праектаў на скрыжаванні культуры і digital
Кам’юніці культурніцкіх дзеячаў і айцішнікаў Культурны Код запрашае на пітчынг ідэяў для беларускай культуры. Арганізатары запускаюць адбор на ментарскую праграму для каманд, якія: Ствараюць праекты на скрыжаванні культуры і digital Маюць гатовую ідэю або прадукт з тэхналагічным складнікам, які вырашае задачы культурнага або творчага сектараў Шукаюць ментарскую падтрымку для далейшага развіцця. Склад каманды або досвед […]
Музычная iмррэза ў Варшаве
Музычная iмррэза з удзелам чатырох гуртоў адбудзецца ў клубе Ada Puławska у Варшаве. Апісанне ўдзельнікаў імпрэзы ад арганізатараў: Сяргей Пукст — майстар кароткіх, агрэсіўных пост-панк кампазіцый з псіхадэлічным адценнем. Syndrom Samazvanca — іх музыка — гэта магутны мікс псіхадэлічнага року, краўтроку і пост-панку. На гэты раз акустычныя рыфы. Маразм Аркадзія — гэта поп-панк з акустычнай […]
“Дзверцы ў сэрца” — два паказы спектакля Светы Бень у Стакгольме
Крама Інтэрбук запрашае на два паказы каляднага ценявога спектакля “Дзверцы ў сэрца” тэатра “Картонка” (Віцебск/Берлін). Спектакль створаны і выкананы актрысай, спявачкай, музыканткай і паэткай Светай Бень. У перыяд калядных святаў (якія традыцыйна доўжацца да 19 студзеня) было прынята насіць па дварах і дамах Віфлеемскую зорку, падсвечаную свечкамі ці ліхтарыкамі, і, вядома, распавядаць гісторыю свята Нараджэння. […]
Музычна-шумавая прэзентацыя кнігі вершаў Светы Бень у Стакгольме
Крама Interbok запрашае на канцэрт “З ямкі зямной”— музычна-шумовую прэзентацыю кнігі вершаў спявачкі, актрысы і паэткі Светы Бень. Прагучаць вершы з кнігі, а таксама песні на вершы з кнігі і не толькі. Песні прагучаць у розных фарматах: пад укулеле, гармонік, кішэннае піяніна і нават пад барабан. Кошт квіткоў: 250 крон. Дата правядзення: 10 студзеня, 19:30. […]
Канцэрт Ягора Забелава ў Познані
У межах еўрапейскага тура адбудзецца канцэрт Ягора Забелава у Познані. У сваёй творчасці Ягор Забелаў імкнецца да глыбокага вывучэння магчымасцяў акардэона, спалучаючы розныя музычныя стылі — ад беларускага фальклору да року, ад класікі да джазу, дапраўляючы сучаснай электронікай і панкавым гучаннем. Кошт квіткоў: папярэдні продаж — 55 злотых, у дзень канцэрта — 65 злотых. Даты […]
“Страчаная фотастужка” — фотавыстава Дар’і Каледы ў Варшаве
Прастора MIT Space запрашае на фотавыставу Дар’і Каледы ў Варшаве. На выставе вы пабачыце аналагавыя працы, якія захоўваюць моманты Мінска 2014 года. “Гэта выстава — не свята ганарлівасці і не падвядзенне вынікаў. Я проста дзялюся фрагментамі памяці”, — распавядае Дар’я пра сваю выставу “Страчаная фотастужка”. Даты правядзення: 13 снежня — 10 студзеня, 12:00 — 19:00. […]
Эратычна-музычная камедыя “Шчаслівы муж”
Scena Chmielna запрашае на эратычна-музычную камедыю ў чатырох дзеях “Шчаслівы муж” паводле Францішка Аляхновіча. “Пра мяшчанскую Вільню 1920-х. Прага кахання, імкненне быць тым, кім не з’яўляешся, жаданне задаволіць свой юр — усё гэта закідвае герояў у нечаканыя сітуацыі. І пакуль іграе жыўцом кампазітар, пакуль танчаць і спяваюць акторы, пакуль аўтар на вачах прыдумляе развязку драмы […]
Навагодняя ноч танца ў Сопаце
Навагодняя ноч народных танцаў адбудзецца ў Сопаце. У праграме беларускія, польскія, украінскія народныя танцы, а таксама танцы іншых народаў. Імпрэза некамерцыйная і разлічана на тых, хто ўжо мае досвед танцавальных вечарын, ці гатовых вучыцца пахадзе, “з нагі”. Арганізатары будуць рады музыкам, якія змогуць далучыцца да імпрэзы. Што варта мець з сабою: Зменны абутак Зменнае адзенне […]
Калядныя заняткі “Мовы Нанова” ў Беластоку
Курсы беларускай мовы “Мова Нанова” ў Беластоку запрашаюць на калядныя заняткі чацвёртага сезона. Пра што пагаворыце на занятках: Якія традыцыйныя звычаі не крынж ужываць сёння? Што раней елі і пілі і чым увогуле займаліся ў калядны час? Госцяй, якая растлумачыць усю базу, стане сапраўдная калядная каза. Кошт квіткоў: Donation. Дата правядзення: 30 снежня, 19:00. Лакацыя: […]
Навагодняя Ноч у Scena Chmielna. Варшава
Scena Chmielna запрашае на Навагоднюю Ноч у Варшаве. Абяцанні ад арганізатараў: Конкурсы i выдатнае меню ад крутых беларускіх кухараў Безлімітныя пунш і мандарыны Кавер-бэнд G Ducks Караоке для самых стойкіх да самай раніцы Для білетаў VIP: асобныя столікі і парцыённыя гарачыя стравы, а таксама бутэлька віскі ў падарунак. Кошт квіткоў: VIP — 350 злотых, ад […]
Калядны канцэрт Андруся Такінданга і Андрэя Лугіна ў Варшаве
Beer Station Centrum запрашае на калядны канцэрт Андруся Такінданга ў Варшаве. Разам з Андрусём выступіць Андрэй Лугін. Прагучаць песні з новага альбома “Мір і Супакой”, а таксама вядомыя хіты. Кошт квіткоў: Donation. Дата правядзення: 28 снежня, 19:00. Лакацыя: Варшава, Beer Station Centrum, Lwowska, 17.