У Харкаве ладзіцца выстава “Пачуццё бяспекі” міжнароднай арт-групы Antiwarcoalition.art з удзелам беларускіх мастакоў

Фота: Oleksandr Osipov @bebebelkin Ідэя праекта — у тым, каб паказаць Харкаў як важную частку глабальнага свету, яго культурнае, навуковае і палітычнае значэнне, уцягнуць увесь свет у Харкаў і Харкаў у свет, спрыяючы абмену сувязямі, інфармацыяй, супольнасці і ўзаемазалежнасці. У экспазіцыі — працы 31 мастака і калектыву, якія паказваюць розныя пункты гледжання і ўяўленні пра […]
Вернісаж фотавыставы “Эміграцыя вачамі дзяцей”, Варшава
Як адаптуюцца за мяжой дзеці, вымушаныя пакінуць Беларусь з-за палітычных падзей апошніх гадоў, а таксама дзеці, якія перажылі падвойную эміграцыю з-за вайны ва Украіне. Пра гэта раскажа дакументальная выстава беларускай журналісткі Аксаны Дабрыянец “Эміграцыя вачыма дзяцей”.
Цырымонія ўручэння прэміі Наталлі Арсенневай у Варшаве
Сёлета журы вызначала пераможцаў адразу за два гады, 2022-і і 2023-і. У кароткіх спісах Вальжына Морт, Альгерд Бахарэвіч, Наста Кудасава, Валянціна Аксак, Марыя Бадзей і Ганна Шакель.
“З@.МОВА” — спектакль ByTeatr у межах фестывалю INEXFEST II у Варшаве
Спектакль створаны па матывах старажытных песень і рытуалаў Палесся — унікальнага рэгіёна сучасных Беларусі і Украіны.
Кшталт. Слова. Паэтычны вечар #1 на беразе Віслы, Варшава
Паэтычны вечар #1 — аэрагенная імпрэза пад мастом.
Прэм’ера спектакля “Па што ідзеш, воўча?” ад INEXKULT на фестывалі Kierunek Wschód у Беластоку
Праект “Па што ідзеш, воўча?” пачаўся з творчай лабараторыі InexKult “Мультылінгвізм на сцэне” пад кіраўніцтвам рэжысёркі Монікі Дабраўлянскай, якая і стала рэжысёркай спектаклю. Пасля чытак ў Варшаве і Берліне, цяпер трупа гатовая дa прэм’еры спектакля.
Аматар(к)ам неакласікі: канцэрт Вольгі Подгайскай і Аляксандра Пораха, Варшава
Музыкі зайграюць свае творы, спалучаючы гучанне аргана з тэмбрамі сінтэзатараў. Вы пачуеце аповед пра месца чалавека на зямлі, пра мімалётнасць і бясконцую сілу творчасці. Канцэрт адбываецца дзякуючы дапамозе кс. Вячаслава Барка. Пляцоўка: царква святога Аляксандра, плошча Трох Крыжоў 10/14, Варшава
“Паслязаўтра будзе заўтра” — монаспектакль Паўла Гарадніцкага ў Празе
Рэжысёр і актор Павел Гарадніцкі і “Прававая ініцыятыва” прадставяць супрацу: мона-спектакль пра чалавека, які прайшоў праз беларускую турму за каментары. Гэта рэальная гісторыя, напісаная на аснове задакументаваных сведчанняў пацярпелых.
«Frau mit Automat» — спектакль ад «Крылы халопа» [INEXFEST II]
Гэта глыбокая аўтабіяграфічная драма, падзеленая на некалькі частак, якая складаецца з некалькіх частак і адлюстроўвае розныя ідэнтычнасці жанчыны: Жонка, Маці, Каханка, Ахвяра, Фурыя. Спектакль з’яўляецца мастацкім унёскам у дыскурс аб гендарнай роўнасці і падымае пытанні, якія неабавязкова абмяжоўваюцца беларускім кантэкстам. Кожная сцэна прадстаўляе розныя віды паэтыкі і тэатральныя жанры: опера, стэнд-ап, лялечны тэатр, дакументальны тэатр.
Паказ фільма “Пад шэрым небам” рэжысэркі Мары Тамковіч на кінафестывалі ў Гдыні
Фільм “Пад шэрым небам”, заснаваны на гісторыі палітзняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай, прадставяць у галоўным конкурсе фестывалю ў Гдыні.
У Гданьску пройдзе выстава новых прац Насты Рыдлеўскай
6 верасня ў Гданьску пройдзе выстава новых прац беларускай мастачкі Насты Рыдлеўскай.
Тыдзень беларускай культуры пройдзе ў Вільні
У Цэнтры беларускай культуры й супольнасці ў Вільні з 9 па 15 верасня пройдзе тыдзень беларускай культуры.
Фестываль беларускай музыкі GRAJ пройдзе ў Варшаве
7 верасня ў Варшаве на летняй пляцоўцы Odessa Club адбудзецца фестываль беларускай музыкі GRAJ.
Ich heiße Frau Troffea. Спектакль Сяргея Шабохіна і Ігара Шугалеева ў Новым тэатры, Варшава
За тыдзень да фэсту ў гонар Сьвятой Марыі Магдалены ў 1518 годзе фрау Трафэя выйшла са свайго дому праз задні двор і нечакана для сябе самой пачала апантана танчыць на адной з вузкіх вулачак Страсбургу. Яна танчыла ўвесь дзень з ранку да позьняга вечара і ўсю ноч запар. На трэці дзень гэтых шалёных рухаў яна […]
“Тутэйшы тэатр” паказвае новы “Гаральд” у MIT space, Варшава
Жнівень ідзе поўнай хадой, людзі з’язджаюць на вакацыі, адпачынкі, хайкі і аўтаспыны. Што рабіць тым, хто засталіся ў Варшаве? Не сумаваць! Мы таксама ў Варшаве і ладзім новы “Гаральд”!
Гітара і барабаны + .К – падвоены канцэрт у варшаўскіх Хмурах
Шырока вядомы ў вузкіх колах гурт “Гітара і барабаны”, які складаецца з музыкаў гуртоў “Пятля Прыхільнасці” і “Касіяпея”, 11 верасня дасць рэдкую магчымасць пачуць любімыя песні ў форме, вельмі блізкай да першапачатковай.
Выстава “Ales Pushkin. AFTERLIFE” адчыніцца ў Варшаве ў дзень нараджэння мастака
Выстава “Ales Pushkin. AFTERLIFE” адчыніцца 6 жніўня а 19:00 у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве. Гэтая дата абрана невыпадкова: у дзень нараджэння мастака, насуперак яго гвалтоўнай смерці, якая адбылася год назад у гарадзенскай турме.
Dziwność granic — выстава квір-мастацтва ў тэатры Komuna Warszawa
Запрашаюць прапанаваць свае працы на выставу “Незвычайнасць межаў”. Цікавяць квір-праекты, якія кідаюць выклік гетэранарматыўным, патрыярхальным сістэмам, парушаюць закасцянеласць норм, якія датычацца сэксуальнасці, полу і адносін. Вітаюцца асабістыя разважанні і дзіўны вопыт, звязаны з перасячэннем, парушэннем і дэканструкцыяй розных межаў: фізічных, дзяржаўных, культурных, палітычных, рэлігійных і сацыяльных. Можна прапанаваць не толькі працы візуальнага мастацтва, але і перформансы, лекцыі, DJ-сэты і іншыя фарматы. Арганізатары прапануюць: — ганарар […]
Нямое кіно пад акампанемент Вольгі Падгайскай у прасторы MIT
Смех, сюр і хваляўнічая музыка!
У Варшаве пройдзе вялікі летні канцэрт ад фем-стэндапу
Стэндап-клуб імя Зоські Верас сабраў для вас у адным месцы каманду мары з камікес з Вільнюса, Варшавы, Торуні, Катавіцэ і нават Беларусі!
27 ліпеня ў Кракаве пройдзе вялікі беларускі пікнік LTCÑ
Беларускі пікнік LTCÑ, які пройдзе ўжо ў пяты раз, сёлета вырас да 12 пляцовак, сярод якіх тры — музычныя.
Palina аб’явіла міні-тур – у жніўні яна выступіць у васьмі еўрапейскіх гарадах
Рэпертуар беларускай спявачкі ў асноўным складаецца з уласных твораў, выконвае песні на беларускай, рускай, украінскай і французскай мовах. Palina мае ў дыскаграфіі чатыры студыйных альбома.
Прэзентацыі кнігі Марыі Гулінай “Ляцела белая птушка”
Марыя Гуліна — журналістка і пісьменніца, працавала рэдактаркай анлайн-часопіса 34travel, валанцёрыла ў экалагічнай арганізацыі ў Чэхіі, будавала экасцежкі на Байкале, спрабавала сябе ў якасці матроса паруснага карабля каля ўзбярэжжа Партугаліі і шукала сляды сямейнай гісторыі на Камчатцы. Успаміны гэтых ды іншых вандровак у новай кнізе.
У Вільні адкрылася выстава, прысвечаная памяці мастака Алеся Пушкіна

Да 31 ліпеня ў прасторы “Кропка” можна будзе пабачыць апошнія працы мастака, зробленыя падчас зняволення, а таксама прачытаць лісты.
У Варшаве адкрываецца выстава Сяргея Шабохіна “Дэманстратыўная мімікрыя: 7 відэа ў падвале”
У рамках экспазіцыі прадстаўленыя сем відэа Сяргея Шабохіна, што ствараліся для розных цыклаў і ўпершыню выстаўляюцца ў адзінай праграме. Усе відэа яднае стратэгія дэманстратыўнай мімікрыі — выяўленне схаваных і выціснутых гістарычных пластоў праз “практыкі падпарадкавання” розным кантэкстам.
З 10 ліпеня да 4 верасня ў Варшаве пройдзе бясплатны фестываль фільмаў пад адкрытым небам. У праграме — тры кароткаметражкі з Беларусі
Бясплатныя кінапаказы ў рамках трэцяга фестывалю “Пад агульным небам” будуць адбывацца па серадах, а 20:00, ва ўнутраным двары па адрасе Foksal 11.
“Гутаркі” Ідрака з Міхасём у Кракаве

Ідрак Мірзалізадэ і Міхась Ільін зладзяць “Гутаркі” ў Кракаве! Гэта — забаўляльна-імправізацыйнае шоу пра тое, што хвалюе як комікаў, так і ўсіх нас! Абмяркуюць усё з гумарам і на беларускай мове! Калі: 18 ліпеня, 18:30 Дзе: Кракаў, Польшча, Prawda bar, Koletek 2 Кошт: 60 злотых
Bielaruskaja Čytackaja Bramka запрашае на абмеркаванне кніжкі “Мое баба — Діректор морга”. Разам з самой Голяй з Ополя!
Чытацкі анлайн-клуб Bielaruskaja Čytackaja Bramka запрашае на абмеркаванне кніжкі “Мое баба — Діректор морга” Голі з Ополя. На сустрэчы будзе прысутнічаць аўтарка!
INDUSTRA ART – конкурс выставачных праектаў у Чэхіі
INDUSTRA знаходзіцца ў раёне Нова-Зброёўка недалёка ад цэнтра Брно, Чэхія, ажыўленага горада, поўнага студэнтаў. Галерэя падтрымлівае цікавыя арыгінальныя праекты студэнтаў, выпускнікоў школ мастацтваў і вядомых мастакоў, чые выставачныя праекты могуць ахапіць усю прастору прамысловай галерэі, размешчанай на тэрыторыі былога кампрэсарнага завода. Галерэя асабліва цэніць сайт-спецыфічныя праекты, якія прыносяць новыя куратарскія рашэнні і развіваюць актуальныя […]