Сузаснавальнік Vochi узначаліў новы ШІ-стартап для музычнай індустрыі

Ілля Лясун распавёў пра гэта ў LinkedIn, піша devby.io. Нагадаем, беларускі стартап Vochi — гэта ШІ-рэдактар, які ўмее распазнаваць аб’екты на фота і відэа і накладваць на іх эфекты. Лясун стварыў яго ў 2019 годзе разам з інвесткампаніяй Юрыя Мельнічака і Андрэя Аўсіевіча Bulba Ventures. У 2021 годзе праект набыў Pinterest. Цяпер Ілля ўзначаліць стартап […]
Выйшаў першы выпуск без Мікіты Мелказёрава на канале «Загляне сонца»

Вядоўцам стаў Саша Івулін — сябар і калега Мікіты. Выпуск прысвечаны Уладзіміру Караткевічу. 7 студзеня на YouTube-канале «Загляне сонца» з’явілася апошняе відэа з удзелам Мікіты Мелказёрава — пра Раство ў Беларусі. Пасля каманда паставіла праект на паўзу. Нагадаем, журналіст раптоўна памёр у ноч на 21 снежня. Яму было 37 гадоў.
КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» кааліцыю друкаваных выдавецтваў

Гаворка пра «Фонд Kamunikat.org», «Lohvinau Publishing House», «Andrei Yanushkevich Publishing». У Мінску напрыканцы лютага прайшлі масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў. Як піша «Вясна», агулам былі затрыманыя як мінімум 10 чалавек. Частка з іх дагэтуль знаходзіцца за кратамі.
Лідара гурта «Палац» Алега Хаменку прыгаварылі да 3 гадоў калоніі

Як стала вядома БАЖ, 4 сакавіка Мінскі гарадскі суд прызнаў музыку вінаватым у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». У віну Алегу Хаменку паставілі сталую супрацу з рэдакцыяй «Беларускае Радыё Рацыя». Акрамя пазбаўлення волі, Алегу Георгіевічу прызначылі буйны штраф — больш за 20 000 рублёў. Алег Хаменка — музыкант, выкладчык і радыёвядоўца. У 1992 годзе заснаваў фолк-рок гурт «Палац». Гурт выдаў шэсць студыйных альбомаў, Хаменка таксама выступаў сольна, запісваў аўдыякнігі. […]
Беларус стварыў петыцыю, каб дадаць беларускі галасавы ўвод у Gboard

Ён звярнуў увагу, што ўвод на нашай роднай мове Google проста не падтрымлівае. «Гэта штучны бар’ер, які прымушае нас альбо маўчаць, альбо пераходзіць на чужыя мовы, калі мы карыстаемся клавіятурай Gboard. Чаму ўкраінская, польская ці казахская мовы маюць гэтую функцыю, а беларуская — не? Мы — мільёны актыўных карыстальнікаў па ўсім свеце, і мы не хочам быць „нямымі“ ў сваіх уласных тэлефонах», — кажа аўтар петыцыі. Ён лічыць, што Google ужо […]
Ініцыятыва Maldzis выкупіла 30 літаграфій мастака Напалеона Орды

Сёння, 11 лютага, дзень народзінаў мастака. 19 з 30 літаграфій прысвечаныя краявідам і архітэктурным помнікам у межах сучаснай Беларусі, астатнія — адносяцца да сучасных Літвы, Украіны і Польшчы. Набытая калекцыя ўтрымлівае выявы замкаў, палацаў, касцёлаў і сядзібаў у такіх гарадах і вёсках Беларусі, як Шаўры, Ліда, Крэва, Геранёны, Гейстуны, Дзевятня, Жамыслаўль, Нясвіж, Мір, Наваградак, Грушаўка, Смольгаў, Лагойск, Бялынічы, Гомель, Асвея, Камянец, Скокі, Высокае. Літаграфіі Напалеона Орды былі […]
Памёр выдавец і паэт Раман Цымбераў

Пяць дзён таму яму раптоўна стала кепска, з’явіліся праблемы з ныркамі, а пасля здарыўся інсульт. Яго перавялі ў рэанімацыю, але не ўратавалі, піша «Наша Ніва». Раману Цымбераву было 44 гады. Ён нарадзіўся 8 чэрвеня ў Ейску Краснадарскага краю Расеі. У Беларусі Раман працаваў выкладчыкам, а у 2001 годзе пачаў гандляваць кнігамі, а пазней выдаваць літаратуру. У 2022 і 2024 гадах Міністэрства інфармацыі прыпыняла дзейнасць ягонага выдавецтва, але яно працягвала […]
«Мелодыя» перавыдала на вініле легендарную рок-оперу «Песняроў»

Музыку да рок-оперы «Гусляр» напісаў Ігар Лучанок, а аранжыроўку зрабіў Уладзімір Мулявін. Асновай для твора стала паэма Янкі Купалы «Курган». Запіс у 1979 годзе зрабіў гукааператар Рафаіл Рагімаў. Як паедамляе фірма «Мелодыя», рэмастэрынг і рэстаўрацыю выканаў Максім Піліпаў. Матрыцы зроблены з арыгінальных аналагавых майстар-стужак. Анатацыю да кружэлкі напісаў музычны журналіст Дзяніс Баярынаў. Выданне змяшчае поўны тэкст лібрэта на беларускай і рускай мовах.
Двухмоўная музыка на скрыжаванні культур: CHORNABROVA анансавала новы альбом «M.I.L.A.»

Гэта першы праект беларускай артысткі новай хвалі, які ў роўнай ступені абапіраецца на польскую і беларускую мовы, ствараючы ўнікальны білінгуальны наратыў. Прэм’ера альбома адбудзецца 6 лютага 2026 года, а 28 лютага адбудзецца канцэрт у варшаўскім клубе Chmury (11 Listopada, 22). «M.I.L.A.» — гэта пра тугу, пра новы пачатак. Пра пошук найменшых падабенстваў паміж месцам, да якога мы прызвычаіліся, і тым, да якога мы вымушаны […]
V Дэкламатарскі конкурс з нагоды Дня роднай мовы абвяшчае прыём заявак

Да ўдзелу запрашаюць дзяцей, моладзь і дарослых. «Дэкламатарскі конкурс — то магчымасць для вас выйсці за межы звыклага чытання. Паспрабуйце сябе ў ролі выканаўцы, паэксперыментуйце з настроем і адчуйце, як натуральна і сучасна беларускае слова гучыць у кадры ды на вялікай сцэне!» — кажуць арганізатары. Яны заклікаюць ўсіх, для каго кожны дзень — дзень роднай мовы; хто згадвае яе раз на год; хто меў з ёй справу з ёй толькі ў школе, — падрыхтуймася да свята як след! Што трэба […]
У Беларусі плануюць стварыць турыстычны маршрут «Кальцо спадчыны», які аб’яднае знакавыя аб’екты архітэктуры

Гэта прадугледжана дзяржаўнай праграмай развіцця турызму на 2026-2030 гады, зацверджанай у краіне. У ёй, у прыватнасці, прадугледжана стварэнне некалькіх «тытульных» турыстычных маршрутаў, якія павінны звязаць ключавыя аб’екты краіны па тэмах гісторыі, прыроды і архітэктуры. Сярод маршрутаў у праграме: Таксама праграма прадугледжвае развіццё асобных турыстычных «кропак прыцягнення».
Гурт Relikt выпусціў новы альбом з амерыканскім саўнд-прадзюсарам

У рэлізе Ramantyzm прадстаўлены аўтарскі матэрыял без адсылак да фолк-музыкі. Звядзеннем і мастэрынгам займаўся амерыканскі саўнд-прадзюсар і музыкант Марыё Кінтэра, вядомы па працы з гуртамі Spotlights, Sisters і артыстам лэйбла Ipecac Records — легендай рок-музыкі Майкам Паттанам (Faith No More, Mr. Bungle). «Музычна альбом — гэта натуральная прагрэсія ў развіцці гучання гурта. Тыя, хто даўно […]
У Варшаве пакажуць спектакль, прататыпам якога стаў беларускі журналіст Руслан Кулевіч

Прэм’ера пастаноўкі «Апошні сведка» адбудзецца 7 лютага на сцэне Teatr Powszechny (Jana Zamoyskiego 20). Яна заснаваная на гісторыях пра затрыманні журналістаў у 2020 годзе. Галоўны герой — Руслан — кожны дзень ездзіць на ровары па вуліцах Гродна ў пошуках навін, а таксама запісвае гісторыі мінулага роднага горада і яго жыхароў. А ў жніўні 2020 года […]
ФШ1 праводзяць апытанне напярэдадні дыскусіі для фатографаў пра каштоўнасць і аплату

Па словах каманды, яны хочуць, каб размова пра ўмовы працы фатографаў грунтавалася не на здагадках, а на рэальным досведзе. ФШ1 запусцілі анкету для фатографаў, якія працуюць з НДА, СМІ і камерцыйнымі кліентамі ў розных краінах. «Вашы адказы дапамогуць убачыць рэальную карціну аплаты ў розных сферах фатаграфіі; зразумець, ці існуюць мінімальныя арыенціры кошту здымкі; сфармуляваць аргументаваную […]
Варшава-Мінск: Антон Анішчанка едзе ў тур з альбомам «Krope»

Беларускі кампазітар электраакустычнай музыкі выкарыстоўвае палявыя запісы беларускіх народных песень. Апошні рэліз «Krope» створаны ў супрацоўніцтве з этнографкай Ірынай Васільевай. Брытанскае выданне The Quietus уключыла яго ў спіс найлепшых альбомаў 2025 года. Таксама Антон — заснавальнік лэйбла Shatkavalka і прасторы Accidental Point. Тур распачнецца 22 студзеня ў варшаўскай клубакавярні Młodsza Siostra, а завершыцца 22 лютага […]
Рэжысёр «Куража» Аляксей Палуян вяртаецца на Берлінале з новым праектам

Беларускі творца быў адабраны ў лабараторыю Script Station праграмы Berlinale Talents-2026 з новым ігравым праектам INCUBATOR. Раней рэжысёр і сцэнарыст ужо ўдзельнічаў у Berlinale Talents-2022, а зараз вяртаецца як alumni з праектам у распрацоўцы. Яго паўнаметражны дакументальны дэбют Courage, прысвечаны пратэстам у Беларусі, таксама быў паказаны на Берлінале. Berlinale Talents — гэта прафесійная праграма Берлінале […]
ЛСП, NaviBand, «Дай Дарогу»: у Беларусі абнавілі «чорны спіс» музыкаў, чые песні забаронена спяваць у караоке

Спіс выканаўцаў, забароненых у беларускіх караоке-барах у 2025 годзе, апублікаваў CityDog. Журналісты звярнулі ўвагу, што спіс атрымаўся вельмі дзіўным: у яго ўключылі далёка не толькі тых, хто падтрымліваў пратэсты ў Беларусі, крытыкаваў рэжымы Лукашэнкі ці Пуціна ці выступаў супраць поўнамаштабнай вайны Расіі ва Украіне. Акрамя таго, у ім ёсць памылкі. Вось поўны спіс у тым выглядзе, у якім ён патрапіў да CityDog: 1. 2 Маши 2. Агата Кристи 3. АИГЕЛ […]
Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе

Як піша «Вясна», паводле папярэдняй інфармацыі, Ларычава затрымалі напрыканцы лістапада, а ў снежні перавялі ў СІЗА ў межах палітычна матываванай крымінальнай справы. Раней арт-менеджара затрымлівалі ў 2022 годзе і прызначалі яму 15 сутак арышту. Алег Ларычаў — каардынатар культавага стрыт-арт-праекта SIGNAL і куратар фэсту Urban Myths. Дзякуючы яму ў розных гарадах Беларусі з’яўляліся муралы беларускіх […]
У Беларусі зацвердзілі дзяржпраграму развіцця культуры і рэстаўрацыі замкаў да 2030 года

У праграме зафіксаваны спіс аб’ектаў спадчыны, дзе плануюцца рамонтна-рэстаўрацыйныя работы за рахунак рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў. Сярод названых тэрмінаў: • 2027 — завяршэнне рэстаўрацыі комплексу будынкаў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.• 2026-2029 — шэраг рэстаўрацыйных работ у Палацавым комплексе ў Ружанах (Пружанскі раён).• 2030 — завяршэнне рэканструкцыі (з кансервацыяй і прыстасаваннем) Навагрудскага замка.• 2029 — рэканструкцыя з рэстаўрацыяй касцёла Божага Цела ў Нясвіжы. Таксама ў Мінкульце сцвярджаюць, што плануецца развіццё […]
«Так, ён сапраўды нана». У Познані пакажуць незвычайны нанаспектакль па п’есе Бенькі

Па словах яго стваральнікаў, зала змяшчае максімум чатыры гледачы, а лепш — два. Чаму так — даведаецеся толькі на месцы. І не, гэта не жарт. Хаця… магчыма, менавіта ён. Спектакль для дзяцей па п’есе Светы Бень не бачна з апошняга рада, нельга глядзець натоўпам і не любіць лішніх сведкаў. Але ён вельмі камерны, трошкі дзіўны […]
«Выйшла ў оксфардскім выдавецтве Routledge і каштуе, як крыло Rolls-Royce». Віктар Марціновіч выдаў кнігу па-англійску

15 студзеня ў Вільнюсе адбудзецца прэзентацыя — таксама па-англійску. «Гэта кніга пра майго прадзеда Амяляна, спачатку — дзяншчыка царскага войска, потым — млынара, потым — селяніна пад нямецкай акупацыяй. Чалавека, які быў расстраляны нацыстамі ў 1943 годзе такім чынам, што, калі я першы раз прачытаў „Сотнікава“ Быкава, я думаў, што Васіль Уладзіміравіч нешта ведаў пра […]
Выдавецтва «Лысы чэрап» стварыла ўласны касетны лэйбл

Першым рэлізам стане зборнік эскізаў .К, запісаных у перыяд з 2019-га па 2025 год, пад назвай «Імхі». «Сябры, гэты дзень настаў, у нас вырастае яшчэ адна галава, якую завуць касетны лэйбл, яна маладая, злая, прыгожая і збіраецца выдаваць новую беларускую музыку на касетах!» — паведамілі ў выдавецтве. Альбом Яўгена Кучмэйна будзе падзелены на дзве канцэптуальныя […]
Фотакніга Лесі Пчолкі, якая дакументуе пратэсты ў Беларусі, увайшла ў шорт-ліст прэміі аўтарытэтнага Фонду Анры Карцье-Брэсона

Выданне беларускай артысткі Descent into the Marsh параўноўвае тактыкі супраціву ў Ганконгу і Беларусі як прыклады гарызантальных рэвалюцый новага часу. «Кніга існуе як адкрыты архіў: у ёй ёсць стыкеры з артыкуламі ў СМІ, і я працягваю збіраць новыя — гэта мой спосаб распавядаць пра тое, што не скончылася. Для мяне гэтая намінацыя — знак прызнання […]
tochka K запісвае альбом у заняпалай польскай вёсцы на мяжы з Беларуссю

Музыка Яўген Кучмейна, менавіта ён выступае пад гэтым псеўданімам, адгукнуўся на прапанову солтыса, які вырашыў ажывіць невялікую вёску Малыя Азяраны на Падляшшы. Пра гэта паведамляе tvn24.pl. Раней солтыс Лешак Скродскі абвясціў, што гатовы здаваць зямлю ў вёсцы за сімвалічную плату — 100 злотых у месяц за 1000 квадратных метраў. Акрамя таго, ён паабяцаў дапамогу з […]
Гурт Litesound патрапіў у суперфінал шоў талентаў у Літве. У Беларусі іх судзілі за палітыку

Удзельнікаў гурта асудзілі паводле палітычных артыкулаў, пасля чаго яны эмігравалі з краіны. У суперфінале літоўскага тэлепраекта Lietuvos talentai гурт Litesound атрымаў «залатую кнопку». Беларусы прадстаўлялі Беларусь на «Еўравізіі» ў 2012 годзе. У 2022 годзе стала вядома пра арышт за ўдзел у пратэстах удзельнікаў гурта — братоў Змітра і Уладзімера Каракіных. Іх прызналі палітвязнямі. Суд асудзіў […]
Што паглядзець на беларускім YouTube

Хэйка! Вяртаемся ў святочны этэр, каб парадаваць вас падборкай лепшага калякультурніцкага кантэнту на беларускім YouTube. «Мы імкліва тупеем». Мазгі і беларуская мова, украінец і расеец на сцэне / МІРЗАЛІЗАДЭ, Мова нанова Стэндап-комік Ідрак Мірзалізадэ даў інтэрв’ю Мікіце Мелказераву на канале БЕЛСАТ LIFE, дзе разважае пра беларускую мову, беларускі стэндап і «паўзучую беларусізацыю». А таксама пра […]
Anastasia Rydlevskaya выпусцілановы кліп на песню Limerence

Атрымалася вельмі атмасферна. «Гэта гісторыя пра страту сапраўднага кахання і пра тое, як нанова вучыцца жыць. Гэта не проста музычнае відэа. Гэта кінематаграфічны вопыт аб дакучлівым каханні, эмацыйнай залежнасці і балючым працэсе адпушчэння», — кажа спявачка. Нагадаем, трэк выйшаў на трэцім альбоме беларускай мастачкі і музыкі «Snake Charmer».
Арт-кніга беларускі Машы Святагор трапіла ў 10 найлепшых новых фотакніг свету

Падборка была апублікаваная ў раздзеле Bookshelf спецыяльнага выпуску Body Talk часопіса British Journal of Photography (кастрычнік–снежань 2025). Пра гэта паведамляе Chrysalis Mag. Як пісаў sekktor.online, кніга Everybody Dance! — дэбютны праект фотамастачкі Машы Святагор. Праца над выданнем доўжылася год і аб’яднала міжнародную каманду з васьмі спецыялістаў. Кніга стала вынікам сямігадовага мастацкага даследавання Святагор, прысвечанага візуальным стратэгіям прапаганды і працы з гістарычнай памяццю. Для […]
Сузаснавальніку арт-вёскі «Чырвоны Кастрычнік» прызначылі 4 гады «хатняй хіміі»

Гомельскі абласны суд асудзіў палітзняволенага Кірыла Краўцова за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» па «справе Гаюна». Як стала вядома «Гомельскай вясне», прысуд Кірылу набыў моц. Як пісаў sekktor.online, 46-гадовы гамяльчанін Кірыл Краўцоў быў затрыманы ў чэрвені 2025 года. Краўцоў вядомы як сузаснавальнік унікальнай арт-вёскі «Чырвоны Кастрычнік» у Рэчыцкім раёне. Тут ён жыў, займаўся рамесніцтвам, арганізаваў сваю ганчарную вытворчасць, ладзіў фестывалі, творчыя сустрэчы. Амаль 15 гадоў таму […]
Арыштаваны гусляр «Старога Ольсы» Алесь Чумакоў

Пра гэта паведамляе «Наша Ніва». Сёння стала вядома, што ініцыятыва «Да Зораў» 17 снежня была прызнаная ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем». Паводле КДБ, дачыненне на ініцыятывы маюць Алесь Чумакоў і Малашэнкаў Сямён. У Instagram ініцыятыва пісала пра беларускую музыку і традыцыі. З 2002 года Чумакоў граў і спяваў у гурце сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса», выкарыстоўваючы гуслі, жалейкі і іншыя старажытныя інструменты.
Былы рэдактар Ultra-Music назваў найлепшыя беларускія альбомы 2025 года

Асабісты топ-20 журналіст, заснавальнік культавага медыя Ultra-Music і знаўца музыкі Вячаслаў Радзівонаў апублікаваў на сваім сайце rdnv.me. Мы перадрукоўваем першую пяцёрку, астанія рэлізы шукайце па спасылцы. 5. Leibonik — Tupesni Сяргей Башлыкевіч — адзін з самых таленавітых паэтаў сучаснай беларускай сцэны: ён філігранна працуе са словам, ствараючы шматузроўневыя тэксты з пасхалкамі, іроніяй і моцнымі вобразамі. […]
Сёння адбудзецца анлайн-прэм’ера кароткаметражкі «Суд мёртвых» Андрэя Кашперскага

Нагадаем, сёння, 17 снежня, адзначаецца Дзень беларускага кіно. Хорар Judgment of the Dead («Суд мёртвых») рэжысёра Андрэя Кашперскага сёлета ўвайшоў у праграму буйнога фестывалю Macabro у Мексіцы. «У 2023 годзе ў Беларусі быў прыняты закон, які дазваляе ажыццяўляць судовы пераслед памерлых. Праўладная суддзя Аляксандра ініцыюе масавыя судовыя працэсы над спачылымі праціўнікамі рэжыму, каб канфіскаваць іх маёмасць на карысць дзяржавы. Асуджаныя беларусы паўстаюць з мёртвых […]
Лявон Вольскі падзяліўся рэцэптам дранікаў

Дранікі — любімая страва значнай часткі беларусаў. Але на першы погляд просты рэцэпт заўсёды выклікае спрэчкі: з мукой, з яйкамі, з цыбуляй? Рэцэпт дранікаў ад жывой легенды беларускай музыкі Лявона Вольскага перадала «Белсат» яго жонка Яна: «Агульны падыход такі: без мукі, з дадаткам яйка, цыбулі і солі, дзерці на тарцы альбо карыстацца кухонным камбайнам з […]
Абвешчаны пераможцы прэміі імя Францішка Багушэвіча за 2024 год

Анлайн-цырымонія адбылася 16 снежня на канале Беларускага ПЭНа. Штогадовая прэмія, заснаваная ў 1994 годзе, традыцыйна ўручаецца аўтарам за выдатную гістарычную прозу, якая спрыяе абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў. Сёлета былі ўганараваны некалькі пераможцаў: Апроч дзвюх прэмій, Рада Беларускага ПЭНа ўганаравала спецыяльнай адзнакай кнігу Сяргея Дубаўца «Стагоддзе НН» (Вясна, 2024) за крэатыўную рэінтэрпрэтацыю нацыянальнай класікі.
«Філасофія, куды ты мяне прывяла?» Малады музыка Prastora выпусціў новы сінгл

Пад гэтым псеўданімам журналіст Улад Рубанаў пачаў сёлета музычную кар’еру. Ён ўжо паспеў выпусціць міні-альбом, лонгплэй, а таксама два сінглы. Новая кампазіцыя «Філасофія» — чарговы экзістэнцыйны транс і яркая рэфлексія беларускага эмігранта пасля сустрэчы з уласнай цямрэчай. Як і раней, словы і музыку Улад напісаў сам — у хатняй студыі ў Варшаве.
Музыка Сяргей Доўгушаў тэрмінова збірае грошы на шэлтар для палітвязняў ў Варшаве

Па яго словах, ужо ёсць дамоўленасці з уладальнікамі, і застаўся тыдзень, каб завяршыць усе фармальнасці і падпісаць дамову. «Дом ужо знойдзены — у добрай лакацыі, з усімі неабходнымі ўмовамі для пражывання: ёсць мэбля і ўсё, што патрэбна для жыцця. Сфармавана каманда валанцёраў і адміністратараў, якія будуць даглядаць дом, падтрымліваць парадак і засяляць людзей. Засталося толькі сабраць неабходную суму. Кожны ўнёсак — гэта рэальная дапамога», — кажа музыка. […]
Фотаальбом з вершамі Алеся Плоткі выходзіць ва ўкраінскім пераладзе

Фотаздымкі для выдання зрабілі Алесь Пілецкі і Станіслаў Крупаж, пераклад — украінскі пісьменнік Вячаслаў Лявіцкі. Выданне Bloodlands 20/22 Belarus/Ukraine ва ўкраінскім пераладзе атрымала назву «Сож» — у гонар ракі, што працякае паміж дзвюма краінамі і стала метафарай сучаснай «шэрай зоны». Усе сродкі ад продажу кнігі будуць накіраваныя на падтрымку рэабілітацыйнага цэнтра «Ланка», створанага беларусамі і беларускамі пад Кіевам. Выданне ажыццяўляе ўкраінскае выдавецтва «Коло» пры падтрымцы […]
Гурт Relikt выдаў сінгл Losk

Гэта апошні сінгл з надыходзячага альбома. Раней музыкі прэзентавалі трэкі Scizoryk і Bursoniki, якія таксама войдуць у дзевяты паўнафарматнік. Relikt — беларускі гурт, які грае ў стылях арт-рок, фолк-рок, альтэрнатыўны рок, пост-рок, піянеры беларускамоўнага пост-метала.
Беларуска папрасіла расійскую разумную калонку прачытаць Барадуліна па-беларуску

Беларуска з нікам @vikysia.lisa апублікавала відэа, у якім папрасіла разумную калонку «Алісу» прачытаць верш Рыгора Барадуліна «Трэба дома бываць часцей». Як піша Сitydog.io, «Аліса» з заданнем справілася не вельмі добра. Глядзіце самі. Трэнд хутка падхапілі і іншыя беларусы, пачаўшы правяраць свае калонкі на здольнасць размаўляць на беларускай мове.
У Беларусі памілаваны 123 чалавекі, у тым ліку Алесь Бяляцкі, Знак, Калеснікава і Бабарыка

Памілаванне адбылося 13 снежня пасля перамоваў Лукашэнкі з амерыканскай дэлегацыяй на чале з Джонам Коўлам. Як паведмляе «Вясна», большасць памілаваных прымусова вывезлі на тэрыторыю Украіны: туды дэпартавалі 114 чалавек, сярод іх 104 — беларусы. У спісе вызваленых палітвязняў: Спіс абнаўляецца на сайце «Вясны».
У Беларусі па «экстрэмісцкім» артыкуле асудзілі вядомага выкладчыка танцаў Войцэха Грабіцкага

Яго імя ў абноўленым спісе «экстрэмістаў» заўважыў Telegram-канал @vitebsk_info. 59-гадовага мінчука абвінавачвалі па частках 1-га і 2-га артыкула 361-4 КК — аб садзейнічанні «экстрэмісцкай дзейнасці». Прысуд ужо набыў моц. Грабіцкія — вядомая танцавальная сям’я. Войцэх — спецыяліст нацыянальнай катэгорыі. Яго жонка Валянціна — спецыялістка вышэйшай нацыянальнай катэгорыі. Таксама імя Войцэха можна знайсці ў шматлікіх матэрыялах аб тым, як людзі з інваліднасцю залучаліся ў танцавальную культуру.
Арт-менеджар і дыджэй Папа Бо даў параду людзям са сферы культуры

У інтэрв’ю для праекта EU NEIGHBOURS east, якое выйшла на сайце «Люстэрка», Аляксандр Багданаў даў парады беларускім дзеячам культуры, якія, як і ён, былі вымушаныя з’ехаць і цяпер шукаюць сваё месца. — Вучыць мову, абавязкова. Я ўпэўнены, што калі б у мяне англійская і польская былі на пару узроўняў вышэйшыя, то з’явіліся б і іншыя магчымасці, я быў бы больш рэалізаваны. Мне не хапае добрай англійскай, каб, напрыклад, падавацца ментарам у міжнародную праграму для […]
Якія кнігі патрэбныя беларускім чытачам? Беларускія выдаўцы запусцілі апытанку

З яе дапамогай плануецца сабраць інфармацыю пра патэнцыйных чытачоў беларускай кнігі і іх прыярытэты. Яна скіраваная найперш на беларусаў за мяжой (але беларусы ў Беларусі таксама могуць адказваць — апытанка ананімная). Усяго 20 кароткіх пытанняў, якія займуць не болей за 5 хвілін. Апытанка падрыхтаваная выдавецтвам Gutenberg Publisher пры падтрымцы праграмы ArtPower Belarus і прафінансаваная Еўрапейскім Саюзам. «Вынікі апытанкі будуць прааналізаваныя і апублікаваныя як артыкул. Яны паўплываюць на стратэгічныя планы выдаўцоў і, спадзяемся, […]
З’явіўся анлайн-даведнік з назвамі беларускіх населеных пунктаў

На старонцы bielarus.live можна знайсці назву па-беларуску з націскам, лацінкай, па-руску, у розных склонах, а таксама месца на мапе. Сайт стварыў журналіст і музыка Ігар Палынскі разам са сваім хлопцам.
У Мінску вядомую мастачку асудзілі да 3 гадоў калоніі за дапамогу палітзняволеным

Як піша «Вясна», Аксану Шаляпіну затрымалі ў чэрвені 2025 года. У лістападзе распачаўся суд паводле артыкула «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Жанчыну асудзілі за тое, што яна дапамагла некалькім дзесяткам палітзняволеных, калі яны былі пад вартай. Аксана Шаляпіна скончыла архітэктурны факультэт і з 2009 года займаецца алейным жывапісам; накірунак яе работ — экспрэсіянізм. Работы Аксаны знаходзяцца ў прыватных калекцыях Амерыкі, Германіі, Казахстана, Расіі, Грузіі, Беларусі, Люксембурга, Фінляндыі, […]
Неглюбскую традыцыю ткацтва дадалі ў Спіс нематэрыяльнай культурніцкай спадчыны UNESCO, якая патрабуе тэрміновай аховы

У гэтым спісе ўжо сем беларускіх элементаў. «Неглюбская тэкстыльная традыцыя — гэта практыка ткацтва і вышыўкі, распаўсюджаная ў сельскай супольнасці Гомельскага рэгіёну. Яна ўключае стварэнне тканых ручнікоў і адзення з выкарыстаннем розных тэхнік, такіх як тканы крыж і вышыўка. Неглюбскія ручнікі багата ўпрыгожаны складанымі колеразлучэннямі, геаметрычнымі і расліннымі арнаментамі, а таксама дэкаратыўнымі пэндзлямі, у той час як традыцыйны строй характарызуецца белай упрыгожанай кашуляй, фартухамі, тканай хусткай і аксэсуарамі. […]
У Варшаве адбудзецца паэтычны вечар з калядным дрэс-кодам

«На вуліцы пяць градусаў, адчуваецца як тры. Выпрабаваньне не для слабых характарам. Як і Паэтычны Вечар #4», — кажуць арганізатары_кі з аб’яднання «Кшталт Слова». Праграма — разнастайная. 2–3 акты. 6–7 паэтаў і паэтак, 3–4 музыкі. Шырокі спектр паэтычнай прадстаўленасці: дасведчаныя выступоўцы, маладыя творцы, аўтары з публікацыямі ў кніжках і аўтары з публікацыямі ва ўласных Telegram-каналах. Паэты_кі: Музыкі: Імпрэза адбудзецца 14 снежня а 18:00 у варшаўскай […]
«Яндэкс.Музыка» выдаліла альбом Leibonik — з-за песні, напісанай пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну

Музыкі знайшлі крэатыўнае выйсце — перазалілі альбом TAM ў рэдакцыі TUT. «Напрыканцы вясны Яндэкс.Музыка (самы папулярны ў Беларусі стрымінг) без папярэджання выдаліў песню HRAMADZIANIN, а разам з ёй і ўвесь альбом TAM. Спачатку я думаў проста прыбраць песню з альбома ці троху выправіць тэкст, але ўсё ж песня без словаў будзе гучаць больш красамоўна», — кажа Сяргей Башлыкевіч. Расійскі стрымінг не стаў тлумачыць свае дзеянні, але можна меркаваць, […]
Стужка Мары Тамковіч «Пад шэрым небам» з’явілася на HBO і іншых буйных стрымінгах

Раней яе можна было пабачыць толькі на фестывалях і абмежаваных паказах. Як піша «Белсат», цяпер фільм «Пад шэрым небам» можна паглядзець на HBO Max, Canal+, Polsat Box і іншых пляцоўках праз падпіскі Нагадаем, стужка Мары Тамковіч заснаваная на рэальных падзеях і распавядае гісторыю беларускіх палітзняволеных журналістаў Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша. Як пісаў sekktor.online, у студзені фільм будзе змагацца за ўзнагароду Еўрапейскай кінаакадэміі.
Беларуская спявачка CHORNABROVA выпусціла свой першы трэк на польскай мове

Песню «Zimno» можна паслухаць на розных музычных пляцоўках. «Гэта найлепшая песня для такога халоднага надвор’я», — гаворыцца ў апісанні рэліза. CHORNABROVA — праект, створаны беларускай спявачкай і акторкай Палінай Дабравольскай, які можна ахарактарызаваць як альтэрнатыўны хіп-хоп. Сама Паліна кажа, што стварыла новы жанр — B-pop: «беларускі, бісэксуальны, badass». Над трэкам «Zimno» разам з Палінай працавала Kacper Słowik-Dabravolskaya.
Belarusian Institute of Theatre абвясціў конкурс беларускай драматургіі ў эміграцыі Dramatyzacyja’25

Гэта конкурс, створаны для прасоўвання сучаснай беларускай драматургіі. «Мы хочам, каб сучасныя тэксты былі прачытаны і дасягнулі шырокай аўдыторыі, а голас драматургаў з Беларусі быў пачуты. Таму мы запрашаем беларускіх аўтараў да 20 студзеня даслаць свае працы і прыняць удзел у конкурсе», — кажуць у BIT. П’есы, адабраныя журы, будуць прадстаўлены ў фармаце перфарматыўных чытанняў на афлайн-мерапрыемстве ў Польшчы, а пераможцы атрымаюць грашовую ўзнагароду. Тэксты прымаюцца ад беларускіх драматургаў незалежна ад краіны […]
Ва Украіне будуць афіцыйна падтрымліваць і абараняць беларускую мову

3 снежня Вярхоўная Рада дадала беларускую ў пералік моваў, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне згодна з «Еўрапейскай хартыяй рэгіянальных або мінарытарных моваў». Як піша «Еўрарадыё», гэта дае для беларускай мовы пэўныя гарантыі ў культурніцкай, адукацыйнай і грамадскай сферах. Таксама Украіна будзе афіцыйна падтрымліваць балгарскую, гагаузскую, караімскую, крымскататарскую, навагрэцкую, нямецкую, польскую, ромскую, румынскую, славацкую, вугорскую, чэшскую, ідзіш і іўрыт. Рускую мову з гэтага пераліку […]
YouTube выдаліў выпуск праекта «О(б)суждаем» па ініцыятыве «Беларусьфільма»

Пра гэта распавёў у Instagram адзін з аўтараў і вядоўцаў шоў Іван Прус. У выпуску, які знік з канала, абмяркоўвалі ідэалагічны фільм аб рабоце беларускіх настаўнікаў «Класная». «Мацёрыя беларускія кіношнікі не вынеслі сваіх пачуццяў, выкліканых нашым разборам, і кінулі страйк. Вынік — відэа выдаленае», — кажа Прус. Ён не выключае, што выпуск выдалены назаўсёды. «Так ці інакш, мы не маркоцімся, бо мы ведаем, што выпуск вы запомнілі — і мы яго памятаем. Цяпер — як адзін з лепшых. Магчыма, […]
Легенды беларускага металу GODS TOWER абвесцілі еўрапейскі тур

У лютым 2026 года гурт выступіць у Польшчы, Германіі, на Кіпры і ў Літве. Падтрымліваць беларусаў у туры будзе гурт Ka’aper. Тур прыcвечаны 30-годдзю культавага альбома The Turns. GODS TOWER — адзін з ключавых і самых вядомых беларускіх метал-гуртоў. Калектыў узнік у Гомелі яшчэ ў 1989 годзе пад назвай Chemical Warfare, а ў 1992 змяніў імя на Gods Tower і стаў змешваць цяжкі дум-метал з матывамі паганства і беларускага фальклору. У 90-я яны […]
«Руіны Беларусі» прэзентуюць у Беластоку

Кніга фотадакументаў з такой назвай — гэта новае выданне незалежнага архіва VEHA і Галерэі Arsenał. Таксама да выдання далучаныя фотаздымкі з архіва, што збірае Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку. Праект «Руіны Беларусі» распавядае пра лёсы беларускіх камяніц, што былі знішчаныя або застаюцца пад пагрозай. Гэта кніга пра крохкасць свету і трываласць памяці. Прэзентацыя адбудзецца 15 снежня а 17:00 у Галерэі Arsenał (ul. Adama Mickiewicza 2). Івэнт […]
На Кастрычніцкай закрываецца творчая прастора «Манахром»

Каманда праекта Cinemascope назвала рашэнне вымушаным — прастора прапрацавала тры гады. «Мы развітваемся з памяшканнем, але не з марай. Хто ведае, можа, аднойчы, пры іншых абставінах, мы зноў расчынім дзверы. Таму што тое, што мы стварылі разам, — супольнасць аднадумцаў — не можа проста так знікнуць», — гаворыцца ў пасце. Прастору «Манахром» у 2022 годзе запусціла каманда Cinemascope, якая арганізоўвала сезонныя паказы бясшумнага кіно пад адкрытым небам.
«Без Білета» дадуць першы канцэрт за 4 гады — у Маскве

Пра гэта музыкі распавялі ў сацсетках. Выступленне павінна адбыцца 6 студзеня 2026 года. Паводле слоў музыкаў, у іх было «чатыры гады, каб пераасэнсаваць усё і зноў выбраць — музыку, людзей і святло». Як пісаў sekktor.online, 19 кастрычніка франтмэна гурта Віталя Артыста ўключылі ў базу ўкраінскага сайта «Міратворац». Праект публікуе інфармацыю аб меркаваных «прарасейскіх тэрарыстах, сепаратыстах, наймітах, ваенных злачынцах і забойцах». Раней музыкант расказаў у TikTok пра паездку ў Крым. Ён растлумачыў […]
«Кожны талент заслугоўвае быць пачутым». OZ.by цяпер выдавецтва і запрашае аўтараў-пачаткоўцаў дасылаць свае рукапісы

У вядомай беларускай інтэрнэт-краме заявілі, што іх галоўная мэта — падтрымка маладых беларускіх аўтараў, уклад у культуру краіны і адкрыццё новых імёнаў для нашых чытачоў. «З гонарам аб’яўляем аб запуску нашага ўласнага выдавецтва, якое ўжо прымае рукапісы. Гэтая ініцыятыва стала магчымай дзякуючы паспяховай калабарацыі з творчым аб’яднаннем „Шуфлядка пісьменніка“, у рамках якой былі выдадзены кнігі „(Не)бачная Беларусь“ і „Крама Цудаў“. Цяпер мы імкнемся пашырыць нашыя гарызонты […]
Беларускі комік Pan Savyan выпусціў навагодні кліп. Відэа на YouTube за тры дні паглядзелі 126 тысяч чалавек

Над песняй на польскай мове артыст працаваў разам з польскай актрысай і спявачкай Юліяй Каміньскай. «Каб марознае дыханне зімы не пракралася да нас, Pan Savyan і Julia Kaminska падрыхтавалі цёплы сінгл „Pada, Pada“, які перанясе ўсіх у добрыя, настальгічныя часы — калі снег быў бялей, а пачуцці — нашмат мацней», — гаворыцца ў апісанні відэа. Пад імем Pan Savyan у Польшчы выступае беларускі комік і актор Зьміцер Саўян. Ён стаў […]
Караткаметражную стужку Ташы Кацубы адзначылі на Fashion Film Festival у Лодзі

Фільм «F-001» атрымаў cпецыяльную адзнаку ад журы за глыбокую канцэптуальнасць і неардынарны падыход, піша Reform.news. Вынікі былі абвешчаны Акадэміяй мастацтваў у Лодзі (ASP Łódź). «0.KATSUBA» – гэта аўтапартрэт, складзены са строяў, якія адлюстроўваюць апошнія пяць гадоў жыцця дызайнеркі. «Праз адзенне і рух я спрабую выказаць свой асабісты досвед міграцыі, вайны і адраджэння. Гэты фільм — […]
Беларусу, які ў Варшаве намаляваў графіці з Маскам, які зігуе, далі два гады ўмоўна

Нагадаем, мастака затрымалі ў студзені 2025 года. 28 лістапада суд у Варшаве прысудзіў хлопцу два гады ўмоўнага пакарання. Таксама ён павінен заплаціць 160 злотых. Як піша «Еўрарадыё», беларус віны не прызнаў, а свой учынак назваў актам мастацтва. Ён адзначыў, што неадназначны жэст Маск зрабіў як прадстаўнік урада ЗША. У той час таксама актыўна абмяркоўвалася, што […]
Праект Ташы Кацубы пад куратарствам Сяргея Шабохіна можна ўбачыць у Беластоку

Цэнтральны элемент выставы «0 / KATSUBA» — гэта шэсць аб’ектаў: «Добры паліцыянт», «Надзея», «Ваяр кахання», «Кандыдат у веру», «Смерць» і «Спроба пазбавіцца сораму». Кожны касцюм сімвалізуе пераадоленне. Ружовы вызваляе выяву сілы, белы надае форму добрай якасці, чырвоны збірае досвед вайны. Шэры пацвярджае самастойны рух, чорны фарміруе картаграфію перажыванняў. Цялесны колер мазаікі вяртае першы касцюм — скуру — і права вызначаць уласныя рамкі […]
Гурт «Разбітае сэрца пацана» прэзентаваў новы кліп: колькі людзей у кадры вы пазнаеце?

Відэа на трэк 4/5 з альбома «Бо кругом свінарнік, а ты прэкрасней усех» з’няла Дар’я Каляда. Вы можаце ведаць яе па кліпах Пятлі Прыхільнасці, Prypiać, Syndrom Samazvanca. У новым відэа РСП можна заўважыць «міністра сепультуры» Аляксандра Чарнуху, гурт ZUI, мастачку Вераніку Аляксееву ды іншых. «Пачаўся сезон шэрасці і сезоннай маркоты. Нагадаем, што можна ад яе збегчы ў любы момант і лепш за ўсё гэта зрабіць пад песні РСП», — нагадваюць музыкі.
У Мінску з фасада былога «Корпуса» поўнасцю прыбралі легендарны мурал

Мурал, створаны на фестывалі Vulica Brasil, знік са сцяны будынка на праспекце Машэрава, 9. Па словах чыноўнікаў з адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска, тынкоўку знялі падчас мадэрнізацыі. Там, дзе раней бурліла культурніцкае жыццё, зараз строгі цагляны будынак з новымі вокнамі. «Шчыра кажучы, у мяне знікненне мурала і фактычна знікненне будынка „Корпуса“ (таму што яго перабудавалі грунтоўна ад каркаса) выклікае […]
Гурт Port Mone выдаў альбом «Whisper», запісаны на энергіі сонца і ветру.

Увесь матэрыял быў запісаны ўжывую, сярод палёў і лясоў, з выкарыстаннем электрычнасці ад ветрагенератараў і сонечных батарэй. «Гэтая праца — наш сімвалічны жэст з 2017 года пра тое, што варта быць больш беражлівымі адно да аднаго і да свету», — кажуць музыкі. Таксама яны паведамілі, што, верагодна, «Whisper» будзе апошнім альбомам Port Mone trio. Альбом […]
Старонкі Radio Plato прызнаныя «экстрэмісцкімі» ў Беларусі

Пад забарону трапілі старонкі ў сацсетках і сайт. «Праект пераходзіць у рэжым гібернацыі: мы спыняем трансляцыю аўтарскіх шоу і лайвстрымаў, але вы ўсё гэтак жа можаце слухаць сваю любімую хвалю на сайце radioplato.by», — паведамілі аўтары. Radio Plato — незалежнае грамадскае радыё, якое распавядае пра мясцовую музычную сцэну, праводзіць шоў і публікуе падкасты.
Драматург і рэжысёр Мікіта Ільінчык намінаваны на прэстыжную польскую ўзнагароду Paszporty Polityki

Ён можа стаць пераможцам у катэгорыі «Сцэна». Як піша выданне Polityka, Ільінчык, які нарадзіўся і вырас у Беларусі, а адукацыю атрымаў у Расіі, мае польскія карані і называе сябе «гібрыдным палякам». Пасля ўварвання Расіі ва Украіну рэжысёр пераехаў у Польшчу, дзе паставіў спектакль «F***ing in Brussels» у Teatr Polski Bydgoszcz і працаваў як драматург над операй «María de Buenos Aires» для опернага тэатра ў Варшаве. Paszporty Polityki — узнагарода, якая з 1993 года […]
Выйшаў вялікі дакументальны фільм «1795. Імперыі супраць Рэспублікі» пра канец існавання Рэчы Паспалітай

Яна знікла роўна 230 гадоў таму. У фільме «Белсат» Цімох Акудовіч тлумачыць, што калапс дзяржавы быў значна складанейшы, чым просты міф: «шляхта п’яная, а Расея ўсё падзяліла». Стужка паказвае не толькі апошнія гады існавання Рэчы Паспалітай, але і драматычныя рашэнні людзей, якія ёй кіравалі — іх памылкі, іх амбіцыі, і тое, як яны ўплывалі на лёс Беларусі, Польшчы і Літвы. Аўтары падкрэсліваюць: гэта не проста гісторыя. Гэта папярэджанне, […]
Гурт Kasary выпусціў свой першы альбом традыцыйных мужчынскіх спеваў

Нагадаем, рэпертуар гурта складаецца з архіўных запісаў народных беларускіх песень: рэкруцкіх, касарскіх, бяседных і лірычных. «Мы бязмерна ўдзячныя нашым дзядам за гэты невычэрпны скарб. Вучымся, натхняемся і імкнемся даваць далейшае жыццё гэтым спрадвечным песням», — кажуць музыкі. Гурт стварыўся восенню 2023 года ў Варшаве. Усе яго 8 ўдзельнікаў родам з Беларусі, сярод іх — вядомы спявак і музыка Сяржук Доўгушаў. Канцэрт-прэзентацыя першага альбома Kasary адбудзецца 30 лістапада […]
Стаў вядомы пераможца беларускага конкурсу «Паўночнага ззяння–2025»

XI кінафестываль «Паўночнае ззянне» завяршыўся і абвясціў пераможцу Беларускага конкурсу. У межах кінападзеі паказалі 30 фільмаў з краін Балтыі, Скандынавіі, Беларусі і Украіны. Нагадаем, Беларускі конкурс быў сфармаваны праграмным дырэктарам кінафестывалю на аснове вынікаў Open Call, на які было пададзена 40 кінапраектаў. Усе фільмы Беларускага конкурсу аб’ядноўвае тое, што гэта спроба беларускіх кінематаграфістак і кінематаграфістаў […]
Гурт Nürnberg абвесціў вялікі зімовы тур і новы міні-альбом

Тур-2026 па Еўропе з прэзентацыяй новага міні-альбома «Разлад» пачнецца 30 студзеня ў Лейпцыгу і скончыцца 19 лютага ў Уроцлаве. Nürnberg — беларускамоўны пост-панк дуэт, заснаваны ў 2016 годзе ў Мінску. Партал Tuzin FM назваў гурт Адкрыццём 2018 года. Гурт дае канцэрты ў Еўропе і іншых краінах, уключаючы Лацінскую Амерыку.
Сустрэча са Святланай Алексіевіч і Евай Вежнавец адбудзецца ў Варшаве

29 лістапада дзве выбітныя беларускія пісьменніцы стануць госцямі выставы Bliski Wschód, daleki Zachód — Kijowskie Biennale 2025 у варшаўскім Muzeum Sztuki Nowoczesnej, Audytorium (Marszałkowska 103). «Пісьменніцы апісваюць складаную палітычную і сацыяльную сітуацыю ў сваёй краіне і актыўна супраціўляюцца рэжыму, які змагаецца з любымі праявамі мастацтва, што яго крытыкуюць», — гаворыцца ў анонсе мерапрыемства. Гутаркі са Святланай Алексіевіч і Евай Вежнавец правядзе журналіст Войцех Шот. Сустрэча […]
Памёр заснавальнік «Беларускага гістарычнага часопіса»

78‑гадовы гісторык Васіль Кушнер пайшоў з жыцця 15 лістапада пасля працяглай хваробы. З 1993 па 2011 год ён быў галоўным рэдактарам галоўнага гістарычнага часопіса ў краіне. Як піша «Наша Ніва», Васіль Кушнер у 1971 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1973 паступіў у аспірантуру Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. У 1977‑м абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Ваенна-патрыятычнае выхаванне і падрыхтоўка працоўных […]
«Разбітае сэрца пацана» выступяць на Сепультуры Alive. Новы канцэрт можа стаць апошнім

Нагадаем, YouTube-канал з анлайн-канцэртамі запусціў музычны журналіст Аляксандр Чарнуха. Адна з мэтаў праекта — даць магчымасць «апынуцца» на канцэртах любімых гуртоў жахарам Беларусі. «Сепультура Alive адбываецца ў амаль немагчымых умовах. Без падтрымкі бізнесу, рэкламных грошай і грантавых сродкаў — толькі дзякуючы вашай падтрымцы і жаданню разам рабіць круты праект для беларусаў і беларусак па ўсім свеце. Для мяне гэта пытанне персанальнай адказнасці: калі мне нешта […]
Заўтра ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя Rattus Sapience — фотакнігі Марыі Карнеенкі з тэкстамі Тацяны Заміроўскай

Гутарка з мастачкай і аўтаркай праекта Марыяй Карнеенкай, дызайнеркай Ганнай Наленцкай-Мілах і камандай выдавецтва TAMAKA пройдзе ў галерэі Duży Pokój (ul. Warecka 4/6). Пачатак а 19:00. Галоўная ідэя праекта: недзе пад намі, над намі або нават побач з намі заўсёды існавала і развівалася асобная разумная цывілізацыя, пра якую мы амаль нічога не ведаем і ўспрымаем яе толькі праз прызму сваіх страхаў і міфаў. Rattus Sapience — гэта дыялог […]
Беларуска стварыла схемы вышыўкі па матывах мазаік з прыпынкаў Гомельшчыны

Гаворка пра самабытныя савецкія пано 1960-1970 гадоў ад невядомых аўтараў на трасе Гомель — Жыткавічы. На незвычайныя мазаікі звярнулі ўвагу ў Instagram «Беларускі код». Гэтыя публікацыі і натхнілі беларуску на стварэнне схем. Каб атрымаць іх файламі — напішыце ў каментары пад пастом.
Абвешчаны доўгі спіс кінапрэміі «Чырвоны верас-2026»

У яго ўвайшлі 60 фільмаў. Усяго на прэмію былі пададзеныя 74 заяўкі. Пяць стужак будуць спаборнічаць у катэгорыі «Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм», сем – у намінацыі «Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм». Адпаведна 15 і 12 стужак залучаныя ў катэгорыі «Найлепшы ігравы кароткаметражны фільм» і «Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм». У прэміі бяруць удзел сем анімацыйных стужак, 14 […]
«Будзьце пільнымі і беражыце сябе!». Невядомыя ад імя рэжысёра Аляксея Палуяна распытваюць людзей пра ўдзел у пратэстах

Беларусам і беларускам прапаноўваюць нібыта прайсці кастынг для новага фільму Палуяна «Спадчына». Рэжысёр папярэджвае, што не шукае такім чынам людзей для здымкаў. Мяркуючы па ўсім, «запрашаюць на кастынг» беларускія спецслужбы. Гэта не першы выпадак, калі яны называюцца прадстаўнікамі розных ініцыятываў, каб атрымаць чуллівую інфармацыю ад беларусаў і беларусак. Фільм «Спадчына» Аляксея Палуяна — гэта поўнаметражная мастацкая стужка пра пратэсты 2020 года і «спадчыну беларускай […]
Драйв традыцыйных мужчынскіх спеваў: Kasary прэзентуюць у Варшаве першы альбом

Рэпертуар гурта складаецца з архіўных запісаў народных беларускіх песень: рэкруцкіх, касарскіх, бяседных і лірычных. Гурт стварыўся восенню 2023 года ў Варшаве. Усе яго 8 ўдзельнікаў родам з Беларусі, сярод іх — вядомы спявак і музыка Сяржук Доўгушаў. Канцэрт-прэзентацыя першага альбома Kasary адбудзецца 30 лістапада а 18:00. Месца: Kwadrat Praski – Studio 200 (ul. Szwedzka 2/4). […]
Malanka Media анансавала новы сезон шоў «Без рэтушы» — без дуэта вядучых Канаплёў+Лейдзік

Паведамляецца, што весці трэці сезон будзе Маляваныч — акцёр Аляксандр Ждановіч. «Гэта будзе дакументальнае падарожжа праз лёсы беларусаў. Мы пакажам іх гісторыі без рэтушы, а жыццё без адлегласцяў», — паведамляе медыя. Прэм’ера — 23 лістапада а 19:00 па мінскім часе на YouTube-канале Malanka Action і стрымінгавай платформе Belarus Tomorrow. Нагадаем, вядучымі і суаўтарамі першых двух сезонаў праекта былі вядомыя фатографы Юлія Лейдзік і Яўген Канаплёў. Здаецца, і назва праекта […]
Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA скончыць сваё падарожжа ў Варшаве

Раней фестываль прайшоў у Вільнюсе, Празе і Познані. З 21 па 24 лістапада на чатырох варшаўскіх пляцоўках адбудуцца прэзентацыі кніг, сустрэчы з аўтарамі, літаратурныя, дыскусіі і імпрэзы. Варшаўская частка распачнецца ў пятніцу дыскусіяй, прымеркаванай да 95-годдзя Караткевіча «Наша зямля, нелюбімая намі і страшная»: Уладзімір Караткевіч і (пера)стварэнне беларускага нацыянальнага міфа«. Удзельнікі: Андрэй Хадановіч, Сяргей Шупа, мадэратарка — Марына Казлоўская. Скончыцца фестываль 24 лістапала паказам спектакля «Валізка» ад Вольных Купалаўцаў паводле […]
На YouTube-канале гурта Sož з’явіўся відэазапіс канцэрта у варшаўскім клубе Chmury

Відэа, якія цягам восені заліваліся адно за адным з каментарамі вакаліста Алеся Плоткі, цяпер можна паглядзець цалкам. Ён называе іх «першым поўнафарматным альбомам» гурта, які не з’явіцца на стрымінгах, — можна толькі паглядзець відэа. «Наша група заўжды была поўная ўнутраных парадоксаў і гэты альбом — адзін з іх. Каб закрыць кармічны гештальт і падзяліцца жывым вайбам з тымі, хто ніколі не зможа трапіць на гіг, мы выкацілі менавіта канцэртны альбом […]
Музычнае шоў «СамШазам», папулярнае ў Мінску, перазапускаецца ў Варшаве

Арыгінальны квіз з’явіўся ў 2018 годзе, яго тварам стаў музыка і паэт Мікіта Найдзёнаў. Нагадаем, у сакавіку 2023 года Мікіту затрымалі за ўдзел у пратэстах. Атрымаўшы «хатнюю хімію», ён змог эвакуіравацца ў Варшаву. Тут і адбудзецца перазапуск легендарнага шоу з жывымі музыкантамі. Першыя гульні адбудуцца 26 і 27 лістапада ў Canoe Lounge (Świętokrzyska 14).
Фільм Мары Тамковіч «Пад шэрым небам» намінаваны на прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі

Стужка пра беларускіх палітвязняў трапіла ў шорт-ліст секцыі European Discovery — прыза журналістаў FIPRESCI, паведамляе Тэлеграм-канал «Свяшчэнны Белавуд». Гэтая ўзнагарода прысуджаецца ў супрацоўніцтве з Міжнароднай федэрацыяй кінакрытыкаў (FIPRESCI) рэжысёру за першы поўнаметражны гульнявы фільм. Нагадаем, поўнаметражны дэбют Мары Тамковіч «Пад шэрым небам» натхнёны гісторыяй беларускіх журналістаў Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша. Фіналістаў прэміі Еўрапейскай акадэміі агалосяць 17 студзеня 2026 года ў Берліне. Як пісаў […]
Дзве кнігі Сашы Філіпенкі прызналі ў Беларусі «экстрэмісцкімі»

Адпаведнае рашэнне прыняў суд Кастрычніцкага раёна Мінска 13 лістапада, паведамляе «Вясна». Гаворка пра друкаваныя выданні «Слон» і «Чырвоны крыж», якія выйшлі ў выдавецтве Gutenberg Publisher. «Насамрэч гэтая кніга пра тое, што людзі баяцца жыць, баяцца змагацца, баяцца выказвацца, баяцца быць падобнымі да сваіх маці, баяцца ўпасці з каня, баяцца прызнаваць відавочнае», — кажа пра свой антываенны раман «Слон» аўтар. «Чырвоны крыж» — […]
Святлана Курс распавяла пра сваю новую кнігу і барацьбу з ракам

Размова з пісьменніцай выйшла на канале Columbus Post журналісткі Ксеніі Галубовіч. «Калі я даведалася пра хваробу — знішчыла чарнавік новай кнігі, усё пазнішчала. У мяне цяпер увогуле мінулага няма, няма вялікай колькасці рэчаў. Я, відаць, адчувала, што хворая. Як ішла ў адпачынак напрыканцы красавіка — пачала прыбіраць усё на працы. Вышаравала свой стол так, каб не было нічога арганічнага, каб не сапсавалася. І тое самае зрабіла з хатай […]
Анастасія Рыдлеўская выступіць у чатырох польскіх гарадах у межах Polish TOUR vol.1

«І ўжо цяпер відавочна, што другая частка будзе», — кажа арганізатар тура Аляксандр Багданаў, вядомы як Папа Бо. Анастасія Рыдлеўская — беларуская музыкантка і мастачка, якая стварае ўласны яскравы сусвет: сумесь электронікі, выразнай атмасферы, фальклорных інтанацый і рытуальнага паглыблення. Яе жывыя выступы — гэта моцнае, візуальнае і эмацыйнае занурэнне. У снежні яна выступіць у Гданьску, Шчэціне, Кракаве і Познані Нагадаем, на пачатку лістапада спявачка выпусціла новы кліп на песню […]
«Падыдзе для прабежкі ў марозную раніцу або ў моманты, калі ўсё незразумела». Palina выпусціла два новыя трэкі

Рэліз у сацсетках беларуская спявачка суправадзіла асабістымі каментарамі. «Рух — медытатыўны хаўс, развагі аб прыродзе. Падыдзе для прабежкі ў марозную раніцу або ў моманты, калі ўсё незразумела. Karabli — кранальны трэк на беларускай мове пра касмічную адзіноту і міжпланетную эміграцыю. У аснове ўсяго гэтага organ bass і рытм, які ўзбадзёрыць лепш чым эспрэса макіята!» — напісала Palina. Яна прысвяціла гэтыя трэкі свайму сябру Вове. 19 лістапада канцэртам […]
Фільм «Пад шэрым небам» Мары Тамковіч атрымаў «Залатога сланяня»

Стужка перамагла ў намінацыі «Найлепшы незалежны еўра-міжземнаморскі фільм» на 14-м Catania Film Fest у Сіцыліі. «Гэта моцная і неабходная гісторыя, якая скарыла журы сваёй глыбінёй, аўтарскім поглядам і выразнай візуальнасцю», — адзначылі арганізатары фестывалю незалежнага еўрапейскага і міжземнаморскага кіно. Нагадаем, поўнаметражны дэбют Мары Тамковіч «Пад шэрым небам» натхнёны гісторыяй беларускіх журналістаў Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша.
Прастора MIT space у Варшаве апынулася на мяжы закрыцця

Пра гэта расказала сузаснавальніца культурна-адукацыйнай пляцоўкі Таццяна Макарэвіч. «Я закрываю @mit_space. Гэтая фраза — мой страшны кашмар. Я жудасна баялася, што калі-небудзь давядзецца напісаць яе тут. Відаць, час прыйшоў. Mit нарадзіўся з кахання. Да прыгажосці, мастацтва, людзей, для якіх яно з’яўляецца важным сэнсам у жыцці (нават калі яны пакуль у самым пачатку гэтага ўсведамлення). Мне […]
Беларускія творцы запусцілі інтэрактыўную пляцоўку з мапамі і зiнам пра Познань

«Мы прадстаўляем беларускае супольніцтва ў Познані. Рэсурс ажыццяўляецца ў межах платформы gmroom.org, якая стварае грыбніцу вакол Gray Mandorla Studio — мігранцкай квірсупольнасці маста:чак і актывіста:к», — гаворыцца ў апісанні. Сайт poznan.gmroom.org робіцца ўласнымі сіламі на валанцёрскіх асновах. «У першую чаргу мы ствараем яго для сябе і свайго кола, каб лепш пазнаваць горад, у якім жывём, і дзяліцца гэтым вопытам з іншымі. У будучыні мы хочам зрабіць версіі на іншых мовах, каб гэты […]
Публічны паказ фільму-спектаклю «JAN» па творах Яна Каханоўскага адбудзецца заўтра ў Варшаве

Спектакль стварыў «Тутэйшы Тэатр» у рамках акцыі «Нацыянальнае чытанне» (Narodowe Czytanie). У ім гучаць вершы аднаго са знакамітых паэтаў еўрапейскага Рэнесансу Яна Каханоўскага — «Майстра з Чарналесся» — у беларускіх перакладах Лявона Баршчэўскага і Андрэя Хадановіча. Мадэратар дыскусіі — літаратар Алесь Плотка. Паказ адбудзецца 15 лістапада а 18:00 у Staromiejski Dom Kultury (ul. Rynek Starego Miasta, 2). Уваход вольны па рэгістрацыі.
У гурта SnopSnoŭ выйшаў новы і апошні паўнафарматнік «Špil»

Гэта іх трэці паўнафарматны альбом – музыкі называюць яго самай смелай, вострай, сканцэнтраванай працай у дыскаграфіі. «Гэта восем песень, якія мы стварылі па-сапраўднаму як гурт, учатырох, знаходзячыся ў адным пакоі, нібыта адзіны арганізм, што, безумоўна, адчуваецца і адразу вылучае гэтую працу сярод іншых нашых запісаў», – кажуць яны пра рэліз. Па словах музыкаў, «Špil» стане […]
У варшаўскім музеі POLIN пакажуць п’есу пра Белавежскую пушчу — у яе стварэнні паўдзельнічала Таццяна Заміроўская

«„Wood Wood Wood — Nothing’s Ever Good“ уяўляе дрэвы Белавежскай пушчы, размешчанай на мяжы Польшчы і Беларусі, як фанаграфічныя пласцінкі — архіў прыгнечаных гісторый. Пад рамантычным вобразам лясной ідыліі хаваецца злавесны падтэкст», — гаворыцца ў апісанні перфоманса Крысціяны Хубер. Над тэкстам пастаноўкі працавала ў тым ліку беларуская пісьменніца Таццяна Заміроўская. Убачыць пастаноўку можна 14 лістапада а 19:00 у Музеі гісторыі польскіх габрэяў POLIN (Mordechaja Anielewicza 6). Уваход […]
У Гродне вядомага вулічнага музыку і рамеснікаў «выгналі» з цэнтра горада

Як піша Hrodna.life, у музыкі Аляксандра Зіміна быў дазвол ад Гродзенскага гарвыканкама, але ён яго не падоўжыў. 7 лістапада яго з хэндпанам «выгналі» з Савецкай вуліцы. «З Пешаходкі мяне сёння выгналі. Дама з уладаў у суправаджэнні супрацоўнікаў міліцыі, якая цяпер сочыць за парадкам. У выніку на працягу вуліцы, ад Маладзёжнага цэнтра да ЦУМа, не стала рамеснікаў. На ўсёй Савецкай — ні аднаго музыканта. Нядобрыя чуткі, але на тое яны і чуткі, так што агучваць не буду. Але настрой, натуральна — […]
За «спрыянне ў арганізацыі канцэртаў» кіраўніку установы культуры ў Мінску пагражае да 10 гадоў турмы з канфіскацыяй

Як піша «Белсат», генпракуратура скіравала ў суд крымінальную справу: кіраўнік установы культуры за грошы запрашаў іграць на сваёй пляцоўцы артыстаў, якіх рэпрэзентаваў ІП. За гэта мужчыну вінавацяць у «атрыманні хабару ў буйным памеры». Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, абвінавачаны з 23 снежня 2023 года да 31 снежня 2024-га ў Менску за некалькі прыёмаў атрымаў хабар ад індывідуальнага прадпрымальніка памерам не менш за 417 […]
N.R.M. выдаў апошні альбом «Кропка»

Папярэдні альбом «Д.П.Б.Ч.» выйшаў у 2013 годзе — пасля сыходу з гурта Лявона Вольскага. 9 лістапада ў Варшаве адбыўся апошні (па словах Піта Паўлава) канцэрт культавага гурта. Вокладку для новага рэліза зрабіў дызайнер Уладзімір Цэслер. «У „Kropka“ амаль цалкам перапісаны генетычны код N.R.M. — дакладнага, лаканічнага, драйвовага, саркастычнага, хітовага. „Kropka“ — гэта вяртанне да таго, што было да N.R.M.. Да Мроі апошніх гадоў існавання, […]
Што паглядзець на беларускім YouTube

Трымайце падборку лепшага калякультурніцкага кантэнту на беларускім YouTube Пагромы тралейбусаў, перадоз вакаліста, канцэрт у цырку. Героі беларускага металу EXHUMATOR На канале «Міністэрства сепультуры» выйшла гісторыя пра беларускі метал і яго герояў Exhumator. Яны пачыналі рубіць дэз-метал яшчэ ў канцы васьмідзясятых. Пасля іх канцэртаў грамілі тралейбусы, яны выступалі з Cannibal Corpse у мінскім цырку і на культавым фестывалі Extremum. Па іх біяграфіі можна вывучаць гісторыю беларускага металу: там […]
«Гэта ГУЛАГ». Выйшаў дакументальны праект пра палітзняволеных жанчын, якія прайшлі праз калонію ў Гомлі

На канале «Радыё Свабода» дзевяць былых палітзняволеных жанчын расказалі пра тое, што адбываецца ў гомельскай калоніі № 4 на Антошкіна, 3. Калонія ў Гомлі — адна з двух у Беларусі, дзе жанчыны адбываюць пакаранне. У дакументальным праекце не толькі пра псіхалагічны ціск, рабскую працу ў швейным цэху, катаванні холадам у ШІЗА і ежу з чарвякамі, […]
Ад Драздовіча да Кіш: выйшла кніга казак, якая распавядае пра беларускіх мастакоў

Кніга Віталіі Глаз «Праз казку — пра мастацтва» выйшла ў выдавецтве «Мастацкая літаратура». З васьмі казак вы даведаецеся пра творы знакамітых беларускіх мастакоў: Станіслава Жукоўскага, Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Абрама Маневіча, Казіміра Альхімовіча, Юдаля Пэна, Міколы Селешчука, Язэпа Драздовіча і Алены Кіш. «Гэтая кніга — адзін са спосабаў пагаварыць з дзецьмі пра мастацтва. Віталія Глаз спачатку прапануе чытачу казку-гісторыю і некалькі карцін, потым — некалькі адкрытых пытанняў. […]