ЛСП, NaviBand, «Дай Дарогу»: у Беларусі абнавілі «чорны спіс» музыкаў, чые песні забаронена спяваць у караоке

Спіс выканаўцаў, забароненых у беларускіх караоке-барах у 2025 годзе, апублікаваў CityDog. Журналісты звярнулі ўвагу, што спіс атрымаўся вельмі дзіўным: у яго ўключылі далёка не толькі тых, хто падтрымліваў пратэсты ў Беларусі, крытыкаваў рэжымы Лукашэнкі ці Пуціна ці выступаў супраць поўнамаштабнай вайны Расіі ва Украіне. Акрамя таго, у ім ёсць памылкі. Вось поўны спіс у тым выглядзе, у якім ён патрапіў да CityDog: 1. 2 Маши 2. Агата Кристи 3. АИГЕЛ […]

YouTube выдаліў выпуск праекта «О(б)суждаем» па ініцыятыве «Беларусьфільма»

Пра гэта распавёў у Instagram адзін з аўтараў і вядоўцаў шоў Іван Прус. У выпуску, які знік з канала, абмяркоўвалі ідэалагічны фільм аб рабоце беларускіх настаўнікаў «Класная». «Мацёрыя беларускія кіношнікі не вынеслі сваіх пачуццяў, выкліканых нашым разборам, і кінулі страйк. Вынік — відэа выдаленае», — кажа Прус. Ён не выключае, што выпуск выдалены назаўсёды. «Так ці інакш, мы не маркоцімся, бо мы ведаем, што выпуск вы запомнілі — і мы яго памятаем. Цяпер — як адзін з лепшых. Магчыма, […]

«Без Білета» дадуць першы канцэрт за 4 гады — у Маскве

Пра гэта музыкі распавялі ў сацсетках. Выступленне павінна адбыцца 6 студзеня 2026 года. Паводле слоў музыкаў, у іх было «чатыры гады, каб пераасэнсаваць усё і зноў выбраць — музыку, людзей і святло». Як пісаў sekktor.online, 19 кастрычніка франтмэна гурта Віталя Артыста ўключылі ў базу ўкраінскага сайта «Міратворац». Праект публікуе інфармацыю аб меркаваных «прарасейскіх тэрарыстах, сепаратыстах, наймітах, ваенных злачынцах і забойцах». Раней музыкант расказаў у TikTok пра паездку ў Крым. Ён растлумачыў […]

Старонкі Radio Plato прызнаныя «экстрэмісцкімі» ў Беларусі

Пад забарону трапілі старонкі ў сацсетках і сайт. «Праект пераходзіць у рэжым гібернацыі: мы спыняем трансляцыю аўтарскіх шоу і лайвстрымаў, але вы ўсё гэтак жа можаце слухаць сваю любімую хвалю на сайце radioplato.by», — паведамілі аўтары. Radio Plato — незалежнае грамадскае радыё, якое распавядае пра мясцовую музычную сцэну, праводзіць шоў і публікуе падкасты.

Дзве кнігі Сашы Філіпенкі прызналі ў Беларусі «экстрэмісцкімі»

Адпаведнае рашэнне прыняў суд Кастрычніцкага раёна Мінска 13 лістапада, паведамляе «Вясна». Гаворка пра друкаваныя выданні «Слон» і «Чырвоны крыж», якія выйшлі ў выдавецтве Gutenberg Publisher. «Насамрэч гэтая кніга пра тое, што людзі баяцца жыць, баяцца змагацца, баяцца выказвацца, баяцца быць падобнымі да сваіх маці, баяцца ўпасці з каня, баяцца прызнаваць відавочнае», — кажа пра свой антываенны раман «Слон» аўтар. «Чырвоны крыж» — […]

За «спрыянне ў арганізацыі канцэртаў» кіраўніку установы культуры ў Мінску пагражае да 10 гадоў турмы з канфіскацыяй

Як піша «Белсат», генпракуратура скіравала ў суд крымінальную справу: кіраўнік установы культуры за грошы запрашаў іграць на сваёй пляцоўцы артыстаў, якіх рэпрэзентаваў ІП. За гэта мужчыну вінавацяць у «атрыманні хабару ў буйным памеры». Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, абвінавачаны з 23 снежня 2023 года да 31 снежня 2024-га ў Менску за некалькі прыёмаў атрымаў хабар ад індывідуальнага прадпрымальніка памерам не менш за 417 […]

Стужку прапагандыста Грыгорыя Азаронка пакажуць у Нацыянальным конкурсе «Лістапада»

Як піша канал «Свяшчэнны Белавуд», фільм, які раней называўся «Душа войска», цяпер завецца «Душа абаронцы». Стужка распавядае пра Мазырскі памежны атрад, які фактычна дазволіў расійскім вайскоўцам зайсці на тэрыторыю Украіны ў лютым 2022 года. Логлайн фільма — «Захаванне міру падчас вайны — наш агульны абавязак». «Цікава яшчэ, што праўладная дырэкцыя фестывалю аднавіла адменены ў 2021 […]

Франтмена «Без Білета» уключылі ў базу сайта «Міратворац»

Праект публікуе інфармацыю аб меркаваных «прарасейскіх тэрарыстах, сепаратыстах, наймітах, ваенных злачынцах і забойцах», піша «Люстэрка». Віталь Артыст трапіў у базу 19 кастрычніка за «публічную падтрымку расейскай агрэсіі і забойстваў грамадзян Украіны», «замах на суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны», а таксама «свядомае парушэнне дзяржаўнай мяжы Украіны з мэтай пранікнення на яе тэрыторыю». Раней музыкант расказаў у TikTok пра паездку ў Крым. Ён растлумачыў выбар кірунка ў тым ліку цяжкасцямі падарожжа ў Еўропу і пацікавіўся, ці не «зашквар» ездзіць на акупаваны Расеяй паўвостраў.

Сацсеткі гурта NAVIBAND прызналі ў Беларусі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

У спіс трапілі старонкі гурта ў Facebook і Instagram, а таксама асабістая старонка Ксеніі Жук ў Instagram. Рашэнне было прынята судом Докшыцкага раёна 9 кастрычніка. Як пісаў sekktor.online, заўтра, 16 кастрычніка, NAVIBAND выступяць на новым YouTube-канале Сашы Чарнухі «Сепультура Alive». «Таленавітыя піяршчыкі ад улады нагадваюць усім вам, што ўжо заўтра адбудзецца анлайн-канцэрт Naviband для беларусаў усяго свету. За дзень да гэтай фундаментальнай падзеі Докшыцкі суд (самы гуманны суд […]

Ад Філіпенкі да Ірвіна Уэлша: у Беларусі дзясяткі культавых кніг унеслі ў “экстрэмісцкі” спіс

Мінінфар Беларусі дадаў у “Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў” сайт і сацсеткі інтэрнэт-бібліятэкі “Камунікат”, дзве кнігі Валянціна Акудовіча, дзве кнігі Сашы Філіпенкі, а таксама дзясяткі класічных контркультурных твораў сусветнай літаратуры. У “экстрымісцкі” спіс дадалі больш за трыццаць кніг:

Расеец знішчыў працу беларускай мастачкі на выставе Spit on H*tler’s Grave у Берліне

Нападнік кінуў некалькі камянёў у працу Алены Рабкінай, зробленую з загартаванага шкла. Паводле яе слоў, гэта зрабіў расейскі мастак. Куратаркі жанчыны некалькі разоў спрабавалі яму перашкодзіць, але ён усё адно знішчыў арт-аб’ект беларускай. “Гэта не было непаразуменнем. Праца выкананая з загартаванага шкла, і нават пры яе стварэнні мне патрабавалася дапамога, каб працаваць з гэтым матэрыялам. Патрэбна прыкласці сілу і рашучасць, каб яго разбіць. Сама праца […]

Стала вядома, хто войдзе ў “пантэон нацыянальных герояў” на фасадзе Нацыянальнага гістарычнага музея

Рэжым у Беларусі ўзгадніў шэсць барэльефаў, якія сімвалізуюць шэсць гістарычных перыядаў у краіне, паведаміў дзяржканал СТБ. На першым барэльефе размесціцца зборны вобраз трох плямёнаў — Крывічы, Радзімічы і Дрыгавічы. На другім барэльефе (ранняе сярэднявечча) будуць прадстаўнікі Полацкага і Тураўскага княстваў: Усяслаў Чарадзей, Еўфрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Рагвалод, Тур, Брачыслаў Ізяславіч, Рагнеда, Ізяслаў, Тураўскі князь Юрый Яраславіч. На трэцім барэльефе (XIII — XVIII стагоддзі) размесцяцца Францыск Скарына, Войшалк, […]

Карціны з калекцыі Віктара Бабарыкі выставілі на аўкцыён

З малатка прадаюць 19 твораў мастацтва на 344 тысячы рублёў, заўважыла “Люстэрка”. Самы дарагі лот з калекцыі палітвязня — твор “Арлекін” французска-польскага мастака Яўгена Зака. Яго выставілі па стартавым кошце 99 312 рублёў. Сярод арыштаваных карцін Віктара Бабарыкі ёсць і праца мастака Парыжскай школы з Беларусі — Осіпа Любіча. Яго жывапіс “Тэатральная ложа”, напісаны прыкладна […]

Тэатр беларускай драматургіі рыхтуе пастаноўку па Прылепіну

У новым сезоне РТБД паставіць спектакль паводле “Пацанскіх расказаў” расейскага z-пісьменніка і ідэолага рускага свету. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі у Нацыянальным прэс-цэнтры 27 жніўня заявіла дырэктарка тэатру Святлана Навуменка. “Гэта цікава, гэта літаратура сучасная, больш за тое, я думаю, што расейскі глядач, да якога мы плануем выязджаць на гастролі, таксама зацікавіцца сваім аўтарам, увасобленым нашым, […]

Муракамі, БДСМ і вершы беларускіх паэтаў: у Беларусі забаранілі яшчэ 31 кнігу

Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс “друкаваных выданняў, якія змяшчаюць інфармацыйныя паведамленні і (або) матэрыялы, распаўсюджванне якіх здольна нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь”. Як піша Белліт, спіс папоўніўся творамі Місімы, Паланіка, Муракамі, Сарокіна, а таксама беларускай паэзіяй ў перакладах на расейскую мову. Кніга “Вот они, а вот мы. Белорусская поэзия и стихи солидарности. Составитель В. Коркунов” пабачыла свет у 2021 годзе ў Расеі. У анатацыі гаворыцца, што […]

Актора Аляксандра Ждановіча не пусцілі ў Грузію

Як паведаміў “Позірку” праваабаронца Раман Кісляк, 14 жніўня ў аэрапорце Кутаісі Ждановіч атрымаў забарону на ўезд “з іншых прычын”. 15 жніўня актор планаваў выступіць у Батумі з праграмай “Ён паляцеў ды абяцаў вярнуцца”. Пасля эміграцыі Аляксандр Ждановіч больш за два гады пражыў у Грузіі. Улетку 2024 года ён пераехаў у Польшчу.  

Прывіт! Мы працягваем рабіць сайт і таму запускаем яго часткамі. Пра ўсе апдэйты трымаем у курсе ў нашых сацсетках. Застаемся на сувязі!