У Варшаве стартаваў летні кінафестываль “Пад агульным небам” — праграма

У дворыку Centrum Myśli Jana Pawła II будуць паказваць фільмы з Украіны, Беларусі, Грузіі, В’етнама і Індыі. Ідэя праекта нарадзілася чатыры гады таму як творчы водгук на змены ў грамадстве і імкненне будаваць масты паміж культурамі праз мастацтва. Фестываль адкрыўся 9 ліпеня паказам украінскага кіно — гледачы ўбачылі “Рэдакцыю” Рамана Бандарчука і “Чыстае неба” Марціна […]

Dlina Volny едзе ў тур па Вялікабрытаніі

Darkwave-трыа сыграе шэсць канцэртаў у падтрымку новага альбома In Between. Паўнафарматнік хутка выйдзе на лэйбле Italians Do It Better. Аднаіменны сінгл ужо даступны для праслухоўвання. In Between by Dlina Volny Dlina Volny утварыўся ў Мінску ў 2016 годзе. У маі 2018 года гурт выпусціў свой першы поўнафарматны альбом Mechty.

Сямейны монаспектакль Светы Бень «Беспрацоўнае дрэва» і прэзентацыя аднайменнай кнігі пройдуць у Варшаве

Тэатр лялек “Картонка” запрашае дзяцей ад 5 гадоў і добра выхаваных дарослых. 13 ліпеня ў Teatr Nowe Formy (вул. Zakroczymska 11) адбудуцца два паказы монаспектакля – а 12:00 і а 15:00. Пасля кожнага паказу пройдзе прэзентацыя кнігі “Беспрацоўнае дрэва”, якая выйшла ў выдавецтве “Мяне няма”. Гэта гісторыя пра дрэва, якое было змушана пакінуць парк, дзе […]

У Мінску адкрыецца выстава пад адкрытым небам “ЛЕ КАРБЮЗЬЕ: мінскае рэха”

Выстава будзе працаваць з 11 ліпеня ў двары Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага (пл. Свабоды, 15). Пра гэта паведамляе “Будзьма”. Выстава падрыхтавана напярэдадні і ў рамках XVI Нацыянальнага фестываля архітэктуры, прысвечанага 90-годдзю Беларускага cаюза архітэктараў і арганізавана творчым саюзам сумесна з Музеем гісторыі горада Мінска па ініцыятыве і пры падтрымцы Пасольства Францыі і Пасольства Швейцарыі ў Рэспубліцы Беларусь. Мінск, як і большасць гарадоў свету, у ХХ стагоддзі […]

Прывіт! Мы працягваем рабіць сайт і таму запускаем яго часткамі. Пра ўсе апдэйты трымаем у курсе ў нашых сацсетках. Застаемся на сувязі!