Ініцыятыва Maldzis выкупіла 30 літаграфій мастака Напалеона Орды

Сёння, 11 лютага, дзень народзінаў мастака. 19 з 30 літаграфій прысвечаныя краявідам і архітэктурным помнікам у межах сучаснай Беларусі, астатнія — адносяцца да сучасных Літвы, Украіны і Польшчы. Набытая калекцыя ўтрымлівае выявы замкаў, палацаў, касцёлаў і сядзібаў у такіх гарадах і вёсках Беларусі, як Шаўры, Ліда, Крэва, Геранёны, Гейстуны, Дзевятня, Жамыслаўль, Нясвіж, Мір, Наваградак, Грушаўка, Смольгаў, Лагойск, Бялынічы, Гомель, Асвея, Камянец, Скокі, Высокае. Літаграфіі Напалеона Орды былі […]
Фотакніга Лесі Пчолкі, якая дакументуе пратэсты ў Беларусі, увайшла ў шорт-ліст прэміі аўтарытэтнага Фонду Анры Карцье-Брэсона

Выданне беларускай артысткі Descent into the Marsh параўноўвае тактыкі супраціву ў Ганконгу і Беларусі як прыклады гарызантальных рэвалюцый новага часу. «Кніга існуе як адкрыты архіў: у ёй ёсць стыкеры з артыкуламі ў СМІ, і я працягваю збіраць новыя — гэта мой спосаб распавядаць пра тое, што не скончылася. Для мяне гэтая намінацыя — знак прызнання […]
Гурт Litesound патрапіў у суперфінал шоў талентаў у Літве. У Беларусі іх судзілі за палітыку

Удзельнікаў гурта асудзілі паводле палітычных артыкулаў, пасля чаго яны эмігравалі з краіны. У суперфінале літоўскага тэлепраекта Lietuvos talentai гурт Litesound атрымаў «залатую кнопку». Беларусы прадстаўлялі Беларусь на «Еўравізіі» ў 2012 годзе. У 2022 годзе стала вядома пра арышт за ўдзел у пратэстах удзельнікаў гурта — братоў Змітра і Уладзімера Каракіных. Іх прызналі палітвязнямі. Суд асудзіў […]
Арт-кніга беларускі Машы Святагор трапіла ў 10 найлепшых новых фотакніг свету

Падборка была апублікаваная ў раздзеле Bookshelf спецыяльнага выпуску Body Talk часопіса British Journal of Photography (кастрычнік–снежань 2025). Пра гэта паведамляе Chrysalis Mag. Як пісаў sekktor.online, кніга Everybody Dance! — дэбютны праект фотамастачкі Машы Святагор. Праца над выданнем доўжылася год і аб’яднала міжнародную каманду з васьмі спецыялістаў. Кніга стала вынікам сямігадовага мастацкага даследавання Святагор, прысвечанага візуальным стратэгіям прапаганды і працы з гістарычнай памяццю. Для […]
Абвешчаны пераможцы прэміі імя Францішка Багушэвіча за 2024 год

Анлайн-цырымонія адбылася 16 снежня на канале Беларускага ПЭНа. Штогадовая прэмія, заснаваная ў 1994 годзе, традыцыйна ўручаецца аўтарам за выдатную гістарычную прозу, якая спрыяе абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў. Сёлета былі ўганараваны некалькі пераможцаў: Апроч дзвюх прэмій, Рада Беларускага ПЭНа ўганаравала спецыяльнай адзнакай кнігу Сяргея Дубаўца «Стагоддзе НН» (Вясна, 2024) за крэатыўную рэінтэрпрэтацыю нацыянальнай класікі.
Неглюбскую традыцыю ткацтва дадалі ў Спіс нематэрыяльнай культурніцкай спадчыны UNESCO, якая патрабуе тэрміновай аховы

У гэтым спісе ўжо сем беларускіх элементаў. «Неглюбская тэкстыльная традыцыя — гэта практыка ткацтва і вышыўкі, распаўсюджаная ў сельскай супольнасці Гомельскага рэгіёну. Яна ўключае стварэнне тканых ручнікоў і адзення з выкарыстаннем розных тэхнік, такіх як тканы крыж і вышыўка. Неглюбскія ручнікі багата ўпрыгожаны складанымі колеразлучэннямі, геаметрычнымі і расліннымі арнаментамі, а таксама дэкаратыўнымі пэндзлямі, у той час як традыцыйны строй характарызуецца белай упрыгожанай кашуляй, фартухамі, тканай хусткай і аксэсуарамі. […]
Караткаметражную стужку Ташы Кацубы адзначылі на Fashion Film Festival у Лодзі

Фільм «F-001» атрымаў cпецыяльную адзнаку ад журы за глыбокую канцэптуальнасць і неардынарны падыход, піша Reform.news. Вынікі былі абвешчаны Акадэміяй мастацтваў у Лодзі (ASP Łódź). «0.KATSUBA» – гэта аўтапартрэт, складзены са строяў, якія адлюстроўваюць апошнія пяць гадоў жыцця дызайнеркі. «Праз адзенне і рух я спрабую выказаць свой асабісты досвед міграцыі, вайны і адраджэння. Гэты фільм — […]
Драматург і рэжысёр Мікіта Ільінчык намінаваны на прэстыжную польскую ўзнагароду Paszporty Polityki

Ён можа стаць пераможцам у катэгорыі «Сцэна». Як піша выданне Polityka, Ільінчык, які нарадзіўся і вырас у Беларусі, а адукацыю атрымаў у Расіі, мае польскія карані і называе сябе «гібрыдным палякам». Пасля ўварвання Расіі ва Украіну рэжысёр пераехаў у Польшчу, дзе паставіў спектакль «F***ing in Brussels» у Teatr Polski Bydgoszcz і працаваў як драматург над операй «María de Buenos Aires» для опернага тэатра ў Варшаве. Paszporty Polityki — узнагарода, якая з 1993 года […]
Стаў вядомы пераможца беларускага конкурсу «Паўночнага ззяння–2025»

XI кінафестываль «Паўночнае ззянне» завяршыўся і абвясціў пераможцу Беларускага конкурсу. У межах кінападзеі паказалі 30 фільмаў з краін Балтыі, Скандынавіі, Беларусі і Украіны. Нагадаем, Беларускі конкурс быў сфармаваны праграмным дырэктарам кінафестывалю на аснове вынікаў Open Call, на які было пададзена 40 кінапраектаў. Усе фільмы Беларускага конкурсу аб’ядноўвае тое, што гэта спроба беларускіх кінематаграфістак і кінематаграфістаў […]
Фільм Мары Тамковіч «Пад шэрым небам» намінаваны на прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі

Стужка пра беларускіх палітвязняў трапіла ў шорт-ліст секцыі European Discovery — прыза журналістаў FIPRESCI, паведамляе Тэлеграм-канал «Свяшчэнны Белавуд». Гэтая ўзнагарода прысуджаецца ў супрацоўніцтве з Міжнароднай федэрацыяй кінакрытыкаў (FIPRESCI) рэжысёру за першы поўнаметражны гульнявы фільм. Нагадаем, поўнаметражны дэбют Мары Тамковіч «Пад шэрым небам» натхнёны гісторыяй беларускіх журналістаў Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша. Фіналістаў прэміі Еўрапейскай акадэміі агалосяць 17 студзеня 2026 года ў Берліне. Як пісаў […]
Фільм «Пад шэрым небам» Мары Тамковіч атрымаў «Залатога сланяня»

Стужка перамагла ў намінацыі «Найлепшы незалежны еўра-міжземнаморскі фільм» на 14-м Catania Film Fest у Сіцыліі. «Гэта моцная і неабходная гісторыя, якая скарыла журы сваёй глыбінёй, аўтарскім поглядам і выразнай візуальнасцю», — адзначылі арганізатары фестывалю незалежнага еўрапейскага і міжземнаморскага кіно. Нагадаем, поўнаметражны дэбют Мары Тамковіч «Пад шэрым небам» натхнёны гісторыяй беларускіх журналістаў Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша.
Анджэй Пачобут атрымаў Ордэн Белага Арла — найвышэйшую узнагароду Польшчы

Як адзначаецца на сайце прэзідэнцкай канцылярыі, рашэнне прынятае ў сувязі са святкаваннем 11 лістапада ў Польшчы Дня незалежнасці. Анджэй Пачобут быў арыштаваны 25 сакавіка 2021 года ў Гродна, а праз два гады асуджаны на восем гадоў зняволення. Адзначаецца, што ордэн будзе ўручаны Пачобуту пры першай жа магчымасці. Яго называюць «польска-беларускім журналістам, публіцыстам і блогерам, звязаным з Гродна, Саюзам палякаў і апазіцыяй у Беларусі, палітычным зняволеным». «Гэтая ўзнагарода, прысуджаная Анджэю Пачобуту, […]
Два фільмы «Белсату» атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі Narewka Dok

Ён упершыню прайшоў 24–26 кастрычніка сёлета ў Нараўцы на Падляшшы. Дакументальны фільм «Наша памяць», створаны тэлеканалам «Белсат» і Цэнтрам беларускай культуры ў Беластоку, атрымаў узнагароду за «добрасумленнае майстэрства і гарманічны, кранальны аповед пра балючае мінулае, якое адгукаецца да сённяшняга дня». «Наша памяць» – гэта ініцыятыва ў Беластоку, якая пачынала з дакументавання месцаў памяці з трагічным […]
Вокладка кнігі «Мое баба — діректор морга» атрымала прэмію Анемпадыстава

Цырымонія ўзнагароджання за найлепшую вокладку кнігі, выдадзенай у 2024 годзе, прайшла 25 кастрычніка ў Бельску Падляшскім падчас фестывалю «Бардаўская восень». Пераможцамі сталі Ігар Юхневіч і Маша Мароз за вокладку кнігі «Мое баба — діректор морга» Голі з Ополя (самвыд, 2024): «За выкшталцоны дызайн кнігі як арт-аб’екта, за паважлівае хуліганства, за вокладку, што не саромеецца быць адметнай». Прэмію імя выбітнага беларускага мастака, дызайнера, паэта і культуролага Міхала Анемпадыстава арганізуюць Беларускі ПЭН і фонд «Open Culture» пры падтрымцы партнёраў: […]
Беларускі стартап Maramora узяў удзел у CultTech Summit 2025 у Аўстрыі

Пляцоўка аб’ядноўвае art&tech стартапы Еўропы і Вялікабрытаніі. Maramora сталі адзінымі прадстаўнікамі Беларусі на івэнце 22–23 кастрычніка ў Вене. На сваім стэндзе стартап прадставіў невялікую куратарскую вітрыну арт-практык, накіраваных на падтрымку дабрабыту і творчай устойлівасці. Maramora паказалі некалькі ключавых праектаў: візуальныя элементы сваёй айдэнтыкі ад Ксеніі Лагавой, Playlist of Adequacy — кароткія навукова абгрунтаваныя практыкі для хуткай «перазагрузкі» ад Вольгі Андрэевай, а таксама запісаную цялесную практыку ад Валерыі Хрыпач, якая дапамагае […]
Беларуская керамістка атрымала першую прэмію на прэстыжнай міжнароднай біенале ў Партугаліі

Міжнароднае біенале керамікі ў горадзе Авейра збірае лепшых керамістаў з усяго свету, а першую прэмію сёлета атрымала беларуская мастачка Ганна Мядзведзева. На конкурсную выставу было пададзена 782 працы ад 488 удзельнікаў. Абстрактная скульптура Ганны Мядзведзевай мае назву «Дажджлівы дзень».
Беларускі праект атрымаў узнагароду за сцэнар на Гесэнскай кінапрэміі

«Спадчына» распавядае пра Мінск улетку 2020 года. Гэта гісторыя беларускай сям’і, якая стаіць перад выбарам: заставацца вернай рэжыму ці далучыцца да супраціву? У цэнтры аповеду — фатограф Павел, які разрываецца паміж прыстасаванствам і паўстаннем. «Удзячны маім ка-сцэнарыстам Эстэр Бернсторф і Бехрузу Карамізадэ! На шляху даўжынёй у 5 гадоў, я таксама меў радасць працаваць з цудоўнымі сцэнарнымі драматургамі Габрыэле Брунэнмаер і Францам Родэнкірхерам. Асабліва ўдзячны маім прадусарам Андрэа Шутэ і Дзірку Дэкеру!» — распавёў […]
Абраныя лаўрэаты новай прэміі для правабаронцаў, літаратараў і журналістаў ва ўзросце 60+

Нагадаем, прэмію «Голас пакалення свабоды» стварыў «Беларускі ПЭН» у партнёрстве з Праваабарончым цэнтрам «Вясна», «Беларускай асацыяцыяй журналістаў», Press Club Belarus і Фондам «Свабодная прэса для Усходняй Еўропы». Яе мэта — ўшанаванне жыццёвых дасягненняў і праваабарончай дзейнасці выдатных беларускіх літаратараў, праваабаронцаў і журналістаў, якія былі вымушаны эміграваць праз пераслед пасля 2020 года і цяпер пражываюць у Польшчы, Чэхіі або Літве. Лаўрэаты прэміі «Голас пакалення свабоды» — 2025:
Дуэт беларускіх фатографаў KANAPLEV+LEIDIK прыме ўдзел у буйным фестывалі OFF Bratislava

Міжнародны фестываль фатаграфіі і візуальнага мастацтва адкрыецца 7 лістапада а 18:00 на другім паверсе OD PRIOR на Kamenné Square ў Браціславе. Праект The Ideal Юліі Лейдзік і Яўгена Канаплёва будзе прадстаўлены ў рамках тэмы Trip Without a Ticket, піша Reform.news. «„Ідэал“ — гэта доўгатэрміновае фатаграфічнае даследаванне жаночай ідэнтычнасці, уяўлення і імкнення быць убачанай такой, якой жанчына адчувае сябе ўнутры, а не такой, якой яе бачыць грамадства. Юлія Лейдык спытала беларусак, якая вядомая […]
Беларуска стане куратаркай выставы, прысвечанай 40-годдзю аднаго з найвядомейшых міжнародных фестываляў лічбавага і медыямастацтва

«Мы рады паведаміць, што куратаркай выставы transmediale 2027, прысвечанай 40-годдзю фестывалю, стане Антаніна Сцебур. Куратарка і даследчыца была абраная паводле вынікаў адкрытага конкурсу — яе прапанова вылучылася сярод мноства заявак», — гаворыцца на сайце падзеі. Антаніна разглядае юбілей transmediale праз прызму «руін інфраструктуры» як метаду. «Замест святкавання дасягненняў я прапаную затрымацца ў стане паломкі, мілітарызацыі […]
Гурт Molchat Doma разлічвае атрымаць Grammy у гэтым годзе

Альбом беларусаў “Белая паласа” пададзены на разгляд на прэстыжную прэмію у катэгорыі Best Alternative Album, а песня “Сон / Son” — у Best Alternative Performance. Навіна аб гэтым з’явілася на старонках гурта і амерыканскага лэйбла Sacred Bones Records. Подпіс For Your GRAMMY® Award Consideration адрасаваны галасуючым сябрам Recording Academy, якія выбіраюць намінантаў. Спіс намінантаў будзе […]
Беларускі фотадакументаліст Аляксандр Васюковіч атрымаў спецыяльную прэмію на фестывалі Vilnius Photo Circle 2025

На міжнародным фестывалі дакументальнай фатаграфіі Васюковіч атрымаў спецыяльную прэмію The Alexia за свой фотапраект «Along Closed Roads of Ukraine». Серыя дакументуе жыццё людзей ва ўкраінскіх рэгіёнах, якія пацярпелі ад вайны, і адлюстроўвае асабістыя гісторыі на фоне разбурэнняў. Асноўны прыз сёлета дастаўся фотапраекту аб энергетычным пераходзе і кліматычным крызісе, у той час як The Alexia Award уручаецца за выбітныя дакументальныя гісторыі на тэмы правоў чалавека, канфлікту і сацыяльнага значэння.
Беларуска Руфіна Базлова возьме ўдзел у 18-м Міжнародным трыенале тэкстылю ў Лодзі

Найбуйнейшая і найстарэйшая ў свеце падзея, прысвечаная мастацтву сучаснага тэкстылю, адкрыецца 11 кастрычніка ў Цэнтральным музеі ткацтва. Тэма 2025 года — «Дэканструкцыя / Рэканструкцыя» «Яна адлюстроўвае напружанні і трансфармацыі сучаснага свету — як у сацыяльнай, так і ў культурнай сферы. Гэтая тэма не толькі звяртаецца да актуальных пытанняў — пераасэнсавання норм, сістэм каштоўнасцей і ідэнтычнасці, — але і ўпісваецца ў шырокі філасофскі дыскурс», — кажуць арганізатары. У трыенале возьме удзел Руфіна Базлова — беларуская мастачка з Прагі. Яна атрымала міжнародную вядомасць сваёй серыяй «Гісторыя беларускай […]
Papa Bo адкрые канцэрт нямецкага гурта Meute на стадыёне COS Torwar у Варшаве

Вядомы тэхна-марш-бэнд выступіць у польскай сталіцы 25 верасня. “Мой першы досвед выступлення перад такой вялікай аўдыторыяй. Верым. Можам. Пераможам”, — напісаў беларускі дыджэй і прадзюсер Аляксандр Багданаў (Papa Bo). Гурт Meute аранжыроўвае тэхна, хаўс і дып-хаус творы вядомых дыджэяў, дапаўняючы іх электроннымі рытмамі, створанымі інструментамі маршавага аркестра. Адзін з трэкаў немцаў гучаў падчас легенданага сэта Багданава на мінскім маршы ў жніўні 2020-га. COS Torwar — вялікі стадыён, […]
Беларускія мастачкі сталі гасцямі новага біенале ў Францыі

Cancan Biennale праходзіць з 5 ліпеня па 21 верасня ў горадзе Кутанс. Арганізатары — асацыяцыя Cancan Café, размешчаная ў Нармандыі. Мерапрыемства спалучае сучаснае мастацтва і журналістыку. Асноўная тэма гэтай першай біенале: “Свабода тварыць, свабода інфармаваць”. У выставе сучаснага мастацтва ўдзельнічаюць восем мастакоў_ачак — чатыры з Нармандыі, і чатыры з Беларусі: Ксенія Яблонская, Валерыя Хрыпач, Кацярына […]
Праект беларуса Аляксея Палуяна і немкі Эстэр Бэрнстарф намінаваны на “Найлепшы сцэнар” Гесэнскай кінапрэміі

У цэнтры апавядання “Спадчына” пра беларускія падзеі лета 2020-га — фатограф Павел, чые бацькі служылі сістэме, а сам ён вагаецца паміж канфармізмам і бунтам. “Хаця Беларусь і адышла на другі план грамадскай увагі на фоне мноства іншых крызісаў, гэты эмацыйна і палітычна моцны сцэнар нагадвае пра канфлікт, які не страціў сваёй актуальнасці”, — адзначае журы […]
“Голас пакалення свабоды”: заснавана новая прэмія для правабаронцаў, літаратараў і журналістаў ва ўзросце 60+

Яе стварыў “Беларускі ПЭН” у партнёрстве з Праваабарончым цэнтрам “Вясна”, “Беларускай асацыяцыяй журналістаў”, Press Club Belarus і Фондам “Свабодная прэса для Усходняй Еўропы”. Прэмія заснавана для ўшанавання жыццёвых дасягненняў і праваабарончай дзейнасці выдатных беларускіх літаратараў, праваабаронцаў і журналістаў, якія былі вымушаны эміграваць праз пераслед пасля 2020 года і цяпер пражываюць у Польшчы, Чэхіі або Літве. […]
Памятная шыльда Васілю Быкаву з’явіцца ў Франкфурце-на-Майне

2 верасня раённы савет №1 нямецкага горада аднагалосна прагаласаваў за ўсталяванне памятнай дошкі ў гонар беларускага пісьменніка і дысідэнта. Пра гэта паведамляе беларускае згуртаваньне RAZAM. Менавіта у Франкфурце-на-Майне ў 2001-2002 гадах пражываў Васіль Быкаў. Нагадаем, ён быў вымушаны пакінуць Беларусь у 1998 годзе з-за крытыкі рэжыму Лукашэнкі. Памятная шыльда з’явіцца ў парку Bockenheimer Anlage, побач […]
Ад Заміроўскай да “Вясны”: Беларускі ПЭН абвясціў кароткі спіс прэміі імя Алеся Адамовіча

На працягу амаль трыццаці гадоў прэмія адзначае перадусім публіцыстычную дзейнасць — не толькі ў кніжным, але і ў іншых фарматах. Першае журы ўзначаліў Васіль Быкаў. Сёлета ў кароткім спісе 7 намінантаў:
На аукцыёне буйнога польскага дома DESA Unicum выставяць творы беларусак

Свае працы прадставяць Цемра і Анастасія Рыдлеўская. Як піша Сhrysalis Mag, гэта ўжо не першы раз, калі адзін з найбуйнешых аукцыённых дамоў Польшчы звяртае увагу на творы беларускіх мастачак. У 2022 годзе на аукцыёне была прададзена карціна Яны Шостак “One Minute of Screaming for Belarus”. Прадпрагляд выставы Feminizm i sztuka kobiet адкрываецца 4 верасня, аўкцыён […]
Maldzis выкупіў “Вялікае майстэрства артылерыі” Казіміра Семяновіча

Франкамоўнае выданне Artis Magnae Artilleriae pars prima было надрукавана ў Амстэрдаме ў 1651 годзе яшчэ пры жыцці аўтара. У набытым ініцыятывай Maldzis старадруку змяшчаюцца 22 гравюры, якія ўтрымліваюць больш за 200 малюнкаў і схем, выкананых галандскім гравёрам Якабам ван Мёрсам паводле эскізаў Семяновіча. Асаблівасць выдання — прадмова аўтара, напісаная спецыяльна для франкамоўнай версіі. Гэта апошняе […]
У Vogue Polska выйшаў тэкст, прысвечаны таму, як беларускія мастакі даследуюць ідэнтычнасць праз мастацтва

Матэрыял у ліпеньска-жнівеньскім нумары часопіса прысвечаны мастакам з Беларусі Яўгену Шадко і Таццяне Кандраценка. “Яны не спрабуюць аднавіць ідэнтычнасць, а паказваюць, што можна жыць і ў яе расколінах. Кандраценка і Шадко — мастакі чалавечага лёсу. Іх карціны — гэта спроба ўлавіць самае цяжкае сёння: як быць сабой, калі вакол усё мяняецца. Як казаць, калі мова […]
Праект для трэніроўкі голасу Vocal Image, заснаваны спявачкай Русяй, прыцягнуў $3,6 мільёнаў інвестыцый

Аб гэтым папулярнаму амерыканскаму анлайн-выданню TechCrunch, прысвечанаму стартапам, распавёў сузаснавальнік сэрвісу Мікалай Лагойка. У дзяцінстве Мікалая цкавалі з-за дыкцыі, а ў дарослым узросце ён пазнаёміўся з беларускай вакалісткай Марынай Шукюравай (Русяй), якая патлумачыла: голас можна трэніраваць. Яны запусцілі YouTube-канал, які вырас у дадатак Vocal Image: у ім ёсць інтэрактыўная бібліятэка са скарагаворкамі і дыхальнымі практыкаваннямі, […]
Заснавальніца беларускага брэнда Kanva патрапіла ў польскі Vogue

Анлайн-версія Vogue Poland распавяла пра дызайнерку Насту Васючэнка ў матэрыяле “Miejskie syreny Kanva” (“Гарадскія русалкі Kanva”). У часопісе паказалі новую рэкламную кампанію беларускага брэнда, у якой інтэрпрэтуецца вобраз варшаўскай сірэнкі. Брэнд Kanva быў заснаваны Настай Васючэнка у Мінску ў 2018 годзе. Дызайнерка спалучае беларускія традыцыйныя і сучасныя матывы. Фота: Ганна Шот
На фестывалі Burning Man упершыню запрацаваў беларускі лагер

Mara Camp стварыла маркетынгавая агенцыя Vondel Digital, заснаваная былым палітвязнем Аляксандрам Васілевічам. Гэта першы беларускі лагер у гісторыі знакамітага фестывалю ў пустыні Блэк-Рок у штаце Невада на захадзе ЗША. Яго стваральнікі падрыхтавалі намёты з прынтамі ў стылі выцінанкі, лазню і сапраўдны Dranik Car.
Беларускія культурніцкія дзеячы атрымалі ўзнагароды Аб’яднанага Пераходнага Кабінета

Пастанову ўзнагародзіць шэраг выбітных асоб 7 жніўня падпісала кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская. Медалём Францыска Скарыны за высокія дасягненні ў сваёй дзейнасці ўзнагароджваюцца: Алег Гарбуз — беларускі акцёр тэатра і кіно; Зоя Белахвосцік — беларуская актрыса тэатра і кіно; Вячаслаў Целеш — мастак, педагог, краязнаўца і грамадскі дзеяч. Медалём “Гонар і годнасць”, які прысуджаецца тым, хто аддаў сваё жыццё […]
Стала вядома, хто трапіў у доўгі спіс прэміі Ежы Гедройця

Журы найбуйнейшай незалежнай літаратурнай прэміі Беларусі абрала 13 выданняў. З іх будзе сфармаваны кароткі спіс (6 выданняў), а потым назавуць трох лаўрэатаў.
Кароткаметражка пра беларускі закон трапіла на міжнародны фестываль фільмаў жахаў

Хорар Judgment of the Dead (“Суд мёртвых”) рэжысёра Андрэя Кашперскага ўвайшоў у праграму фестывалю Macabro у Мексіцы. “У 2023 годзе ў Беларусі быў прыняты закон, які дазваляе ажыццяўляць судовы пераслед памерлых. Праўладная суддзя Аляксандра ініцыюе масавыя судовыя працэсы над спачылымі праціўнікамі рэжыму, каб канфіскаваць іх маёмасць на карысць дзяржавы. Асуджаныя беларусы паўстаюць з мёртвых і […]
Беларускія акцёры атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лакарна

Мадэль Марыя Імбро і мастак Міхаіл Сянькоў, вядомы пад псеўданімам А.Р.Ч., сыгралі галоўныя ролі ў нямецка-аўстрыйскім фільме White Snail (“Белы слімак”). Сам фільм, які часткова здымалі ў Беларусі, адзначылі спецыяльным прызам журы. Стужка распавядае гісторыю кахання двух аўтсайдараў, якія перакульваюць светы адно аднаго з ног на галаву. Адначасова — гэта даследаванне адзіноты, якое пранізвае сучаснае […]
Беларускія фатографы выйшлі ў фінал літоўскай прэміі Vilnius Photo Circle Award

Беларускія фатографы выйшлі ў фінал літоўскай прэміі Vilnius Photo Circle Award Гэта частка штогадовага фестывалю Vilnius Photo Circle, прысвечанага фотажурналістыцы і дакументальнай фатаграфіі. Сярод пяці фіналістаў апынуліся працы двух беларускіх фатографаў: “Уздоўж закрытых дарог Украіны” Аляксандра Васюковіча і “Мапа ўспамінаў” Пашы Крычка. Пераможцаў прэміі абвесцяць падчас фестывалю ў Вільнюсе 26–28 верасня.
Беларускі комік зняўся ў серыяле Amazon Prime Video

Дзмітрый Саўян трапіў у серыял Countdown (“Зваротны адлік”) разам з Джэнсанам Эклзам — зоркай культавага праекта Supernatural (“Звышнатуральнае”). Саўян грае беларуса Антона, які звязаўся з небяспечнымі людзьмі і цяпер вінен ім грошы. Ён шукае выратавання ў свайго брата. У арыгінальнай агучцы герой Саўяна, як і яго брат, размаўляюць па-беларуску. Дзмітрый Саўян жыве ў Польшчы. Шырокую […]
Беларускую выцінанку ўключылі ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO

Міжурадавы камітэт UNESCO у пытаннях нематэрыяльнай культурнай спадчыны 4 снежня прыняў адпаведнае рашэнне. „Выцінанка — гэта традыцыйнае мастацтва выразання з паперы, якое практыкуецца ў Беларусі. Першапачаткова выкарыстоўвалася ў цэрквах, сёння яно прымяняецца для ўпрыгожвання дамоў, кафэ і офісаў, для афармлення друкаванай прадукцыі — календароў і паштовак, а таксама ў тэатральных дэкарацыях і грамадскіх месцах. Майстры […]
Беларуская мастачка Ала Савашэвіч намінавана на прэстыжную польскую ўзнагароду Paszporty Polityki

Як піша Reform.news са спасылкай на Polityka, Савашэвіч намінавана на ўзнагароду у катэгорыі „Візуальныя мастацтвы“. Беларуска — аўтарка славутых прац „Пастава. Пазіцыя. Спосаб“, „Шыць уласным шляхам“, „Невядомы“. Савашэвіч нарадзілася ў 1989 годзе ў Століне. Скончыла Глебаўскае вучылішча, вывучала скульптуру ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у Мінску і ў Акадэміі мастацтва і дызайну імя Эўгеніюша Гепэрта ва Уроцлаве. Зараз мастачка вучыцца […]
Беларускую мастачку-ілюстратарку Кацярыну Дубовік намінавалі на Astrid Lindgren Memorial Award

Astrid Lindgren Memorial Award — гэта шведская прэмія за дасягненні ў дзіцячай літаратуры, заснаваная ўрадам Швецыі ў 2002 годзе. Як піша Reform.news, у 2025 годзе на атрыманне прэміі прэтэндуе 265 намінантаў_ак з 72 краін і рэгіёнаў. Імя лаўрэата ці лаўрэаткі стане вядома 1 красавіка 2025 года.
Раман Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?” намінаваны на шведскую прэмію

На літаратурную прэмію Kulturhuset Stadsteatern намінаваны пераклад рамана беларускай пісьменніцы на шведскую мову, які зрабілі Крысціна Бандурына і Мікаэль Нюдаль.
Беларуская мастачка атрымала галоўны прыз трыенале сучаснай керамікі і шкла ў Даніі

Ганна Мядзведзева атрымала галоўны прыз European Ceramic Context 2024 за аб’ект “Восеньскі краявід”.
Журы абвясціла лаўрэатаў прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшую кнігу паэзіі на беларускай мове

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прэміі прайшла 20 верасня ў Беларускім Моладзевым Хабе ў Варшаве. Таксама журы раскрыла імя сакрэтнага пераможцы за 2021 год, паведамляе Reform.news.
Беларускі мастак з творам пра ядзерную пагрозу трапіў у лік фіналістаў італьянскай прэміі

Постмадэрнісцкі твор беларускага мастака Аляксандра Некрашэвіча пра ядзерную пагрозу быў абраны ў фінал італьянскай прэміі Arte Laguna, паведамляе Reform.news.
“Час сэканд-хэнд” Алексіевіч трапіў у топ-100 найбольш значных кніг першай чвэрці XXI стагоддзя паводле The New York Times

Як піша “Белсат”, рэйтынг складаўся па выніках галасавання 503 пісьменнікаў, паэтаў, крытыкаў, публіцыстаў, перакладчыкаў, выдаўцоў і рэдактараў.